Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі

12.05.2020 Магілёў і Бабруйск: суды над журналістамі і актывістамі. Усіх адправілі на суткі

"Вясне" стала вядома, што суд над журналістам БелаПАН Алесем Асіпцовым прызначаны ў судзе Кастрычніцкага раёна на 9:30. Аб'явілі, што на судзе можа прысутнічаць толькі тры чалавекі. Ад адваката Алесь Асіпцоў адмовіўся. 

Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна

12.05.2020 Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна

У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 траўня, асудзілі праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна. Абодва былі затрыманы 10 траўня пасля нядзельнай акцыі і пра іх месцазнаходжанне не было дакладна вядома больш за суткі. Жонка праваабаронцы "Вясны" Маргарыта Вялічкіна звярнулася ў пракуратуру з заявай аб знікненні чалавека. Тое самае зрабіла і маці Рамана Кісляка.

БАЖ патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы

12.05.2020 БАЖ патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы.

Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах

12.05.2020 Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах

12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца нешматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. 

Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"

12.05.2020 Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"

Знайшоўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы падпісчыкаў Сяргея Ціханоўскага, які разам з блогерам Уладзімірам Няронскім вырашыў 5 траўня падтрымаць ініцыятыву.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

12.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Новы махавік рэпрэсій распачаўся па ўсёй краіне. Актывістаў "Моладзевага блоку" затрымлівалі па дарозе ў краму, у Мазыры збіраюцца закрыць унікальны цэнтр рэабілітацыі, а Беларусь тым часам застаецца адзінай краінай у рэгіёне, якая збіраецца праводзіць выбары.

Зміцер Лупач пасля суда патрапіў у рэанімацыю, Сяргея Пятрухіна адвезлі ў шпіталь

12.05.2020 Зміцер Лупач пасля суда патрапіў у рэанімацыю, Сяргея Пятрухіна адвезлі ў шпіталь

Журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач – не адзіны, хто пасля суда патрапіў у лякарню. З ізалятара часовага ўтрымання ў Берасці ў шпіталь адвезлі блогера Сяргея Пятрухіна.

ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

11.05.2020 ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.

Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак

11.05.2020 Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак

У панядзелак, 11 траўня, у Мінску чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП. 

Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек

11.05.2020 Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек

Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя. 

Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне

11.05.2020 Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне

11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”.

Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

11.05.2020 Суды ў Віцебскім рэгіёне: актывістам даюць суткі і штрафы

У Віцебскай вобласці пад пераслед патрапіла каля 20 чалавек, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

У Мінску затрымліваюць актывістаў "Моладзевага блоку". Некаторых адпусцілі

09.05.2020 У Мінску затрымліваюць актывістаў "Моладзевага блоку". Некаторых адпусцілі

А 17 гадзіны актывісты "Моладзевага блоку" паведамілі "Вясне", што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў.  Пасля дачы паказанняў (у якасці сведкі) супрацоўнікі Першамайскага РУУС яго адпусцілі. Усяго там актывіст прабыў каля шасці гадзін. Вераніку Яновіч затрымлівалі а 11-й гадзіне, а вызвалілі з Першамайскага РАУС апоўначы. Яе дапытвалі таксама, як і Міхася Варанцова, у якасці сведкі.

Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

09.05.2020 Поўны спіс затрыманых прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Суткі і штрафы. У Беларусі масава судзяць прыхільнікаў блогера Ціханоўскага

08.05.2020 Суткі і штрафы. У Беларусі масава судзяць прыхільнікаў блогера Ціханоўскага

У розных гарадах Беларусі праходзяць суды над удзельнікамі акцый у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, удзельнікамі яго сустрэч і неабыякавымі грамадзянамі, якія выходзілі ў сваіх гарадах "карміць галубоў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства