Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
14.01.2020 Яшчэ адзін суд за публікацыю ў Facebook адбудзецца ў Віцебску
На віцяблянку Наталлю Спірыдонаву склалі адміністрацыйны пратакол за публікацыю ў Фэйсбуку анонса акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася ў Віцебску 29 снежня.
14.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: Чарговая хваля судоў прайшла 8, 9 і 10 студзеня.
13.01.2020 Як сядзелі “на сутках” актывісты, якіх арыштавалі за акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі
За ўдзел у снежаньcкіх антыінтэграцыйных акцыях адміністрацыйнымі арыштамі па арт.23.34 КаАП пакаралі адзіннаццаць чалавек. Гэтыя людзі публічна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю за захаванне суверэнітэту Беларусі і рэалізоўвалі права на мірны сход.
13.01.2020 Блогера Ціханоўскага адпусцілі, каб арыштаваць ў больш зручны момант
Як паведамляецца на сайце "Гомельскай Вясны", на свабоду стваральнік Youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі павінен быў выйсці 11 студзеня, аднак напярэдадні яго даставілі з ІЧУ ў суд, дзе дадалі яшчэ 15 сутак.
13.01.2020 Актывісты і ўдзельнікі акцый супраць інтэграцыі працягваюць атрымліваць пратаколы
У дачыненні да сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора складзены пратакол правапарушэння па ч.1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.
12.01.2020 Старшыню Партыі БНФ таксама чакае суд за акцыю 20 снежня
Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
10.01.2020 Суд над Уладзімірам Някляевым схавалі ад грамадскасці?
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся - пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.
10.01.2020 Рэпартаж з суда, дзе судзілі журналістку “Новага Часу”, дэпутата незалежнасці Беленькага, Юрыя Губарэвіча і іншых
Як праходзілі суды над людзьмі, якія рэалізоўвалі свае правы на мірныя сходы? Што казалі сведкі, якія сведчылі супраць іх? Якая атмасфера была ў судзе? Пра гэтае і іншае — ў рэпартажы “Вясны” з суда Першамайскага раёна г. Мінска.
10.01.2020 Актывістаў зноў адпраўляюць на "суткі". Яны патраплюць пад вызначэнне палітвязняў
Як стала вядома Праваабарончаму сайту "Вясна", блогераў Сяргея Ціханоўскага з Гомеля і Дзмітрыя Казлова з Оршы, а таксама палітыка Паўла Севярынца пасля 15-суткавых арыштоў ізноў адпраўляюць за краты.
10.01.2020 BY_Help вяртаецца: пачаўся збор грошай на штрафы для абаронцаў незалежнасці
9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help распачынае новы сбор сродкаў. На гэты раз - для ўдзельнікаў акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй.
10.01.2020 10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў. Зноў вялікія штрафы і арышты
10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.
10.01.2020 Блогер «Шэры Кот» не выйшаў на волю пасля арышту. Яму прысудзілі яшчэ 15 сутак
Блогер Дзмітрый Казлоў, вядомы як «Шэры Кот», адбыў ужо 15 сутак у аршанскім ІЧУ, але 9 студзеня на волю так і не выйшаў, паведамляе "Віцебская Вясна". Паводле інфармацыі, якую атрымалі актывісты «Эўрапейскай Беларусі», за блогерам лічыцца яшчэ адна пастанова аб арышце.
09.01.2020 Акцыі за незалежнасць Беларусі: афіша судоў на 8-10 студзеня
Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў.
09.01.2020 Украінскі ПЭН-цэнтр заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
Сябры Украінскага ПЭН-цэнтру заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і пераслед грамадзкіх дзеячоў і пісьменнікаў, якія з'яўляюцца тварам сучаснай беларускай літаратуры і прадстаўляюць культуру Беларусі ва ўсім свеце.
09.01.2020 Барыса Хамайду аштрафавалі на 810 рублёў за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага
У Чыгуначным судзе Віцебску 9 студзеня суддзя Юры Урбан палічыў даказаным факт адміністрацыйнага правапарушэння, у якім абвінавачвалі Барыса Хамайду. Выйшаўшы на адзіночны пікет, па меркаванню суда грамадскі актывіст парушыў парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч.1 арт. 23.34 КаАП)










