Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

13.12.2007 Паэтаў асудзілі за хуліганства

Алеся Туровіча і Сяржука Мінскевіча пакаралі трыма суткамі арышту, Зьміцера Вішнёва - штрафам у 5 базавых велічыняў.

А суддзі хто?

12.12.2007 А суддзі хто?

На сайце Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” з’явіўся спіс суддзяў, якія прымалі ўдзел у судах над грамадскімі актывістамі. Зразумела, ён не поўны, але стварае дакладнае ўяўленьне пра масштабы судовага пераследу на Беларусі.

12.12.2007 Суды над Макаевым і Сяргеенкам перанесеныя

У Ленінскім судзе Менска 12-га сьнежня не адбыліся адміністрацыйныя працэсы над прадпрымальнікам Аляксандрам Макаевым і студэнтам Мікалаем Сяргеенкам, якіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта ўчыненым 6-га сьнежня.

Суды над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў завяршыліся позна вечарам

12.12.2007 Суды над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў завяршыліся позна вечарам

Апошняму ўвечары 11 сьнежня быў абвешчаны прысуд Віктару Івашкевічу — намесьніка старшыні Партыі БНФ асудзілі на 15 сутак. Справа зацягнулася, бо Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ, заявіў у судзе, што ня можа пазнаёміцца з матэрыяламі справы, бо ягоныя акуляры засталіся ў міліцыі. Судзьдзя Аляксей Бычко, які разглядаў справу, абвясьціў перапынак, каб міліцыянты прывезьлі Івашкевічу акуляры..

11.12.2007 Затрыманыя пасьля мітынгу прадпрымальнікі атрымліваюць суткі

Актывіст – прадпрымальнік Аляксей Кашкароў судом Цэнтральнага раёна Менска абвінавачаны ў парушэньні артыкулаў 17.1 і 23.34 КаАп РБ і пакараны арыштам на 15 сутак. Столькі ж атрымаў і Віктар Крываль. Віну Віктара Калея суддзя Ясімовіч “узважыў” на 10 сутак. У Судзе Маскоўскага раёна вынесены прысуд Аляксандру Макаеву. Ен пакараны арыштам на 7 сутак.

11.12.2007 Абвешчаны першыя прысуды затрыманым на мітынгу прадпрымальнікаў

Сёньня ў судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў праходзяць суды над затрыманымі на мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Віктарам Гарбачовым, Віктарам Крывалем, Крысьцінай Шацікавай ды Віктарам Калеем.

10.12.2007 Маладафронтаўцы абскардзяць пастановы камісіі

Маладзёны не пагаджаюцца з рашэньнем камісіі па справах непаўнагадовых, згодна з чым 28 лістапада актывістаў "Маладога Фронту" аштрафавалі: Хрысьціна Самойлава атрымала 2.48 мільёнаў рублёў, Іван Шыла 1.86 мільёнаў, а ягоныя бацькі 620 тысячаў руб. 7 сьнежня салігорскія маладафронтаўцы падалі скаргі ў раённы суд.

07.12.2007 Актывісту моладзі БНФ пагражаюць канфіскацыяй маёмасьці і забаронай выезду за мяжу

Сёньня адлічанага з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны моладзевага актывіста Зьмітра Жалезнічэнку выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Судовы выканаўца Дзяніс Сапоненка запатрабаваў ад яго тлумачэньняў, чаму ён ня сплачвае штрафы. Зьміцер патлумачыў, што ня мае грошай, каб сплаціць штрафы, паколькі не працуе, а імкнецца праз суды аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Штрафы ж яму прысудзілі, як ён лічыць, паводле надуманых падставаў.

06.12.2007 Віталь Стажараў атрымаў дзесяць “базавых”

У судзе Савецкага раёну Менску разгледжана справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава, якога затрымалі ўчора на Камароўскім рынку, дзе хлопец раздаваў лістоўкі пра мітынг прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.

06.12.2007 Аляксандар Талстыка – на волі

Учора позна увечары са сталічнай турмы на вуліцы Акрэсціна выйшаў на волю затрыманы 28 лістапада за раздачу улётак сярод прадпрымальнікаў Аляксандр Талстыка. Да сценаў спецпрыёмніка падтрымаць хлопца прыйшлі некалькі дзесяткаў ягоных паплечнікаў, якія сустрэлі актывіста з бел-чырвона-белымі сцягамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”.

30.11.2007 Адміністратыўная камісія аштрафавала сям'ю салігорскіх моладзевых актывістаў Шылаў на 80 базавых велічыняў

28 лістапада адміністратыўная камісія ў Салігорску вынесла рашэньне па справах моладзевых актывістаў Івана і Ільлі Шыла, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаваных акцыяў 16 кастрычніка і 7 лістапада. Сума вынесеных штрафаў па 5 адміністратыўных пратаколах складае больш за тысячу даляраў - 2 мільёны 480 тысяч рублёў (80 базавых велічынь).

29.11.2007 Затрыманых прадпрымальнікаў Аляксандра Таўстыку і Руслана Луцэнку пакаралі арыштам

Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Таўстыку да 7 сутак арышту. Судзьдзя Алена Някрасава ўлічыла, што Аляксандар — бацька двух малых дзяцей. Прадпрымальніка Руслану Луцэнку спн. Някрасава не пашкадавала нягледзячы на тое, што ён нядаўна перахварэў на пнэўманію і цяпер хварэе бранхітам. Ён атрымаў за раздачу ўлётак 10 сутак.

29.11.2007 Бацькоў салігорскай моладзевай актывісткі Крысьціны Самойлавай аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.

Такое рашэньне вынесла 28 лістапада адміністрацыйная камісія Салігорскага гарвыканкаму.

28.11.2007 Магілёўскага актывіста хочуць адлічыць з ВНУ за “мокрую справу”

У Магілёве пасьля гісторыі са спробай завэрбаваць да супрацоўніцтва з КДБ сябраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) ўзьнікла справа супраць моладзевага актывіста Станіслава Кавалеўскага, якога абвінавацілі “ў спраўленьні натуральных патрэбаў у грамадзкім месцы”. За гэты ўчынак студэнт спачатку быў арыштаваны напярэдадні “Эўрапейскага маршу”, а зараз яму пагражае выключэньне з пэдунівэрсытэту. Кавалеўскі дамагаецца поўнага апраўданьня за тое, чаго не рабіў.

06.11.2007 Маніторынг выканання права на справядлівае судовае разбіральніцтва падчас разгляду спраў аб адміністратыўных правапарушэннях

Адным з асноўных інстытутаў дэмакратычнага грамадства і прававой дзяржавы з’яўляецца справядлівы суд. Права на справядлівы суд належыць да фундаментальных правоў чалавека і замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Згодна з Міжнародным пактам аб правах чалавека, кожны абвінавачаны мае права на справядлівы і публічны разгляд яго справы кампетэнтным і незалежным судом, створаным на падставе закону.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства