Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў

08.05.2020 Затрыманы праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў

Міліцыя затрымала журналіста і праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

На вілейскага актывіста склалі пяць пратаколаў за акцыі салідарнасці з берасцейцамі

08.05.2020 На вілейскага актывіста склалі пяць пратаколаў за акцыі салідарнасці з берасцейцамі

На вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка супрацоўнікі мясцовага РАУС 7 траўня склалі пяць пратаколаў па артыкулу 23.34 КаАП за тое, што ён выходзіў і заклікаў на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

Блогера Ціханоўскага адправілі адбываць суткі за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту

07.05.2020 Блогера Ціханоўскага адправілі адбываць суткі за ўдзел у снежаньскай акцыі пратэсту

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава 7 траўня заявіла, што блогера Сяргея Ціханоўскага 6 траўня затрымалі паводле судовай пастановы аб адміністрацыйным арышце, піша БелТА.

Удзельніку акцыі супраць АКБ Андрэю Неўдаху прысудзілі штраф

07.05.2020 Удзельніку акцыі супраць АКБ Андрэю Неўдаху прысудзілі штраф

Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам, які ўдзельнічаў 3 мая ў "кармленні галубоў".

Чарговы штраф за супрацу з «Белсатам»

07.05.2020 Чарговы штраф за супрацу з «Белсатам»

Аператара-фрылансера з Магілёва Міхаіла Аршынскага 7 траўня судзілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб прадукцыі СМІ») за чарговы сюжэт на тэлеканале «Белсат».

Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка

07.05.2020 Пакараныя міліцыянты, якія вялі справу праваабаронцы Вайцешыка

Праваабаронца "Вясны" і юрыст Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык, якога асудзілі па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне калектыву агракамбіната "Сноў", працягвае абскарджваць дзеянні як суддзяў, так і міліцыі.

Суды над маладафронтаўцамі перанеслі з-за каранавіруса

07.05.2020 Суды над маладафронтаўцамі перанеслі з-за каранавіруса

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 7 траўня мусіў распачацца суд над маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.

У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага

06.05.2020 У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага

Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.

На актывіста склалі пратакол за акцыю "Шклавата — наш Чарнобыль"

06.05.2020 На актывіста склалі пратакол за акцыю "Шклавата — наш Чарнобыль"

На гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурака складзены пратакол па ч. 3 арт. 23.34 (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пратэст супраць будаўніцтва другога цэху шклаваты ў Бярозаўцы.

Блог Паўла Сапелкі: Здароўе пад арыштам

06.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Здароўе пад арыштам

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае пра адміністрацыйны арышт ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў ІЧУ і ЦІП.

Вілейскага актывіста, які выходзіць на акцыі салідарнасці з берасцейцамі, выклікаюць у міліцыю

05.05.2020 Вілейскага актывіста, які выходзіць на акцыі салідарнасці з берасцейцамі, выклікаюць у міліцыю

Жыхара Вілейкі Андрэя Кудзіка хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што ён пачаў кожную нядзелю выходзіць на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

За нядзельную акцыю па "кармленні галубоў” у Пінску будуць судзіць

05.05.2020 За нядзельную акцыю па "кармленні галубоў” у Пінску будуць судзіць

У Пінску восьмага траўня адбудзецца суд над удзельнікам “кармлення галубоў” – акцыі салідарнасці з экаактывістамі Берасця, паведамляе "Радыё Рацыя".

Дваім жыхарам Рэчыцы прысудзілі арышты праз відэаканферэнцыю

04.05.2020 Дваім жыхарам Рэчыцы прысудзілі арышты праз відэаканферэнцыю

У Рэчыцы ўпершыню вынеслі адміністрацыйныя арышты на судах, якія праходзілі праз відэаканферэнцыю, піша palesse.press. Новы спосаб разгляду справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях выпрацавалі сумесна Упраўленне унутраных справаў Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны суд. Першыя разгляды прайшлі ў Рэчыцы.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!

04.05.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

На незалежнага журналіста Зміцера Лупача склалі чарговы пратакол

01.05.2020 На незалежнага журналіста Зміцера Лупача склалі чарговы пратакол

На журналіста-фрылансера з Глыбокага Зміцера Лупача 30 красавіка міліцыянты склалі чарговы адміністрацыйны пратакол за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства