Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ

01.05.2020 Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ

Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня, вынесенную ў дачыненні да магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча.

Адміністрацыйны пераслед у красавіку ў графіках і лічбах (інфаграфіка)

30.04.2020 Адміністрацыйны пераслед у красавіку ў графіках і лічбах (інфаграфіка)

У красавіку 2020 года вялікая частка грамадска-палітычнага жыцця Беларусі перайшла ў анлайн-рэжым. У прыватнасці ў Мінску не адбылося шэсце “Чарнобыльскі шлях”, якое традыцыйна праводзілася 26 красавіка – у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але пры гэтым узмацніліся пратэстныя настроі ў Брэсце, на якія ўлады ўпершыню за два гады акцый супраць завода АКБ адрэагавалі даволі жорстка – арыштамі на доўгія тэрміны. Акрамя таго, у краіне працягваецца адміністрацыйны пераслед журналістаў-фрылансераў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне.

"Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН

30.04.2020 "Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН

29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.

У Мазыры спынілі справу аб экстрэмізме супраць кіраўніка мясцовага "Руху за Свабоду"

29.04.2020 У Мазыры спынілі справу аб экстрэмізме супраць кіраўніка мясцовага "Руху за Свабоду"

У Мазыры спынена адміністрацыйная справа аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць кіраўніка мясцовага аддзялення "Руху за Cвабоду" Рыгора Крывіцкага. Пасля двух месяцаў спробаў прыцягнуць актывіста да адказнасці міліцыя так і не даказала яго віну.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

28.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

У Брэсце працягваюцца акцыі супраць АКБ. 26 красавіка "Вясне" споўнілася 24 гады. У інтэрнаты ды іншыя сацыяльныя ўстановы пранік COVID-19 і "гэта можа прывесці да катастрофы", адзначае Сяргей Драздоўскі.

"Вясна" праінфармавала спецдакладчыкаў ААН аб арыштах берасцейскіх актывістаў

28.04.2020 "Вясна" праінфармавала спецдакладчыкаў ААН аб арыштах берасцейскіх актывістаў

У сувязі з арыштам на працяглыя тэрміны экалагічных актывістаў з Брэста Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка было накіравана паведамленне спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Паведамленне падрыхтавалі юрысты і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак

27.04.2020 Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак

Падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі супраць завода АКБ супрацоўнікі міліцыі затрымалі экаактывіста Міхаіла Галузу. Падставай для затрымання стала "вызначэнне асобы", паведамляе "Берасцейская Вясна".

"Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

24.04.2020 "Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

Мы заклікаем вызваліць ад адміністрацыйнага арышту актывістаў экалагічнага пратэсту ў Берасці – Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

Гамельчука аштрафавалі за публікацыю фільма блогера Nexta пра Лукашэнку

23.04.2020 Гамельчука аштрафавалі за публікацыю фільма блогера Nexta пра Лукашэнку

23 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў прызначыў штраф у 405 рублёў (15 базавых) гамельчуку Ігару Мазейке за дэманстрацыю ва "ВКонтакте" фільма блогера Nexta "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы", паведамляе "Гомельская Вясна".

Пенсіянерку з COVID-19 аштрафавалі на 30 базавых за парушэнне рэжыму самаізаляцыі. Што не так з гэтай справай?

23.04.2020 Пенсіянерку з COVID-19 аштрафавалі на 30 базавых за парушэнне рэжыму самаізаляцыі. Што не так з гэтай справай?

У чым абставіны гэтай справы, якія ў ёй праблемы і што думаюць праваабаронцы пра практыку прыцягнення грамадзян за парушэнне рэжыму самаізаляцыі — у нашым матэрыяле.

Мазырскаму актывісту паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці

23.04.2020 Мазырскаму актывісту паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці

Праваабаронцы перакананыя, што суддзі проста выпраўляюць уласную блытаніну.

Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту

22.04.2020 Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту

22 карсавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Мінгарсуд адмяніў два штрафы актывісту Валянціну Троцкаму

21.04.2020 Мінгарсуд адмяніў два штрафы актывісту Валянціну Троцкаму

Валянцін Троцкі быў двойчы асуджаны да штрафаў у 50 і 30 базавых велічынь судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту 7 і 20 снежня 2019 года супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

21.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Асоба: Марыя Аліева — яскравая прадстаўніца жаночага руху 90-х гадоў. Яна  вяла мітынг  за кусок каўбасы ды ўзначальвала шэсце пустых каструль.

Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову зноў хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці

21.04.2020 Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову зноў хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці

Журналістка-фрылансерка з Гомеля Ларыса Шчыракова атрымала па пошце новы пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аднак у ім не пазначана, якое менавіта супрацьпраўнае дзеянне яна зрабіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства