Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
19.05.2020 Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў.
19.05.2020 Ізноў суды: У Берасці судзілі Паўла Кінчака, у Віцебску - Баразну
У Беларусі дагэтуль працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па “кармленні галубоў”: многіх удзеньнікаў чакаюць новыя адміністрацыйныя справы і пратаколы.
19.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Рэпрэсіі над удзельнікамі мірных сходаў працягваюцца, што з'яўляецца традыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распачынае незалежнае назіранне. А 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансафобіі.
18.05.2020 Блогеру Ціханоўскаму, які сядзіць у ІЧУ, далі яшчэ 15 сутак арышту
Суд Савецкага раёна Гомеля 18 траўня асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ІЧУ Гомеля, яшчэ на 15 дзён арышту. Пра гэта TUT.BY распавялі ў канцылярыі суда.
18.05.2020 У Беларусі тыдзень пачынаецца з новых пратаколаў, судоў і сутак
Па апошніх дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, у перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больш за 500 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13000 долараў. І гэтыя лічбы неканчатковыя. Суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці акцый па “кармленні галубоў” будуць працягвацца і на бліжэйшым тыдні. Акрамя таго, у рэгіёнах працягваюць складаць пратаколы за гэтыя акцыі і мірныя сустрэчы.
18.05.2020 На мінчука завялі справу за размяшчэнне ў сацсетках фільма Nexta
Дзевятнаццацігадовага менчука Андрэя Міхалевіча выклікалі ў міліцыю за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" фільма Nexta " Лукашэнкі. Крымінальныя матэрыялы". Нягледзячы на тое, што мянчук размясціў ролік за месяц да ўнясення яго ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, на яго ўсё адно завялі адміністрацыйную справу.
17.05.2020 Да геаграфіі пераследу прыхільнікаў блогера Ціханоўскага дадаліся Паставы
Пасля затрымання вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў пераслед грамадзянаў з актыўнай пазыцыяй працягваецца па ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.
17.05.2020 Блогера Уладзіміра Няронскага ня выпусцілі з ІЧУ — дадалі яшчэ 5 сутак арышту
У блогера Уладзіміра Няронскага (YouTube-канал «Слуцк для Жизни») 16 траўня скончыўся тэрмін 10-суткавага адміністрацыйнага арышту за за «удзел у несанкцыянаваным мітынгу». Аднак з ІЧУ Пухавіцкага раёга ён так і не выйшаў.
17.05.2020 Ліда: Плюс 15 сутак арышту Аляксею Барматаву
Агулам лідскія ўдзельнікі сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім атрымалі 58 сутак адміністрацыйнага арышту.
15.05.2020 У Магілёве праваабаронцу "Вясны" Алеся Буракова асудзілі на 10 сутак
У пятніцу, 15 мая, а 11 гадзіны супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра магілёскага аддзялення "Вясны" Алеся Буракова (Сашу Райкана).
15.05.2020 Суткі, штрафы, затрыманні. У Беларусі працягваецца пераслед удзельнікаў акцый
У пятніцу, 15 траўня, па ўсёй Беларусі працягваюцца суды над людзьмі, якія выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Берасця ("кармленне галубоў") і ў падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама над людзьмі, якія выказваліся пра сацыяльныя праблемы ў стрымах блогера Ціханоўскага.
15.05.2020 За фота каля дома БНР маладафронтаўцаў аштрафавалі на 150 базавых
Cуд Маскоўскага раёна Мінска 15 траўня разглядзеў адміністрацыйныя справы маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.
15.05.2020 Другі суд над затрыманым праваабронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным скончыўся яшчэ адным штрафам
Сёння, 15 траўня, у судзе Ленінскага раёна г. Брэста нарэшце распачалося судовае паседжанне ў дачыненні да сябры ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, які быў затрыманы яшчэ 10 траўня.
15.05.2020 Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністрацыйны пераслед за ўдзел у мірных сходах у траўні 2020 года
Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць пераслед мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і вызваліць тых, хто адбывае арышт.
15.05.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе экаактывістаў у Беларусі
Грамадскае аб'яднанне "Экадом" праінфармавала Камітэт па пытаннях выканання Орхускай Канвенцыі аб новых выпадках пераследу актывістаў у Беларусі, якія рэалізуюць свае правы па Канвенцыі.










