Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

14.01.2008 На што арыштаваныя маюць права

З 8 жніўня 2007 г дзейнічае новая пастанова МУС РБ № 194 "Аб зацьверджаньні правілаў унутраннага распарадку спецыяльных установаў органаў унутраных справаў, якія выконваюць адміністратыўнае спагнаньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту". У дадзеным дакуманце расьпісаны парадак і ўмовы ўтрыманьня адміністратыўна затрыманых і адміністратыўна арыштаваных у спецустановах, якім зьяўляецца спецпрыёмнік ГУВД на Акрэсьціна. Паколькі ў палажэньні таксама ўказана, на што маюць права арыштаваныя, мы прывялі гэтую пастанову цалкам на рускай старонцы нашага сайту з тым, каб можна было абскарджваць парушэньні ўмоваў утрыманьня і законных правоў адміністратыўна арыштаваных і затрыманых, гарантаваныя беларускім заканадаўствам.

14.01.2008 Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 15 сутак

Актывіста з Віцебску Сяргея Парсюкевіча за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў ў Менску 10 студзеня пакаралі арыштам на 15 сутак. Судовая справа разглядалася сумна вядомай суддзёй суду Цэнтральнага раёна Менска Тацянай Паўлючук.

14.01.2008 У Менску судзяць Сяргея Парсюкевіча

У судзе Цэнтральнага раёну Менску распачаўся судовы працэс над актывістам-прадпрымальнікам з Віцебску Сяргеем Парсюкевічам. Падставай для затрыманьня стаўся ўдзел актывіста ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня.

13.01.2008 Умовы ўтрыманьня на Акрэсьціна трэба абскарджваць

Дэмакратычны актывіст Мікола Сяргеенка, асуджаны 17 сьнежня судом Ленінскага раёну Менску да адбыцьця дзесяцісуткавага арышту па абвінавачаньню ў брыдкаслоўі на адрас міліцыянтаў падчас захопу офісу Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, зьвярнуўся са скаргай на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна. Зараз пасьля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў больш за 20 дэмакратычна-палітычных актывістаў знаходзяцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС на Акрэсьціна, таму мы зьвяртаем ўвагу на тое, што трэба зьвяртацца са скаргамі на нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня. У сувязі з гэтым прыводзім як прыклад напісаньня скаргу Міколы Сяргеенка.

13.01.2008 У Віцебску затрымалі прадпрымальніка Анатоля Шапавалава

Намесьніка старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шапавалава даставілі ў Чыгуначны РАУС Віцебску, дзе склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня.

12.01.2008 Аляксандр Макаеў асуджаны на 15 сутак арышту. У знак пратэста ён аб'явіў галадоўку

Суд над лідэрам прадпрымальніцкага руху Аляксандрам Макаевым адбыўся сёньня ў Маскоўскім судзе Менску. Яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

11.01.2008 У суд Цэнтральнага раёну выклікалі хуткую дапамогу

Адвакатка затрыманых 10 студзеня моладзевых актывістаў Вера Страмкоўская запатрабавала выклікаць хуткую дапамогу ў суд Цэнтральнага раёну. Цяпер у суд дастаўленыя пяцёра актывістаў, ва ўсіх ёсьць траўмы і пашкоджаньні. У Тацяны Цішкевіч падазрэньні на чэрапна мазгавую траўму, у Арсеня Пахомава сьляды зьбіцьця на твары, у Юрыя Каксюка зламаная рабрына, моцна зьбітыя Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў. Усе яны правялі ноч у прымальніку разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

10.01.2008 Алег Шабетнік арыштаваны на 5 сутак і аштрафаваны на 20 базавых велічыняў

Адбыўся суд над адным з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў актывістам з Рэчыцы Алегам Шабетнікам. Судзьдзя Ірына Іўлічава прызнала яго віноўным у дробным хуліганстве і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 5 сутак і выплаце штрафу ў памеры 20 б.в.

10.01.2008 Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту

Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук прызнала палітыка віноўным ў дробным хуліганстве і вынесла адміністратыўнае пакараньне.

09.01.2008 Віктар Гарбачоў апраўданы

Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў вызвалены. «Апраўданы за адсутнасцю складу злачынства», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд Барысаўскага раённага суду актывіст прадпрымальніцкага руху Міхаіл Васільеў

08.01.2008 Алеся Зарамбюка асудзілі завочна

Актывіст незарэгістраванага руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.

08.01.2008 Суд над Віктарам Гарбачовым адбудзецца сёньня

Суд над затрыманым сёньня ў Барысаве лідэрам кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктарам Гарбачовым адбудзецца ў 14 гадзін. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і аказаньні супраціўленьня, аднак больш дакладнай інфармацыі пакуль атрымаць не ўдалося. Вядома толькі, што справу будзе разглядаць старшыня суду горада Барысава Юрый Кобец.

19.12.2007 Міліцэйская арыфметыка

18 снежня ў судзе Гомельскага раёна адбылося судовае пасяджэнне над лідэркай прадпрымальнікаў Ірынай Камінскай. У выніку разбіральніцтва прадстаўніцу дробных бізнесоўцаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Зараз прадпрымальніца мусіць выплаціць дзяржаве штраф у памеры 10 базавых велічыняў.

Мікалай Сергіенка “налаяўся” на10 сутак

17.12.2007 Мікалай Сергіенка “налаяўся” на10 сутак

Прысуд вынесла судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шумская. Міліцыянты на судзе заявілі, что актывіст нібыта нецэнзурна лаяўся на адрас міліцыянтаў у офісе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў 6 сьнежня.

14.12.2007 Затрыманых у Берасьці Андрэя Шарэнду і Насту Ільiну пакаралi арыштамi.

13 сьнежня ў Берасьці моладзь пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзідэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Каля 15 моладзевых актывістаў руху зладзілі пікет ля будынку консульства Расеі, разгарнуўшу расьцяжкі “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”. Юнакі і дзяўчаты перадалі ў консульства петыцыю і раздавалі ўлёткі, калі пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі, якія затрымалі Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду. Спачатку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, а пасьля – у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства