Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
01.02.2008 У сувязі з адмовай абласной інстанцыі мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк будзе зьвяртацца ў Вярхоўны суд
Мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з Гарадзенскага абласнога суду. Ён абскарджваў рашэньне раённага суду: яго пакаралі за вулічны сход, на якім кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гутарыў з жыхарамі Мастоў. Гэта адбылося 4 лістапада 2007 году.
01.02.2008 Аляксандра Васільева аштрафавалі на 700 тысяч рублёў
Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Тацяна Сьвібовіч аштрафавала актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева на 700 тысяч рублёў. Ён абвінавачаны ў непадпарадкаваньні міліцыі. Пратакол на яго быў складзены 21 студзеня, калі ў Пінску адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў ля будынку гарвыканкаму.
01.02.2008 Горадня: абласны суд адмовіў мастоўскаму актывісту
Мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з Гарадзенскага абласнога суду. Ён абскарджваў рашэньне раённага суду: яго пакаралі за вулічны сход, на якім кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гутарыў з жыхарамі Мастоў. Гэта адбылося 4 лістапада 2007 году.
01.02.2008 Андрэй Кім пераведзены з Акрэсціна на Валадарскага
Пасля таго як Андрэй Кім адсядзеў 10 сутак на Акрэсціна, яго адвезлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінску, дзе адбыўся допыт.Паводле словаў маці арыштаванага, на допыце прысутнічаў супрацоўнік ДАІ. Пасля гэтага Кіма адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, а адтуль у следчы ізалятар ГУУС Мінгарвыканкаму на Валадарскага. Як сказала маці Андрэя, яна прасіла пракурора змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыезду.
31.01.2008 Акрэсьцінскі дзёньнік
Яго напісаў Антон Каліноўскі, які адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту толькі за тое, што прыйшоў у суд падтрымаць сваю сяброўку, паседжаньне над якой, між тым, праходзіла ў закрытым рэжыме.
31.01.2008 За бел-чырвона-белы сьцяг цяпер садзяць у турму
У Віцебску завяршыўся адкладзены ўчора суд над актывістамі Барысам Хамайдай і Алесем Салаўянам. Суддзя суду Кастрычніцкага раёна Ірына Смалякова абвінаваціла іх у парушэньні арт 23.34 ( удзел у недазволеным пікетаваньні) Адміністрацыйнага Кодэксу і пакарала арыштам на 12 і 13 сутак адпаведна.
30.01.2008 Суд над пінскім прадпрымальнікам А.Васільевым перанесены на 31 студзеня
У Пінску працягваецца суд над Аляксандрам Васільевым, якога затрымалі перад акцыяй пінскіх прадпрымальнікаў 21 студзеня. У той дзень міліцыянты абвінавацілі яго ў публічнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Аднак, прадпрымальнік запатрабаваў адваката і ў той дзень судовае пасяджэнне перанеслі на 30 студзеня. Аляксандр Васільеў бароніць сябе сам.
30.01.2008 Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу
Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
30.01.2008 За нацыянальны сьцяг – у турму?
У Віцебску ўчора затрымалі мясцовых дэмакратычных актывістаў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, на ноч іх зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Дзяжурны Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Ігар Балашкоў адмовіўся паведаміць журналістам і праваабаронцам, за якое правапарушэньне затрымалі актывістаў, паведамляе “Радыё Свабода”.
29.01.2008 Ларыса Насановіч арыштавана на 15 сутак
Сёньня судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў арыштаваў грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч на 15 сутак.
29.01.2008 Сяргея Парсюкевіча збілі ў турме на Акрэсціна
Учора з мінскай турмы на Акрэсціна выйшаў на волю віцебскі прадпрымальнік Сяргея Парсюкевіч, які быў арыштаваны за ўдзел у акцыі 10 студзеня. Ён распавёў, што ў мінулы панядзелак у турме яго збіў супрацоўнік міліцыі. Судова-медыцынскай экспертызай засведчана, што ў Сяргея Парсюкевіча ёсць сінякі ды раны на целе. Па словах пацярпелага, на шыі былі яшчэ сляды таго, што яго душылі, але за тыдзень яны сышлі.
29.01.2008 Прадпрымальніка Аляксандра Рубчэню аштрафавалі на 175 тысяч рублёў
У панядзелак суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым старшыню савета прадпрымальнікаў рынку "Цэнтральны", актывіста РГА "Перспектыва" Аляксандра Рубчэню ў дробным хуліганстве і аштрафаваў яго на пяць базавых велічынь — 175 тысяч рублёў.
28.01.2008 У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў
У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Яго выпусьцілі датэрмінова, а 8‑й гадзіне раніцы, хаця па пратаколу мусілі выпусьціць у 11.30. Спадар Макаеў усе 15 сутак арышту адмаўляўся ад ежы.
25.01.2008 На час візіту Лукашэнкі ў Жодзіне актывіста трымаюць пад хатнім арыштам
Пад хатнім арыштам утрымліваюць сёння ў Жодзіне Смалявіцкага раёна старшыню міжнароднага грамадскага аб’яднання “Саюз Чарнобыль Беларусі” Аляксандра Валчаніна. У яго кватэры адключаны тэлефон і доступ да Інтэрнэту.
23.01.2008 Апошні прысуд затрыманаму пад час акцыі 21 студзеня – 15 сутак арышту
Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоны лёс так і ня быў высветлены. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам агульная колькасьць пакараных рашэньнямі судоў удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў склала 22 чалавекі.










