Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
04.07.2007 Алесь Каліта арыштаваны на 15 сутак
Суд Цэнтральнага раёну сталіцы вынес пакараньне старшыні моладзевай камісіі Партыі БНФ Алесю Каліта - 15 сутак арышту.
04.07.2007 Дзесяць сутак за дробнае хуліганства - Павалу Серадзенку
Cёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзіць суд над затрыманымі 3 ліпеня старшынёй Рады моладзі БНФ Алесем Калітой і сябрам моладзі БНФ Павалам Серадзенкам. Пакуль вядома, што яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Менавіта па гэтым артыкуле Адміністратыўнага кодэксу 10 суткамі арышту пакараны Павал Серадзенка. Прысуд Алесю Каліце пакуль не абвешчаны.
27.06.2007 Цэнтральны суд адмовіў пратэстанцкаму пастару Яраславу Лукасіку ў задавальненьні іску
26 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка аб прызнаньні незаконным рашэньня Цэнтральнага РУУС, згодна з якім пратэстанцкі прапаведнік быў дэпартаваны з Беларусі.
21.06.2007 Міліцыя затрымлівае нават за малюнкі на асфальце
У Салігорску 19 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя маладафронтавец Зьміцер Карноў і сябра АГП Уладзімір Лемеш.
20.06.2007 Зьмітра Лісіенку аштрафавалі за графіці “Свабоду Шчукіну!”
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску прызнала менскага актывіста вінаватым у дробным хуліганстве. Яго пакаралі штрафам 310 тысяч рублёў.
18.06.2007 У Гародні пакаралі актывіста за налепку, якую ён наклеіў у красавіку
У Гродне аштрафаваны на 620 тысяч рублёў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Ларын.










