Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
06.11.2007 Турма на Акрэсціна ў Менску – месца катаванняў палітвязняў
Дадзены дакумент змяшчае акалічнасці затрымання, судоў і знаходжання пад арыштам моладзевых лідэраў, актывістаў і праваабаронцаў, затрыманых напярэдадні Еўрапейскага Марша, які адбыўся ў Менску 14 кастрычніка. Тут апісаныя ўмовы ўтрымання арыштаваных дэмакратычных актывістаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна ў Менску, якія рэзка пагоршыліся з уступленнем у сілу новага Адміністрацыйнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
05.11.2007 9 лістапада ў Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Наздры.
Актывіст аспрэчвае рашэнне Мазырскага раёнага суда аб адміністратыўным арышце за лаянку напярэдадні Еўрапейскага марша.
03.11.2007 З Акрэсьціна - у шпіталь
Валянцін Сакалоўскі, якога ўчора арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Гэлаўін у Менску, знаходзіцца ў 11 клінічным шпіталі.
03.11.2007 Перад сацыяльнай акцыяй - прэвентыўныя затрыманьні і арышты моладзевых актывістаў
У Кастрычніцкім і Партызанскім судах Менску да розных тэрмінаў арышту засудзілі моладзевых актывістаў Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна і Сяргея Клюева. Яны былі затрыманы 2 лістапада падчас распаўсюду інфармацыі пра Сацыяльны марш, які адбудзецца 4 лістапада.
02.11.2007 Удзельнікам Хэлоўіну суд вынес арышты
Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў чатырох удзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну. 31 кастрычніка міліцыянты затрымалі іх у Цэнтральным унівэрмагу і абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.
02.11.2007 Тацьцяна Лашкарова пакараная арыштам тэрмінам 5 сутак
Такое пакараньне вынес суд Савецкага раёна Менску дзяўчыне, удзельніцы сьвяткаваньня Хэлоўіну.
31.10.2007 Суд пакараў штрафамі віцебскіх грамадзкіх актывістаў
30 кастрычніка пасьля правядзеньня акцыі па ўшанаваньню ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі пад Віцебскам быў затрыманы аўтобус з 27 мясцовымі прадстаўнікамі грамадзкасьці. Усіх даставілі ў пастарунак, на 5 былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
31.10.2007 Магілёўская пракуратура выставіла абвінавачаньне палітвязьню Артуру Фінькевічу ў новай крымінальнай справе — за парушэньне рэжыму падчас адбываньня пакараньня.
30 кастрычніка палітвязень сустэўся са сваёй адвакаткай ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Гутарка доўжылася блізу чатырох гадзінаў. Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паведаміў, што сьледзтва ў справе Артура Фінькевіча распачалося яшчэ 24 кастрычніка, і цяпер яму пагражае да трох год зьняволеньня. Магілёўская пракуратура для дакладнасьці вядзеньня справы знайшла перакладчыка, бо Артур Фінькевіч адмаўляецца гаварыць па-расейску.
30.10.2007 Ігара Лялькова аштрафавалі за правядзенне ўстаноўчага сходу “Руху За Свабоду”
Суд Мінскага раёна аштрафаваў актывіста Руху “За Свабоду” Ігара Лялькова на 930 тысяч беларускіх рублёў за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства “апазіцыйнага характару – схода руху “За свабоду Беларусі”, на якім прысутнічала больш за 250 чалавек” у жніўні гэтага года.
30.10.2007 Уладзімеру Сяргееву прысудзілі 20 базавых велічыняў
Актывіст Маладога Фронту Уладзімер Сяргееў атрымаў пастанову аб адміністрацыйнай адказнасьці ў сувязі з баранавіцкімі падзеямі 10 верасьня. Нагадаем, што ў гэты дзень пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе над мясцовым лідарам МФ Яраславам Грышчэней.
30.10.2007 Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд
Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Зараз іх вязуць у суд.
26.10.2007 Палітвязень Артур Фінькевіч зьмешчаны ў СІЗА
Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычна асуджаных дэмакратычных лідэраў. Як стала вядома, сёньня за нібыта злоснае парушэньне рэжыму ў СІЗА зьмешчаны моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, які адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі ("на хіміі") ў Магілёве.
25.10.2007 Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі намесьніка старшыні гарадзкой суполкі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.
Напярэдадні Эўрапейскага маршу Зьмітра арыштавалі паводле абвінавачаньня ў непрыстойных паводзінах. Зьміцер Салаўёў у абласным судзе спрабаваў давесьці, што судзьдзя Ірына Сарока пакарала яго на падставе сфабрыкаванага пратаколу ды непраўдзівых тлумачэньняў сьведак. Сваё затрыманьне Зьміцер Салаўёў назваў палітычна матываваным.
18.10.2007 У судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні ?ады моладзі БНФ Сержуком Семенюком.
Яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП дробнае хуліганства.
18.10.2007 ?эдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі Ігар Банцар вызвалены датэрмінова
17 кастрычніка з гродзенскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Ігар Банцар - рэдактар часопіса Саюзу палякаў на Беларусі “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Тэрмін зняволення журналіста павінен быў скончыцца 20 кастрычніка.










