Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
26.02.2008 Яраслаў Грышчэня аштрафаваны за мітынг прадпрымальнікаў
Сёньня адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе моладзевага актывіста з Баранавічаў Яраслава Грышчэні, затрыманага ўчора і правёўшага суткі ў КПЗ. Працэс пачаўся толькі ў 12-30 і доўжыўся некалькі гадзінаў, бо ў суд не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня і дзеля іх выкліку быў абвешчаны перапынак.
25.02.2008 Суд над Барысам Хамайда і Аленай Залескай перанесены на 4 сакавіка
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося судовае паседжаньне над затрыманымі сёньня падчас жалобнай акцыі ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай дэмакратычнымі актывістамі. Рэгіянальны распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда і Алена Залеская абвінавачваюцца ў адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП - "Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства".
19.02.2008 15 сутак арышту актывісту-прадпрымальніку
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, Уздзенскі суд прызнаў вінаватым і пакараў 15-цю суткамі арышту. Суддзя В. Вердыж палічыла, што улёткі, якія былі знойдзены ў актывіста зьмяшчалі заклікі да правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу
19.02.2008 У Баранавічах аштрафавалі прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса
На 1 мільён рублёў аштрафаваны баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Яго пакаралі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў райцэнтры 11 лютага.
Нагадаем, Чарнавуса мусілі асудзіць яшчэ ўчора, але суду не хапіла сведак: іх не было ні з боку міліцыі, ні з боку ідэалагічнага аддзела гарвыканкама. Менавіта “ідэолагам” баранавіцкія прадпрымальнікі прынеслі за два тыдні да акцыі ліст з просьбай дазволіць мітынг.
Гарвыканкам мітынг забараніў, але прадпрымальнікі ўсё ж выйшлі на вуліцу.
19.02.2008 Прадпрымальніка Віктара Крываля будуць судзіць сёньня.
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, будуць судзіць сёньня. Нагадаем, што Віктар Крываль быў затрыманы ў Уздзе 17 лютага вечарам і дастаўлены ў мясцовы РАУС. На другі дзень быў павінен адбыцца суд, але прадпрымальнік запатрабаваў весьці судовае паседжаньне па-беларуску.
18.02.2008 "Голад, холад, пацукі" - Франак Вячорка пра ўмовы свайго ўтрымання ў следчым ізалятары на Акрэсціна
Старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ адлічаны з журфаку БДУ за “акадэмічную непаспяховасць”. Ён не паспеў здаць экзамены па прычыне таго, што адбываў 15 сутак арышту за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”.
15.02.2008 Умовы ўтрыманьня Аляксандра Крутога ў Жодзінскім СІЗА зьяўляюцца катаваньнямі
Тры тыдні ў Жодзінскім СІЗА пазапраўна знаходзіцца вызвалены судом ад крымінальнай адказнасьыці Аляксандр Круты. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, умовы, створаныя для Аляксандра Крутога ў Жодзіна, зьяўляюцца катаваньнямі над асобай. Увесь гэты час ён утрымліваецца ў камеры-адзіночцы для асобаў, асуджаных пажыцьцёва. Вязьню забараняюць чытаць газеты, карыстацца літаратурай, нават падручнік ангельскай мовы, які прывезьлі сваякі, не дазволілі перадаць у камеру. Скарочаная на поўгадзіны працягласьць штодзённых прагулак. Усе тры тыдні пад час штодзённых аглядаў, да яго не заходзіць ні начальнік СІЗА, ні іншыя адказныя асобы.
14.02.2008 У Гомелі на пяць сутак арыштаваны Пятро Кузьняцоў
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста апазіцыі Пятро Кузьняцова адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на заўтра сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам.
14.02.2008 Андрэя Кіма на волю ня выпусьцілі
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бяз зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму.
13.02.2008 Уладзіміра Кацору асудзілі на 7 сутак арышту
Суддзя Аляксандр Косцікаў прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Нагадаем, апоўдні 13 лютага ў офісе Гомельскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбыўся ператрус. Міліцыянеры шукалі незаконна вырабленыя ўлеткі, у якіх распавядаецца пра тое, што днямі мясцовыя ўлады забаранілі сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.
13.02.2008 У Гомелі аштрафаваныя Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч
Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў напярэдадні ў цэнтры гораду, калі тыя раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў іх канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.
05.02.2008 Прадпрымальніка Канстанціна Жукоўскага аштрафавалі на 50 базавых адзінак
Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл кіроўца таксі Канстанцін Жукоўскі быў выкліканы ў суд за парушэнне дэкрэта прэзідэнта "Аб атрыманні і рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі".
05.02.2008 З Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўніверсітэту па палітычных матывах адлічаны Хведар Чаранкоў
Працягваюцца адлічэньні з вучобы студэнтаў, якія адбывалі ў часе зімовай сэсіі арышты за сваю апазыцыйную дзейнасьць. Так, сёньня адлічылі непаўналетняга студэнта Хведара Чаранкова з Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Хведара затрымлівала міліцыя летась 16 лістапада і сёлета 8 студзеня. Заўтра ён разам з бацькам пойдзе ў выканкам на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі, якая будзе разглядаць ягоную справу за распаўсюджваньне ўлётак.
04.02.2008 Дзеяньні міліцыянтаў зноў прызнаныя правамоцнымі
Начальнік РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска даў адказ на калектыўную скаргу грамадзян на гвалтоўнае затрыманне актывіста Руху Сяргея Парсюкевіча.
04.02.2008 Салігорскіх маладафронтаўцаў зноў аштрафавалі
1 лютага адміністрацыйная камісія Салігорскага райвыканкаму паўторна разгледзела справы маладафронтаўцаў, абскарджаныя імі ў судзе і накіраваныя на перагляд.










