Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

18.10.2007 Юры Істомін: «У ізалятары сядзелі ў асноўным толькі апазіцыянеры, арыштаваныя за Еўрапейскі Марш»

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў учора на свабоду з Гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання. Напярэдадні Еўрапейскага Марша палітык затрымліваўся двойчы. Першым разам ён правёў за кратамі 5 сутак, а праз некалькі дзён пасля выхаду на свабоду быў зноў асуджаны на 7 сутак. Абодва тэрміна зняволення Юры Істомін трымаў галадоўку пратэсту супраць несправядлівага прысуду.

17.10.2007 У судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд справаў сябраў Моладзі БНФ Ірыны Сьмяян і Марыі ?удакоўскай.

Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня. Нагадаем, што тады былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства на 16 удзельнікаў летніку.

16.10.2007 Суд пакараў штрафам сябра Моладзі БНФ Алеся Мыцько

15 кастрычніка ў Першамайскім судзе Менску разглядалася справа актывіста Моладзі БНФ Алеся Мыцко, якога абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы падчас знаходжаньня ў жніўні ў моладзевым летніку каля вёскі Косава.

16.10.2007 Магілёў: Станіслаў Кавалеўскі на волі

Старшыню моладзевай суполкі незалежнага прафсаюзу ?адыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галінаў гаспадаркі Станіслава Кавалеўскага вызвалілі з-пад варты ў судовай залі Ленінскага суда Магілёва. Судзьдзя Ірына Сарока пастанавіла пакараць актывіста трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. Гэтае пакараньне Станіслаў Кавалеўскі адседзеў у ізалятары часовага ўтрыманьня да суду.

16.10.2007 Яраслаў Грышчэня выйшаў на волю

Маладафронтаўца, прыхільніка ?уху “За Свабоду” Яраслава Грышчэню выпусцілі сёння з-пад арышту. Ён быў асуджаны ў нядзелю на адны суткі за лаянку.

12.10.2007 За кратамі у Гомелі галадаюць апазіцыйныя партыйныя актывісты Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў, у Гародні - журналіст Ігар Банцар

Прэвентыўна затрыманыя ў Гомелі лідэр мясцовай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і ягоны намесьнік Уладзімір Кацора былі пакараныя судом да адбыцьця 7-суткавага адміністратыўнага арышту за нібыта нецэнзурную лаянку. Пакараны 10 суткамі адміністратыўнага арышту таксама за нецэнзурную лаянку рэдактара часопіса незалежнага Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцар пасля абвяшчэння прысуду на знак пратэсту абвясціў галадоўку.

12.10.2007 Спіс затрыманых актывістаў напярэдадні “Еўрапейскага маршу”

Аднаўляецца пастаянна.

12.10.2007 Зміцер Салаўёў чакае прысуду

Учора каля апоўначы ў Магілёве супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мясцовы актывіст намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зміцер Салаўёў. На яго складзены пратакол за “дробнае хуліганства”.

11.10.2007 У Бярэсьці працягваюць караць штрафамі за ўдзел у прэзентацыі кнігі

10 кастрычніка штрафам у памеры 20 базавых велічынь судом Маскоўскага раёна Берасця пакараны Анатоль Ярмак. Ён быў затрыманы пад час прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца 19 жніўня.

11.10.2007 Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.

За ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца "Лісты з лесу" суд пакараў актывістаў штрафам, палічыўшы мерапрыемства несанкцыянаваным.

11.10.2007 Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак

На 10 сутак арышту асудзілі моладзевага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менску. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.

10.10.2007 “Еўрапейскія” арышты ў Гародні

У Гародні завяршыліся суды над затрыманымі 9 кастрычніка дэмакратычнымі актывістамі. У “дробным хуліганстве” былі абвінавачаны і пакараны пяцьцю суткамі арышту кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў і актывіст АГП Дзмітрый Слуцкі. На сем сутак “нахуліганіў” яшчэ адзін АГПовец Юры Істомін.

10.10.2007 У Гомелі затрыманы старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў

Учора ў Гомелі блізу 19-й гадзіны непадалёку ад свайго дому міліцыя затрымала старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова. Яго даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

09.10.2007 Антыфашыстаў асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту

Чатырох чалавек, сярод якіх адна дзяўчына, асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту за антыфашысцкі пікет каля расійскай амбасады ў Мінску.

09.10.2007 Абвешчаны прысуд Іллю Богдану

Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску быў абвешчаны прысуд намесніку старшыні Модладзі БНФ” Іллю Богдану. Суддзя Жана Брысіна пакарала актывіста 5 суткамі адміністрацыйнага арышту і .. адпусьціла на волю, патлумачыўшы сваё рашэньне правам на абскарджваньне прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства