Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
23.01.2008 Аляксандра Васільева будуць судзіць 30 студзеня
Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Пінска перанесены на 30 студзеня.
22.01.2008 Вынікі судоў над затрыманымі пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня
У судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёна Менска праходзяць суды над затрыманымі актывістамі і грамадзянамі пад час мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Гэты матэрыял увесь час аднаўляецца. Па сведчаньнях многіх затрыманых, іх збівалі супрацоўнікі міліцыі ў Цэнтральным РУУСе вечарам і сёньня пры дастаўцы ў суд. Раней міліцыянты Цэнтральнага РУУс такога сабе не дазвалялі На разгляд адміністрацыйных спраў у Маскоўскім судзе не дапускалі грамадскасьць і праваабаронцаў, фактычна суды праходзілі ў зачыненым рэжыме.
21.01.2008 Алега Корбана арыштавалі на 10 сутак
Судзьдзя Вольга Гусакова пастанавіла арыштаваць на 10 сутак актывіста “Маладога фронту” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алега Корбана.
Алег Корбан быў затрыманы ў суботу 19 студзеня каля турым на Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным.
Яго зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.
21.01.2008 Пенсіянерка Сьвятлана Данілава аштрафаваная на 5 базавых велічыняў за распаўсюд незалежных выданьняў
Такую пастанову вынесла сёньня судзьдзя Савецкага райсуду Людміла Савасьцян. Пенсіянерка з Барысава была затрыманая 20 студзеня ў пераходзе каля Камароўскага рынку за распаўсюд "Народнай волі". Такую пастанову вынесла сёньня судзьдзя Савецкага райсуду Людміла Савасьцян.
19.01.2008 У студзені арыштаваныя 45 актывістаў, было затрымана больш за 50
1. Анатоль Лябедзька – 15 сутак арышту 2. Алесь Баразенка -- 15 сутак арышту 3. Павал Вінаградаў -- 15 сутак арышту 4. Арсен Пахомаў – 15 сутак арышту
18.01.2008 Віталь Стажараў арыштаваны на 20 сутак
Моладзевы актывіст быў затрыманы сёньня за распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра запланаваны на 21 студзеня мітынг прадпрымальнікаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі Віталя Стажарава ў пастарунак Цэнтральнага раёну, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы.
18.01.2008 Істомін і Ларын засуджаныя да трох сутак арышту
Да трох сутак адміністрацыйнага арышту былі засуджаны ў Гародні Юрый Істомін і Уладзімір Ларын – лідары мясцовай арганізацыі партыі АГП. Абодвум суддзя Дзмітрый Мецеюк інкрымінаваў арганізацыю несанкцыянаванага вулічнага мерапрыемства, якое нібыта мела месца яшчэ ў снежні мінулага году. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што гарадзенскія актывісты падпалі пад планавую ўладную “зачыстку” напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня страйку прадпрымальнікаў у Мінску.
18.01.2008 Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук вынесла прысуд Зьмітру Хведаруку - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Як паведамлялася раней, моладзевы актывіст быў затрыманы каля будынку суду пасьля абвяшчэньня прысуду Паўлу Кур'яновічу. Аднак актывіста абвінавацілі, што ён нецэнзурна лаяўся каля Макдональдса.
18.01.2008 У Барысаве асуджаны актывіст кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”
Яшчэ адзін актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» асуджаны на 15 сутак. Як паведаміў сайту www.ucpb.org Віктар Гарбачоў, сёння, 18 студзеня, у сем гадзін актывіст кампаніі 'За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва' Алегу Лыско была дастаўленая позва ў суд. Суд над ім пачаўся ў 9 раніцы.
18.01.2008 Вызваленьне ўсіх палітвязьняў – гэта адна з асноўных умоваў для Беларусі, каб аднавіць стасункі з Эўразьвязам у рамках Эўрапейскай Палітыкі Добрасуседзтва.
Заява Старшыні Дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю па нядаўніх арыштах актывістаў дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі
17.01.2008 20 сутак арышту – Кур’яновічу, а Аляксандра Галіева спрабавалі затрымаць амапаўцы
Апошні прысуд сёньняшняга дня самы жорсткі - сябра "JEANS - за свабоду!" Павал Кур’яновіч пакараны адразу па двух артыкулах КаАП – 17.1. і 23.34. Па волі суддзі Тацяны Паўлючук ён правядзе на Акрэсціна 20 сутак. Але на гэтым дзень татальнага перасьледу ня скончыўся. Як стала вядома ПЦ ”Вясна”, ля будынку суда Цэнтральнага раёна Менска амапаўцамі былі жорстка затрыманы адвакат Аляксандр Галіеў і актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Федарук. Галіева адпусьцілі праз некалькі хвілін, а Федарука павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менска.
17.01.2008 15 сутак - Маўлюдзе Атакулавай
Актывістку “Маладога фронту” “нястомная” суддзя Тацяна Паўлючук пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яна была абвінавачвана па арт. 23.34. КаАП РБ. Атакулаву затрымала міліцыя ўчора вечарам на катку каля Палаца спорту разам з Касяй Красновай, і Касяй Галіцкай.
17.01.2008 Чарговы прысуд з канвееру: Сяргееву – 15 сутак
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзімера Сяргеева суддзя Тацяна Паўлючук пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
17.01.2008 15 сутак Юрасю Станкевічу за дробнае хуліганства
Завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Юрася Станкевіча, які пражывае ў Мар'інай Горцы. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Тацяна Паўлючук пакарала актывіста арыштам на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
17.01.2008 Антон Каліноўскі пакараны арыштам на 10 сутак, Кася Галіцкая на 15 сутак
Завяршыўся суд над сябрам партыі БНФ Антонам Каліноўскім. Слуханьне справы хацелі перанесьці з-за адсутнасьці на працэсе сьведкаў на больш позьні час, але вырашілі не затрымліваць ганебны канвеер і пакаралі Каліноўскага арыштам на 10 сутак. суддзя - Тацяна Паўлючук. Суддзя гэтага ж суду Аляксей Бычко прысудзіў Касю Галіцкую да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, што Антона затрымалі 16 студзеня разам з Франакам Вячоркам, і Юрасём Станкевічам у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе яны падтрымлівалі сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, а потым пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.










