Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
03.08.2020 Ізаляцыя актывістаў перад выбарамі працягваецца. Хроніка пераследу 2 і 3 жніўня
Другога і трэцяга жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў. Некаторых затрымліваюць і адпраўляюць у ізалятары для адбыцця раней прысуджаных арыштаў, над іншымі праходзяць суды па адміністрацыйных справах.
31.07.2020 На час выбараў актывістаў ізалююць: затрымліваюць для адбыцця папярэдне прызначаных арыштаў
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.
31.07.2020 У Ганцавічах затрымалі актывіста, які збіраў подпісы за Віктара Бабарыку
У Ганцавічах 30 ліпеня затрымалі Юрыя Навіцкага, які з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Перад затрыманнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома ператрус.
30.07.2020 Актывіста Пятра Маркелава асудзілі на 12 сутак
Пасля суткавых пошукаў актывіста "Моладзевага блоку" Пятра Маркелава, увечары 30 ліпеня стала вядома, што яго таемна асудзілі на 12 сутак арышту нібы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
30.07.2020 У Мінску на "суткі" асудзілі затрыманых каля КДБ
У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. Нагадаем, у той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі.
30.07.2020 Віцебскі аблсуд не задаволіў сем скаргаў на штрафы за "ланцуг салідарнасці"
У Віцебскім абласным судзе 29 ліпеня разглядаліся скаргі актывістаў на пастановы раённых судоў, якія пакаралі іх штрафамі за ўдзел у перадвыбарчых пікетаваннях, у тым ліку – у "ланцугу салідарнасці" ў Віцебску.
30.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Адказвайце смела
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "БелГазеце" апісвае, як праходзіць адміністрацыйны працэс у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях і Што рабіць, каб зберагчы сябе ад міліцэйскага самавольства.
29.07.2020 Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня
На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.
29.07.2020 Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту
Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга салідарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.
29.07.2020 Amnesty International заклікае вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку.
28.07.2020 Хроніка 28 ліпеня: Затрыманні, новыя пратаколы і ператрус
28 ліпеня ў рэгіёнах Беларусі адбыліся новыя затрыманні, на актывістаў працягваюць складаць пратаколы, а ў брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды праходзіць ператрус.
28.07.2020 Як міліцыя парушае законы пры затрыманні мірных дэманстрантаў?
Праваабаронца Павел Сапелка прааналізаваў адказы затрыманых і пракаментаваў законнасцяў дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у той ці іншай сітуацыі.
28.07.2020 ІЧУ не прымае перадачы для Дзмітрыя Паліенкі. Яго змясцілі ў ШІЗА
28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info.
28.07.2020 Новыя суды над удзельнікамі акцыі 14 ліпеня масава пераносяць на невызначаны тэрмін
У раённых судах Мінска 28 ліпеня прызначан шэраг судоў над удзельнікамі масавай мірнай акцыі салідарнасці, якая прайшла 14 ліпеня і скончылася вялікай колькасцю затрыманняў. Судовыя пасяджэнні масава пераносяць на невызначаныя даты, у асноўным з-за няяўкі сведкаў.
27.07.2020 Дзмітрыя Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі"
27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Дзмітрыя Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Менска для "адзнакі", як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе"хатняй хіміі".










