Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.01.2020 Яшчэ 1485 рублёў штрафаў. У Віцебску працягваюцца суды над абаронцамі незалежнасці
24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 25 базавых велічынь аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 30 базавых Алену Янушкоўскую.
24.01.2020 105 сутак мала? “Шэрага ката” выклікалі ў міліцыю і там далі позву на новы суд
Пасля трох сутак на волі блогера Зміцера Казлова (“Шэры кот”) выклікалі ў міліцыю ў яго родным горадзе Барані. Ён не выключаў, што прама адтуль яго адправяць далей адбываць арышт. Аднак усё абышлося.
24.01.2020 "Злачынства робяць тыя, хто спускае гэтыя пратаколы". Як прайшоў суд на Аланай Гебрэмарыям
24 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска прайшло чарговае судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе актывісткі “Моладзевага блока” Аланы Гебрэмарыям. Справа заведзеная па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
24.01.2020 Камісія па справах непаўналетніх учыніла расправу над удзельнікам акцый пратэсту
23 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Савецкага раёна г. Мінска ў дачыненні да Арсенія Дзядка – 17-гадовага моладзевага актывіста.
24.01.2020 Пінчукі з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” абскарджваюць судовыя пастановы
Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.
23.01.2020 Тры суды – тры штрафы. Прыхільнікаў незалежнасці аштрафавалі на 2160 рублёў
23 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Наталлю Спірыдонаву на 25 базавых велічынь, а Таццяну Севярынец – на 30. У той жа час у судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай 25 б.в. Усіх трох звінавацілі паводле ч.1, арт. 23.34 КаАП.
22.01.2020 У Вілейцы асудзілі актывіста за акцыі ў падтрымку незалежнасці
Актывіст з Вілейкі Андрэй Кудзік 22 студзеня атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску 20 і 21 снежня 2019 года. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Вілейскага раёна Алена Ахметава.
22.01.2020 КХП БНФ аштрафавалі за неаплату паслугаў міліцыі на «Дзяды-2019»
Суд Маскоўскага раёну г. Мінску аштрафаваў Кансэрватыўна-хрысціянскую партыю БНФ па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзеннем масавае мерапрыемстваў) на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) за неаплату паслугаў міліцыі за ахову акцыі на Дзяды ў 2019 годзе.
22.01.2020 Саляніка ўтрымлівалі ўсю ноч у ізалятары і РАУСах, а раніцай асудзілі за "хуліганства"
Мікалая Саляніка, якога забралі з будынку Гарадзенскага абласнога суда людзі ў маскамі на тварах, цэлую ноч утрымлівалі ў РАУСах і ІЧУ. Нягледзячы на тое, што Салянік з'ўяляецца інвалідам другой групы і ў яго хворае сэрца.
22.01.2020 "Памыліліся і абазналіся". Журналістку "Новага Часу" зноў будуць судзіць
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, на яе склалі новы адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх антыінтэграцыйных акцыях. Новы суд прызначаны на панядзелак, 27 студзеня ў 11:00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска.
22.01.2020 Віцебскага блогера Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 15 сутак
Віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.
21.01.2020 У Віцебску суддзя разгледзела справу Алены Янушкоўскай за 5 хвілін: штраф – 675 рублёў
Крыху больш за 5 хвілін доўжыўся суд над актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай, якую вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд Чыгуначнага раёну Віцебска 21 студзеня прызнаў яе вінаватай і ў «хуткасным рэжыме» пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў).
21.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Паспрабуем разабрацца ў “чэрыкаўскай трагедыі” (10 снежня там былі вынесеныя адразу два смяротныя прысуды братам Іллі і Станіславу Косцевым за забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы).
21.01.2020 Патрабуем неадкладна спыніць пераслед Дзмітрыя Казлова
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з сумеснай заявай, у якой патрабуюць спыніць адміністрацыйны пераслед аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова.
21.01.2020 Вячаслава Сіўчыка не могуць асудзіць ужо сёмы раз
Сёння, 21 студзеня, у судзе Партызанскага раёна г. Мінска прызначаны два суды над палітыкам, лідарам руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Яго, як і многіх іншых актывістаў, судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.










