Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
10.12.2019 Судзяць берасцейцаў: Сліжу – штраф у памеры 45 базавых
Суд Ленінскага раёна Берасця 10 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу Андрэя Сліжа.
10.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Вечар без гвалту” і падпісанне паштовак, лекцыя-дыскусія “Гендэрны гвалт – гэта толькі пра жанчын?”, спектакль “Родныя людзі” — усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі падчас “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, якія заканчваюцца 10 снежня.
10.12.2019 Блогеру Круткіну, які адбывае арышт у Полацку, прысудзілі штраф у Мінску
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
09.12.2019 Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды і мітынг у Курапатах
Мінскі раённы суд аштрафаваў Юрася Беленькага, намесніка старшыні КХП БНФ, на 765 рублёў.
09.12.2019 Судовыя працэсы над удзельнікамі перадвыбарчых мітынгаў працягнуцца на гэтым тыдні
На наступным тыдні ў Беларусі працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе, а таксама палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.
06.12.2019 Прызначана дата суда за рэакцыю пад нацысцкім сцягам у "Аднакласніках"
Актывіст Руху "За Свабоду" з Дрыбіна Андрэй Юркоў атрымаў позву ў суд Дрыбінскага раёна.
06.12.2019 Працяг ганебнай эпапеі: 6 снежня - суды над удзельнікамі мірных сходаў
Суд Маскоўскага раёна Мінска распачынае 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе.
05.12.2019 Братоў Урбановічаў асудзілі за "хуліганку"
Адміністрацыйную справу лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча і яго брата Максіма Урбановіча разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
05.12.2019 Барыса Хамайду чакае суд за пікет у гонар Кастуся Каліноўскага
22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, віцебскі актывіст Барыс Хамайда выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска.
05.12.2019 Судны чацвер: разгляд спраў удзельнікаў мітынгаў і шэсцяў падчас выбарчай кампаніі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы 8 і 16 лістапада.
04.12.2019 Віцебскі праваабаронца заклікаў падтрымаць блогера Алеся Круткіна
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік заклікае падтрымаць рэпрэсаванага па палітычных матывах актывіста.
04.12.2019 Тайм-аут да 9 снежня. Суд над Беленькім адкладзены
У разглядзе адміністрацыйнага пратакола, які быў складзены за шэсце Дзяды ў дачыненні да намесніка старшыні КХП — БНФ Юрыя Беленькага, абвешчаны перапынак да 9 снежня.
04.12.2019 Суд над экс-кандыдаткай ў дэпутаты парламента Юшкевіч перанесены на 11 снежня
Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня.
03.12.2019 Адміністрацыйны пераслед восенню 2019 года ў графіках і лічбах
Пасля летняга зацішша, калі складалася даволі мала адміністрацыйных пратаколаў па палітычна-матываваных артыкулах, пачалася новая хваля рэпрэсій. Значная іх частка выпала на канец выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, то бок на лістапад.
03.12.2019 Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб узмацненні рэпрэсій да ўдзельнікаў мірных сходаў
Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека.










