Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
10.06.2020 У суд – са станоўчым тэстам на каранавірус
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 чэрвеня прызначыў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Віталя Смоліча.
09.06.2020 Блогера MozgON адправілі адбываць 15 сутак, прысуджаных тры месяцы таму
Увечары дзявятага чэрвеня быў затрыманы youtube-блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Па інфармацыі ад знаёмай затрыманага блогера, яго адправілі адбываць 15 сутак арышту, якія яму завочна прысудзілі амаль тры месяцы таму.
09.06.2020 Аляксандра Якушкова асудзілі праз скайп на 10 сутак арышту
Суддзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Уладзімер Царыкаў палічыў, што актывіст «Народнай Грамады» Аляксандр Якушкоў браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзіў яго да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
09.06.2020 Дзмітрый Папоў знаходзіцца пад арыштам
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў з 5 чэрвеня знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску.
09.06.2020 “Пікет па збору подпісаў — гэта несанкцыянаваны мітынг?” Актывіст Валер Рабцаў атрымаў буйны штраф
Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь – за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Менавіта там праводзіліся шматлікія пікеты ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў.
09.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Працягваюцца суды і затрыманні падчас і пасля пікетаў па збору подпісаў. Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжанні чацвёртага чэрвеня не задаволіла ніводнай скаргі. Менскі студэнт патрымаў дзве хвіліны плакат на адным з пікетаў — і быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
09.06.2020 Алене Лазарчык арышт замянілі на штраф, яна дзякуе ўсіх за падтрымку і салідарнасць
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык, якой прысудзілі 12 сутак арышту, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця, выйшла на свабоду
08.06.2020 Адміністрацыйныя суды над затрыманымі праходзяць у некалькіх гарадах Беларусі
У розных гарадах Беларусі ў панядзелак восьмага чэрвеня будуць праходзіць суды над затрыманымі ў пятніцу і на выходных. Нагадаем, што ў апошнія тры дні па краіне было затрымана каля 40 чалавек, частку з іх пакінулі ў ізалятарах часовага ўтрымання да судоў. Гэта актывісты "Народнай грамады", "Еўрапейскай Беларусі", валанцёры ініцыятыўнай групы святлана Ціханоўскай і іншыя людзі.
07.06.2020 На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ
Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў.
07.06.2020 Нядзельныя пікеты і затрыманні
На 7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі абвешчаныя пікеты па збору подпісаў за вылучэнку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Каля 10.30 гадзін раніцы затрыманы Алег Баброўскі.
07.06.2020 Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў.
07.06.2020 Затрыманы актывіст "Краіны для жыцця" з Віцебску Аляксандр Мацяюк
Увечары 6 чэрвеня ў Віцебску затрымалі Аляксандра Мацеюка – валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. З аддзялення міліцыі ён паспеў паведаміць праваабаронцам "Віцебскай Вясны", што на яго складаюць пратакол паводле артыкулу 23.34 КаАП.
06.06.2020 Затрыманых напярэдадні мазырчукоў паспелі асудзіць?
Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
06.06.2020 Берасце: Віталя Казака асудзілі за непадпарадкаванне
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 5 чэрвеня ўрэшце была разгледжаная адміністрацыйная справа грамадскага актывіста Віталя Казака.
05.06.2020 Удзельнікаў пікетаў у Віцебску будуць судзіць
Удзельнікаў пікетаў па збору подпісаў у Віцебску 31 траўня, на якім прысутнічаў сузаснавальнік БХД Павел Севярынец, пачалі запрашаць у аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў.










