Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
20.02.2020 Новыя суды за акцыі супраць інтэграцыі. Вячаславу Сіўчыку - трэція па ліку 15 сутак арышту
Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова прысудзіла лідару Руху салідарнасці "Разам" Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі.
19.02.2020 Мінгарсуд прызнаў памылку ў адміністрацыйнай справе Марыны Адамовіч
Мінскі гарадскі суд адмяніў штраф актывісткі Марыны Адамовіч за ўдзел у акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі і адправіў яе адміністрацыйную справу на новы разгляд.
19.02.2020 Рэдкая з'ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю
19 лютага адбылося другое пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.
19.02.2020 Мінгарсуд прызнаў за сабой парушэнне тэрмінаў абскарджання адміністрацыйнага арышту
Алесь Чахольскі звярнуўся са скаргай да старшыні Мінскага гарадскога суда на невыкананне гэтым жа судом тэрмінаў разгляду скаргі на пастанову аб накладанні адміністрацыйнага арышту.
19.02.2020 Віцебск: шосты штраф блогерцы… і ўсё за абарону незалежнасці краіны
Суд Віцебскага раёну 18 лютага разгледзеў чарговую адміністрацыйную справу, заведзеную ў дачыненні да віцебскай актывісткі і блогеркі Алены Янушкоўскай.
18.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: актывістаў анархічнага руху Мікіту Емельянава і Івана Комара асудзілі да 7 гадоў зняволення. Што кажуць іншыя актывісты? 14 лютага Дзмітры Паліенка не змог патрапіць у Вярхоўны суд на сваё пасяджэнне, бо не прайшоў “дрэс код”.
18.02.2020 Актывіста, якому адмянілі штраф, зноў аштрафавалі на 50 базавых
У аўторак, 18 лютага, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля адмены яго папярэдняга штрафа пакараў актывіста Яўгена Батуру за антыінтэграцыйныя акцыі з Расіяй штрафавам на 50 базавых вялічыняў (1350 рублёў).
18.02.2020 Станіслаў Паўлінковіч: Я нічога не парушаў. Так што калі трэба – самі няхай бегаюць
Актывіст Станіслаў Паўлінковіч паведаміў праваабаронцам «Магілёўскай вясны», што да яго ў пятніцу, 14 лютага, на працу заявіліся супрацоўнікі міліцыі і спрабавалі ўручыць позву для яўкі ў РАУС.
17.02.2020 На журналіста Змітра Лупача склалі яшчэ адзін пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ
На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС.
14.02.2020 Актывіста «Народнай Грамады» ўначы знялі з маршруткі. Што гэта было?
Маршрутку, у якой ехаў актывіст «Народнай Грамады» Яўген Вільскі, спынілі ноччу на трасе, каб скласці пратакол за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі.
13.02.2020 Скончыўся другі працэс за расклейку ўлётак: Круткіну і Спірыдонавай – штрафы
Раніцай 13 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягнуўся разгляд справы, распачатай у дачыненні да полацкага блогера Алеся Круткіна і віцебскай актывісткі Натальлі Спірыдонава за размяшчэнне ўлёткі «Калгаснай дыктатуры Баста!» на будынку віцебскага ДБК. Суддзя Алена Протас аштрафавала кожнага з актывістаў на 50 базавых велічынь.
13.02.2020 Міліцыянт двойчы наведваў анкалагічны шпіталь, каб дапытаць хворага пра экстрэмізм
У Мазыры супрацоўнікі міліцыі западозрылі ў экстрэмізме 76-гадовага ветэрана працы, прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу і Руху “За Свабоду” Рыгора Крывіцкага
12.02.2020 Алесь Круткін атрымаў новыя 15 сутак арышту
Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна за расклейку ўлётак на адміністрацыйных будынках горада па артыкуле 23.34 КаАП. Наталля Спірыдонава атрымала 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў), а Алесь Круткін - 15 сутак арышту. Дагэтуль актывіст адбываў 15-суткавы арышт за удзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.
11.02.2020 Праз 12 гадоў мінчука абвінавацілі ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Аляксей І., да якога вечарам 5 лютага прыйшоў дадому участковы інспектар Андрэй Саўчанка для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за распаўсюд нацысцкай сімволікі.
11.02.2020 Пратакол за ўлётку перарабілі ў “пікетаванне”
Суд першамайскага раёна горада Віцебска задаволіў пратэст пракурора наконт таго, што пратакол “за ўлётку” у дачыненні да Наталлі Спірыдонавай быў складзены няправільна.










