Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Праваабаронцы просяць Працоўную групу па адвольных затрыманнях не дапусціць далейшых арыштаў актывістаў

12.03.2020 Праваабаронцы просяць Працоўную групу па адвольных затрыманнях не дапусціць далейшых арыштаў актывістаў

Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН* паведамленне аб пераследзе блогераў і актывістаў за іх удзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

10.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Каментар: Вернікі трох канфесіяў прэзентавалі больш за 50 тысяч подпісаў за ўвядзенне закону супраць прапаганды ЛГБТ. Адпаведная петыцыя была распачата фондам “Адкрытыя сэрдцы”. Падобны закон ужо існуе ў Расеі. Як гэта паўплывала на жыццё расейскай ЛГБТ-супольнасці? Што можа прынесці такі закон Беларусі? Адкажа "Ідэнтычнасць і права".

Магілёўская журналістка атрымала штраф за станоўчы сюжэт пра тралейбусны парк

04.03.2020 Магілёўская журналістка атрымала штраф за станоўчы сюжэт пра тралейбусны парк

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 4 сакавіка працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналісткі Аліны Скрабуновай, паведамляе БАЖ. Аліну абвінавачвалі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — за тое, што  яна разам з аператарам Аляксандрам Сідарэўскім знялі рэпартаж пра юбілей Магілёўскага тралейбуснага парка. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала “Белсат” 19 студзеня і падаваўся ў пазітыўным ключы.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

03.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Падзея: Паглядзім, якія мерапрыемствы прайшлі ў межах Zero Discrimination Day (Дня нулявой дыскрымінацыі).

На праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка склалі пратакол за дробнае хуліганства

02.03.2020 На праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка склалі пратакол за дробнае хуліганства

На праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў склалі пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). Яго абвінавачваюць у тым, што ён спрабаваў трапіць у актавую залу акгракамбіната “Сноў” у Нясвіжы без “запрашальнага мандата”. Акрамя таго, ён нібыта штурхаў дружынніка, які стаяў каля дзвярэй, і замінаў грамадзянам праходзіць у залу на сход.

Полацк: Дзесяты суд за незалежнасць, але ці апошні?

02.03.2020 Полацк: Дзесяты суд за незалежнасць, але ці апошні?

Суд Полацка і Полацкага раёна 2 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу прафсаюзнага актывіста Міколы Шараха, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Лічбы, імёны, геаграфія

28.02.2020 Акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Лічбы, імёны, геаграфія

Па выніках двух месяцаў судоў над актывістамі “Вясна” прааналізавала, хто больш за ўсіх трапіў пад пераслед пасля акцый, колькі штрафаў і сутак атрымалі актывісты, а таксама ў якіх гарадах праходзілі суды і хто з суддзяў стаў рэкардсменам па прынятых палітычна матываваных рашэннях.

Суд не даслаў копіі пастановаў, а вінаваты ў гэтым Ян Грыб

28.02.2020 Суд не даслаў копіі пастановаў, а вінаваты ў гэтым Ян Грыб

Актывіст Ян Грыб так і не змог абскардзіць рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска, згодна з якім ён быў пакараны за ўдзел у акцыях за незалежнасць.

Праваабаронцы звярнуліся па абарону Круткіна да спецдакладчыкаў ААН

28.02.2020 Праваабаронцы звярнуліся па абарону Круткіна да спецдакладчыкаў ААН

Звароты былі накіраваныя адразу да трох спецыяльных дакладчыкаў ААН.

Пасля месяца арышту Алеся Круткіна асудзілі яшчэ на 15 сутак

26.02.2020 Пасля месяца арышту Алеся Круткіна асудзілі яшчэ на 15 сутак

26 лютага полацкі актывіст Алесь Круткін мусіў выйсці на волю пасля 30-суткавага арышту, але сёння ён патэлефанаваў сваёй маці з Лепеля.

Полацк: бясконцыя суды за акцыю ў падтрымку незалежнасці

26.02.2020 Полацк: бясконцыя суды за акцыю ў падтрымку незалежнасці

У судзе Полацка і Полацкага раёну працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў падтрымку незалежнасці, якая адбылася яшчэ 4 студзеня.

Суд скасаваў штраф за сумны смайлік у "Аднакласніках"

25.02.2020 Суд скасаваў штраф за сумны смайлік у "Аднакласніках"

Андрэй Юркоў з Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласці выказаў нэгатыўнае стаўленне да нацысцкага рэжыму, паставіўшы пад допісам у «Одноклассниках» смайлік «сумую». За гэта яго аштрафавалі.

У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»

24.02.2020 У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»).

Журналіста Змітра Лупача пакаралі новым штрафам за супрацу з "Белсатам"

24.02.2020 Журналіста Змітра Лупача пакаралі новым штрафам за супрацу з "Белсатам"

40 базавых велічынь штрафу прысудзіла суддзя Аксана Табола глыбоцкаму журналісту Змітру Лупачу. Суд над журналістам-фрылансерам адбыўся ў Шаркоўшчыне. Яго зноў прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

Магілёўскага актывіста пакаралі штрафам за акцыі двухмесяцовай даўніны

21.02.2020 Магілёўскага актывіста пакаралі штрафам за акцыі двухмесяцовай даўніны

Суд Ленінскага раёна Магілёва 20 лютага аштрафаваў мясцовага актывіста Станіслава Паўлінковіча за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй 20 і 21 снежня 2019 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства