Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
19.06.2020 Судзяць Сяргея Калмыкова – сведку па справе Ціханоўскага
У Гродне ідзе судовы працэс над Сяргеем Калмыковым, які яшчэ 29 траўня быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 дзён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі). Судовы працэс яшчэ не скончыўся.
19.06.2020 У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі
У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку.
19.06.2020 На актывістку з інваліднасцю са Слаўгарада міліцыя склала пратакол за экстрэмізм
Каля 11 гадзін раніцы ў дом да Анжалікі Калатазішвілі без папярэджання наляцелі супрацоўнікі Слаўгарадскага РАУС. Жанчына перастала выходзіць на сувязь.
18.06.2020 Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: гарадзенскім белсатаўцам - штрафы, Меркісу - таксама
У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва, у Гомелі - супраць Яўгена Меркіса.
18.06.2020 Арыштаваным актывістам працягваюць дадаваць новыя "суткі"
У Мінску арыштаваныя на "суткі" актывісты працягваюць атрымліваць дадатковыя арышты на судах, якія праводзяцца праз Skype-канферэнцыі.
18.06.2020 “Трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў”. Паўла Севярынца асудзілі яшчэ на 15 сутак
У судзе Фрунзенскага раёна ў 11.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 у дачыненні да Паўла Севярынца. Судовае пасяджэнне вядзе суддзя А. Млячко. Праходзіць яно праз Skype-канферэнцыю.
18.06.2020 За паўтара месяца – больш за 1300 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды
Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 17 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 98 чалавек атрымалі агулам 1316 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 107 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 90000 рублёў.
18.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Забарона перадач для зняволеных у ЦІП з-за эпідэміі – незаконная
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка адзначае, што за цалкам законна-афіцыйным выглядам паперкі аб забароне перадач для адміністрацыйна арыштаваных і затрыманых хаваецца поўнае няведанне закона і грэбаванне яго нормамі.
18.06.2020 Гомельская міліцыя ўбачыла ў сустрэчы аднадумцаў парушэнне закона
У РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля 19 чэрвеня выклікалі як мінімум 6 чалавек для дачы тлумачэнняў «па наяўных матэрыялах праверкі».
18.06.2020 Людмілу Валадкевіч з Віцебску аштрафавалі
У 10 гадзін раніцы 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся суд над Людмілай Валадкевіч.
17.06.2020 Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску
Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску.
17.06.2020 Блогеру Аляксандру Кабанаву суд вынес 15 сутак арышту
Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава працягваецца17 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.
17.06.2020 "Яны мяне не запалохаюць!" Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых. Столькі ж і Ахрамчуку
Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.
17.06.2020 Беларускі ўрад адказаў Камітэту ААН на скаргу мінскага музыкі
Беларускія ўлады адрэагавалі на індывідуальнае паведамленне мінскага музыкі Дзмітрыя ў Камітэт па правах чалавека ААН. Музыка паскардзіўся ў ААН на ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.
17.06.2020 Актывісты, якія сядзелі "на сутках" на Акрэсціна, кажуць аб жорсткіх умовах, ціску і пагрозах
За апошнія дні з'явілася вялікая колькасць паведамленняў актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, аб сур'ёзных парушэннях, фізічным і псіхалагічным уздзеянні.










