Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
04.02.2020 Вячаславу Сіўчыку вынеслі новыя 15 сутак арышту
Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска.
03.02.2020 Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за акцыю супраць інтэграцыі
Наперадзе ў актывіста яшчэ 4 судовыя пасяджэнні.
03.02.2020 Адміністрацыйны пераслед у студзені ў графіках і лічбах (інфаграфіка)
Першы месяц 2020 года адзначыўся тым, што амаль кожны будні дзень у Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзілі суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці. Вынікі гэтых адміністрацыйных працэсаў – вялікія штрафы і арышты на суткі – зрабілі студзень 2020 года самым рэпрэсіўным месяцам за апошнія два з паловай гады.
03.02.2020 На Алену Янушкоўскую склалі пратакол за заклікі і хацелі апытаць у лякарні
Супраць актывісткі і блогеркі Алены Янушкоўскай пачатая адміністрацыйная справа “за заклікі на несанкцыянаваную акцыю” – за рэпост аб’явы пра акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая праходзіла ў Віцебску 29 снежня, паведамляе "Радыё Рацыя".
31.01.2020 "Секунда стрыму каштавала мне амаль рубель". Завяршыўся суд над блогерам Маслоўскім
Судовае пасяджэнне над блогерам Мікалаем Маслоўскім прайшло сёння (31 студзеня) у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска. Суддзя — Ала Скуратовіч. Гэта ўжо трэцяе паседжанне па адной і той жа справе блогера — за ўдзел у акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 г.
30.01.2020 Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за абарону незалежнасці Беларусі
У Віцебску 30 студзеня прайшлі апошнія суды над удзельнікамі пікету на плошчы Перамогі 29 снежня. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску пакараў Аляксея Прохарава штрафам у памеры 50 базавых велічынь, Тацяну Севярынец аштрафавалі на 20 базавых.
29.01.2020 У Полацку – яшчэ два штрафы “за незалежнасць”
Судовыя пастановы пра штрафы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах атрымалі Святлана Аглушэвіч і Вячаслаў Парчынскі. Абодвух выклікалі ў суд Полацка і Полацкага раёна 24-га студзеня, але абодва адмовіліся ўдзельнічаць у працэсах.
29.01.2020 Алесь Круткін арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі за незалежнасць
Аднаго з затрыманых, Алеся Круткіна вязуць у Полацк, дзе яго чакае суд за ўдзел у акцыі ў Мінску 20 снежня.
28.01.2020 Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі за пікет і пачалі судзіць за расклейванне налепак
28 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Наталлю Спірыдонаву аштрафавалі на 25 базавых велічынь за ўдзел у снежаньскім антыінтэграцыйным пікеце на плошчы Перамогі. У гэты ж дзень у судзе Кастрычніцкага раёну яна разам з полацкім актывістам Алесем Круткіным стала фігуранткай іншай адміністрацыйнай справы, піша "Віцебская Вясна".
28.01.2020 На Марыну Касінераву склалі пратакол за экстрэмізм у сацсетках
Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".
28.01.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: 83-х гадовага Яна Грыба часта можна пабачыць на розных акцыях. “З 1988-га года я не прапусціў ні адной з іх”. А за апошнія мірныя сходы за незалежнасць актывіста ўжо пакаралі на 60 базавых велічынь (1620 рублёў). Хто ж ён — Ян Грыб?
28.01.2020 Асудзілі Іллю Дабратвора. Цяпер за акцыю 20 снежня
У судзе Мінскага раёна 28 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня.
28.01.2020 Гомель: Барысу Анікееву прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі ў Мінску
Гомельскага актывіста Руху “За свабоду” Барыса Анікеева пакаралі штрафам памерам 15 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі.
27.01.2020 Тыдзень пачынаецца з судоў: Новыя 15 сутак "Шэраму кату" і вялікія штрафы ўдзельнікам акцый за незалежнасць
Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці.
27.01.2020 Рэпартаж з суда, на якім журналістку "Новага Часу" аштрафавалі на 50 базавых
Па падліках праваабаронцаў "Вясны" за адзін дзень 27 студзеня мінскія суды вынеслі штрафаў на агульную суму 200 базавых велічыняў (5400 рублёў). У судзе Першамайскага раёна г. Мінска таксама судзяць журналістку “Новага Часу” Дзіяну Серадзюк.










