Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
25.07.2007 Напярэдадні Дня незалежнасьці ўлада губляе апошні розум і сорам
Дзень 24 ліпеня найбольш яскрава засведчыў пра рэальнае стаўленьне ўладаў да дыялогу з апазіцыяй. Адліга, як бачна была ілюзорнай і сённяшні накат на моладзь, на прадстаўнікоў “Маладога фронту”, толькі падцвярджае знакаміты выраз, якім карыстаюцца беларускія ўлады: “Колькі ваўка не кармі, ён усё адно глядзіць у лес”.
24.07.2007 Максімальнае пакараньне за віншаваньне з днём народзінаў Дашкевіча
У судзе Цэнтральнага раёну Менска ўчора ў другой палове дня адбыўся суд над моладзевымі актывістамі, сябрамі “маладога фронту” Кірылам Мацкевічам і Уладзімерам Сяргеевым. Яны былі эатрыманы ў пятніцу, 20 ліпеня.
23.07.2007 Моладзевых актывістаў судзяць за расцяжку над Нямігай
У судзе Цэнтральнага раёну Менска праходзіць суд над моладзевымі актывістамі, якія затрымалі яшчэ ў пятніцу, 20 ліпеня.
23.07.2007 На Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд незарэгістраванай прадукцыі
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены сёньня ў Магілёве на грамадскага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна. Ён абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 22.9 КаАП РБ (рапаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі) і можа быць пакараны грашовым штрафам да 20 базавых велічыняў.
18.07.2007 Алесь Каліта: “Адпачываць няма калі, наперадзе шмат працы”
Пасля пятнаццаці сутак арышту старшыня Рады Моладзі БНФ Алесь Каліта пакінуў змушаны акрэсцінскі прытулак.
18.07.2007 Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю
Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня пасьля 14-00 пакіне прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.
17.07.2007 Справу Шульжыцкага перагледзіць Смаргонскі суд
Учора ў абласным судзе судзьдзя І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й прыняў рашэньне накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага не перагляд у Смаргонскі суд.
16.07.2007 Судовае паседжанне па справе Яраслава Берніковіча перанесенае на 19 ліпеня
Сёння ў Глыбоцкім раённым судзе (Віцебская вобласць) адбылося паседжанне суда па справе актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
16.07.2007 Сёньня ў Глыбокім судзяць актывіста руху “За свабоду”
Сёньня раніцай ў Глыбоцкім раённым судзе пачаўся суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
10.07.2007 Арганізатараў бардаўскага канцэрту ў Гомелі могуць аштрафаваць
23 чэрвеня адбыўся выступ цэлага шэрагу знакамітых бардаў – Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Змітра Вінаградава і пачаткоўца Яўгена Валошына. Пасля гэтага арганізатараў мерапрыемства Ларысу Шчыракову ды Змітра Жалезнічэнку выклікалі ў абласную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
10.07.2007 Супраць Франака Вячоркі можа быць узбуджана адміністратыўная справа
Сябра Партыі БНФ Франак Вячорка ўчора быў выкліканы ў аддзел гарадзкой гаспадаркі Адміністрацыі Савецкага раёну гораду Менску.
09.07.2007 Алесь Дзеравянка за ўдзел у акцыі ў абарону Валерыя Шчукіна пакараны грашовым штрафам
Сёньня завяршыўся апошні суд над затрыманымі удзельнікамі акцыі ў абарону віцебскага праваабаронцы Валерыя Шчукіна.
08.07.2007 Сьвяткаваньне юбілею Янкі Купалы каштавала віцебскаму апазіцыянеру штрафу ў 10 базавых велічыняў
У суботу, 7 ліпеня, Барыс Хамайда ў Віцебску выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня. У той жа дзень у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ён быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў за ўдзел ў недазволеным пікетаваньні.
06.07.2007 Беларусь у чарговы раз не выканала рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН
Віцебскі праваабаронца і грамадзкі актывіст Леанід Сьвецік атрымаў ліст з Камітэту па правам чалавека ААН, у якім зазначана, што адказ з боку беларускай дзяржавы па справе 927/2000 Леаніда Сьвеціка разгледжаны. Высновы - Беларусь праігнаравала рашэньне Камітэту па правах чалавека
05.07.2007 Акрэсцінскія служакі адмовіліся прыняць перадачу для Алеся Каліты
Старшыні Рады моладзі БНФ Алесю Каліце, які адбывае адміністратыўнае пакараньне у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна сёньня адмовілі ў перадачы. Ён быў затрыманы ля управы БНФ 3 ліпеня у лёгкім летнім адзеньні (шортах і шлёпках). Як стала вядома ПЦ “Вясна”, раніцай 5 ліпеня сябры праспрабавалі перадаць перадачу, у якой знаходзілася вопратка і сродкі гігіены. Супрацоўнікі спецпрыёмніка-размеркавальніка адмовіліся прыняць перадачу, спаслаўшыся на тое, што яе можна перадаваць толькі блізкім сваякам.










