Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
03.12.2019 Што здарылася з журналісткай Ірынай Халіп у Цэнтральным РУУСе?
Вядомую журналістку Ірыну Халіп 2 снежня выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола правапарушэння за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
03.12.2019 Ніна Багінская: Мяне пачалі штрафаваць, калі не памыляюся, з 2015 года
Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра чарговы штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ігнараванне судоў і сваю невялікую пенсію.
02.12.2019 У Першамайскім судзе Мінска асудзілі ўдзельнікаў перадвыбарчых мітынгаў: агульная сума штрафаў 175 базавых
Адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі, пачынаюцца сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак у 11.30.
02.12.2019 У Воршы на 510 рублёў асудзілі youtube-блогера Шэрага ката
Youtube-блогера з Воршы Зміцера Казлова, вядомага як Шэры кот, сёння, другога снежня, асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34КаАП. Вядома, што пратакол на Казлова быў складзены за акцыю "Сустрэча свабодных людзей", якая прайшла 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску.
30.11.2019 Блогер Шэры Кот пайшоў па позве ў Аршанскі РАУС і не вярнуўся
Актывіст Дзмітрый Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот быў выкліканы позваю да старшага ўчастковага Оршанскага РАУСа Лілія Трушко 30 лістапада на 9 гадзін раніцы ў якасці “ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”.
30.11.2019 Назіральнікі з'ехалі, пачалася зачыстка. Расклад судоў на снежань. Дапаўняецца
Пасля “вакханаліі” перадвыбарчай, падобна, у Беларусі пачынаецца вакханалія судовая. Праваабаронцы сабралі звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі і тых, хто нейкім чынам спрабаваў паўдзельнічаць у выбарчым фарсе.
29.11.2019 Дзе – рэпост, а дзе – заклік. За што можна атрымаць 15 сутак?
29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына – рэпост ў Facebook.
29.11.2019 Маркелава будуць судзіць за "выбары" адразу па двух артыкулах
Як паведаміў "Вясне" актывіст Пётр Маркелаў, яго выклікаюць у суд Маскоўскага раёна г. Мінска па інцыдэнту, які адбыўся ў асноўны дзень галасавання.
29.11.2019 Берасце: праціўнікаў акумулятарнага завода будуць судзіць
Суд Ленінскага раёна Брэста разгледзіць пратаколы, складзеныя ў дачыненні да двух праціўнікаў акумулятарнага завода, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце падчас парламенцкай кампаніі.
29.11.2019 Дызлайк і… пратакол за распаўсюд нацысцкай сімволікі
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на дрыбінскага актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Юркова за ... распаўсюд нацысцкай сімволікі
27.11.2019 Выбарчая вольніца скончылася, пачынаюцца суды
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Насты Гусевай. Пратаколы правапарушэнняў складзеныя і на іншых удзельнікаў перадвыбарчых акцый.
23.11.2019 Анархіст: Мы служым падпоркамі для многіх крыміналак
Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся Андрэй, каб распавесці сваю не зусім звычайную гісторыю. Яна бярэ пачатак з неаплачанага талончыка ў тралейбусе, але дзіўным чынам прыцягвае да сябе супрацоўнікаў РАУС, Следчага камітэта і ГУБАЗіК.
21.11.2019 Сям’я Шарэндаў атрымала каля 2000 долараў штрафу за перадвыбарчыя пікеты
За перадвыбарчыя пікеты, якія міліцыя і акруговая камісія палічылі не адпавядаючымі выбарчай тэматыцы, былая кандыдатка ў дэпутаты Паліна Шарэнда-Панасюк і яе муж Андрэй Шарэнда атрымалі на дваіх велізарныя штрафы. Агулам сям’я мусіць заплаціць 3952,5 рублёў, ці амаль 2000 долараў.
18.11.2019 Знятага кандыдата ў дэпутаты Казакевіча аштрафавалі на 510 рублёў
18 лістапада ў 14.10 адбыўся суд над былым кандыдатам у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцерам Казакевічам, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах.
15.11.2019 За допіс у сацсетцы — штраф 1020 рублёў
11 лістапада Мікалай Дзядок даведаўся, што пакараны штрафам у памеры 1020 рублёў за допіс у сацыяльнай сетцы.










