Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
24.06.2020 Удзельнікаў акцый салідарнасці працягваюць судзіць: зноў штрафы і суткі
Шэраг судоў над удзельнікамі "Ланцугоў салідарнасці" запланаваны і на 24 чэрвеня ў розных гарадах краіны.
24.06.2020 "Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску
Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 19 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260.
24.06.2020 Міліцыя хоча пакараць кандыдата эканамічных навук за збор подпісаў у Шклове
На Пятра Мігурскага, які збіраў подпісы за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Юрася Губарэвіча, завялі адміністрацыйную справу па «народным» артыкуле.
24.06.2020 Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку.
23.06.2020 Суды ў рэгіёнах працягваюцца ў аўторак, складаюцца новыя пратаколы
Разгляд адміністрацыйных спраў над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці" працягваюцца сёння ў розных гарадах Беларусі. Складаюцца новыя пратаколы.
22.06.2020 Затрыманых у Ганцавічах журналістаў асудзілі: Пазняку - 30 базавых, Багрову - 15 сутак
У панядзелак у Ганцавічах пачынаюцца суды над журналістамі выдання "Ганцавіцкі час" Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым.
22.06.2020 У Мінску судзяць удзельнікаў пятнічнага ланцуга салідарнасці. Спісы абнаўляюцца
22 чэрвеня ў Мінску праходзяць суды над затрыманымі ў пятніцу 19 чэрвеня падчас стыхійных акцый "Ланцуг салідарнасці". "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень. Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
22.06.2020 Праваабаронцу "Вясны" Сяржука Лацінскага асудзілі на 10 сутак, але адпусцілі з-за тэмпературы
У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.
22.06.2020 Магчыма ЧМТ і страта зубоў. Выпадковы мінак жорстка збіты АМАПам у ноч 19 чэрвеня
Мінчука Арцёма Зімоўскага затрымалі і жорстка збілі ў ноч з 19 на 20 чэрвеня – спачатку супрацоўнікі ў цывільным, а затым і АМАП.
22.06.2020 Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 19 чэрвеня ў Мінску
19 чэрвеня у Мінску адбыўся мірны сход у форме "жывога ланцугу", прысвечанага салідарнасці з рэпрэсаванымі, а таксама пікеты па зборы подпісаў побач з Беларускай Дзяржаўнай Філармоніяй.
22.06.2020 Прымушаюць прызнаць віну ва ўдзеле ў акцыі. Што рабіць?
Многія затрыманыя на вуліцах горада распавядаюць, што супрацоўнікі міліцыі ставілі перад імі ультыматум: альбо прызнанне віны і чалавека адпусцяць дадому або паедзе на суткі. Што гэта азначае, наколькі гэта законна і што рабіць чалавеку ў такой сітуацыі – распавёў юрыст "Вясны" Аляксей Лойка.
21.06.2020 Актывісту Аляксандру Грэчышнікаву, які адбывае арышт, не даюць пахаваць свайго бацьку
Актывіст "Народнай Грамады" Аляксандр Грэчышнікаў цяпер адбывае арышт у ЦІП даўжынёй у 30 сутак. Яго сітуацыя ўскладняецца і асабістымі прычынамі: Бацька Грэчышнікава памёр, а сваякі не могуць дамагчыся таго, каб Аляксандра адпусцілі на пахаванне.
21.06.2020 На назіральніцу Ірыну Траццякову склалі пратакол
Каля 18.30 вечара 21 чэрвеня на выхадзе з дома была затрыманая назіральніца кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" у Віцебску Ірына Траццякова.
21.06.2020 Дзесяць сутак арышту – за сарваны дзяржаўны сцяг
У выніку пошукавых дзеянняў міліцыянты выйшлі на віцебскага актывіста і блогера Аляксандра Дуброўскіх. Ад тлумачэння матываў свайго ўчынку мужчына адмовіўся.
19.06.2020 У Гомелі адбываюцца затрыманні
Журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі каля яе дома.










