Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
10.07.2020 У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі
Увечары 10 ліпеня ў Мінску ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ і АМАП.
10.07.2020 Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня
Праваабаронцам "Вясны" 10 ліпеня паведамляецца пра затрыманні, пераслед актывістаў і простых людзей на розных падставах: удзел у велапрабегах салідарнасці, акцыях, крытычныя каментары ў сацсетках і інш.
10.07.2020 Чатырох жлобінцаў пакаралі за чэрвеньскі «ланцуг салідарнасці»
У Жлобіне прайшлі чарговыя суды над мясцовымі жыхарамі, якіх міліцыя абвінаваціла ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня.
10.07.2020 Магілёўца, які выйшаў з БЧБ-сцягам 3 ліпеня, падманам завабілі ў міліцыю і потым таемна асудзілі
Праваабаронцам «Магілёўскай вясны» стала вядома, што Глеба Будкова, на якога заведзена адміністрацыйная справа за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таемна асудзілі на 5 сутак 8 ліпеня.
10.07.2020 Тактыка адкладзеных арыштаў: Навошта гэта ўладам?
У сістэме адміністрацыйнага пакарання ў апошнія гады нярэдка здараюцца сітуацыі, калі пасля вынясення судом пастановы аб адміністрацыйным арышце, грамадзяніна адпускаюць дамоў: адсядзіш, маўляў, потым.
10.07.2020 Муж і жонка з Гомеля шукаюць абароны ў ААН
Беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх мужа і жонкі Плотнікавых на мірны сход і выказванне меркавання.
09.07.2020 Затрымліваюць удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці
Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Мінску затрыманы ўдзельнік велапрабега салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад'езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведамляе яго сястра Марына.
08.07.2020 «Пасадзім цябе потым». Актывісту Уладзіміру Кійко прысудзілі 10 сутак, а потым нечакана вызвалілі
Актывісту Уладзіміру Кійко сёмага ліпеня прысудзілі 10 сутак, адвезлі ў ЦІП адбываць арышт, але неўзабаве вызвалілі.
08.07.2020 Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар
Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.
08.07.2020 “Рэпрэсіі ёсць рэпрэсіі”. Вольга Нікалайчык вышла з ЦІП пасля 30 сутак, але наперадзе — новыя арышты
Рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык сёмага ліпеня выйшла з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Там яна адседзела 30 сутак, 22 з якіх — у штрафным ізалятары.
08.07.2020 «Я спужаўся. Вельмі спужаўся». Што расказвае чалавек, якога міліцыя прымусіла выбачыцца на відэа
МУС распаўсюдзіла відэа, на якім мужчына плача і абяцае не рабіць нічога супрацьпраўнага. "Радыё Свабода" пагаварыла з Аляксандрам Новікам, якога аштрафавалі за фота аўтазака па арт. 23.4 КаАП, і юрыстам Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам.
07.07.2020 Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакава змясцілі ў карцар і прысудзілі новыя "суткі"
Палітычнага зняволенага, фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя “суткі” адміністрацыйнага арышту.
07.07.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Яшчэ адна хваля судоў прайшла ў Мінску 29-30 чэрвеня над людзьмі, якіх затрымалі падчас Ланцугоў салідарнасці. А мінчукі, якіх асудзілі за гэта ж 22 чэрвеня, з дапамогай “Вясны” абскарджваюць рашэнне суда. Як яны тлумачаць сваю матывацыю?
07.07.2020 Актывістка Вольга Нікалайчык месяц правяла ў ізалятары, наперадзе яшчэ 28 сутак
Ужо месяц актывістка Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яе затрымалі на пікеце па зборы подпісаў на Камароўцы, далі суткі за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі", потым былі яшчэ суды-разам 58 сутак арышту, 17 з іх Вольга правяла ў карцэры.
07.07.2020 Не даюць спаць, матрацы з вошамі, 7 сутак у карцары. Актывіст расказвае пра ўмовы на Акрэсціна
Актывіст АГП Мікалай Маслоўскі днямі выйшаў на волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што вёў стрым са збору подпісаў каля Камароўскага рынку, паведамляе Радыё "Свабода".










