Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.03.2020 Позва на Дзень Волі. Навошта міліцыі Барыс Хамайда?
З яго збіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага. Але штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…
23.03.2020 Слуцкага блогера будуць судзіць за несанкцыянаваны мітынг
Як паведамляе "Новы Час", супрацоўнікі міліцыі горада Слуцк распачалі адміністрацыйную справу супраць блогера, удзельніка праекту «Страна для жизни» Уладзіміра Няронскага за арганізацыю 15 сакавіка несанкцыянаванай сустрэчы з людзьмі каля рэчкі Случ.
23.03.2020 Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову будуць судзіць
Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову збіраюцца прыцягнуць да адказнасці паводле ч. 2 арт.22.9 КаАП — нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
23.03.2020 Актывістка Навумава шукае абароны ў КПЧ ААН
На міжнародным узроўні Мая Навумава ўзняла пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй.
20.03.2020 Анархіста Мікалая Дзядка не змаглі асудзіць за надпіс на сцяне мінскага інтэрнату
Увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Ноч ён правёў у ІЧУ, папярэдне на яго быў складзены прааткол за "дробнае хуліганства".
20.03.2020 У Магілёве фрылансераў судзяць нягледзячы на каранавірус
У разгар эпідэміі каронавіруса ў Магілёве працягнуліся «палітычныя» суды над мясцовымі журналістамі – ім далі максімальны штраф
19.03.2020 Суддзі не могуць вызначыцца, у якім судзе судзіць праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
Праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандра Вайцешыка чакае суд за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). З моманту складання пратаколу прайшло амаль тры тыдні, аднак суддзі ніяк не могуць вызначыцца, у якім з судоў яго судзіць.
19.03.2020 Суды над праціўнікамі акумулятарнага завода адкладаюцца. Але не з-за каранавірусу
Намечаныя на 24, 26 і 31 сакавіка суды над праціўнікамі акумулятарнага завода Аляксандрам Марачэўскім, Людмілай Карчэўскай і Уладзімірам Марозам адкладаюцца. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
19.03.2020 Віцебск: Алена Янушкоўская не дамаглася адтэміноўкі па выплаце штрафаў
Віцебскую актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую шэсць разоў судзілі за ўдзел і заклікі да ўдзелу ў акцыях за незалежнасць Беларусі. Агульная сума штрафаў, прысуджаных Янушкоўскай, складае 4725 рублёў.
18.03.2020 Блогер MozgON атрымаў 15 сутак за заклікі да акцыі каля “Белнафтахіму”
Блогер Уладзімір Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна быў асуджаны на 15 сутак арышту за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
18.03.2020 Максіму Вінярскаму заблакавалі сувязь, збіраюцца апісваць маёмасць
Рашэнне аб блакаванні тэлефонаў і інтэрнэту было прынята судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Юліяй Пацковой з-за непагашаных штрафаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці.
17.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пераслед актывістаў, прэмія АБСЕ “Абаронцы дэмакратыі”, Канстытуцыя РБ і што з ёй не так, існаванне "чорных спісаў" і цэнзуры для мастакоў — у чарговым выпуску праграмы.
16.03.2020 Магілёўскіх журналістаў "Белсату" зноў будуць судзіць
Магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага зноў будуць судзіць за парушэнне Закона “Аб СМІ” згодна ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ. Гэтым разам адміністрацыйныя справы журналістаў будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Магілёва, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.
16.03.2020 Берасцейскіх актывістаў вінавацяць у паклёпе на супрацоўнікаў міліцыі
Экаактывіста Алега Вялава выклікаюць у міліцыю. Напярэдадні, ў чацвер, супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся Тарасюком, па тэлефоне прапанаваў сустрэцца, каб уручыць позву.
12.03.2020 Удзельніка акцый за незалежнасць падазраюць у неналежным даглядзе за дзіцём
Актывіста Валера Рабцава збіраецца наведаць камісія, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця з інваліднасцю. Падстава – зварот суддзі, якая прыцягнула яго да адказнасці за ўдзел у акцыях за незалежнасць.










