Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
09.08.2020 У Светлагорску затрыманая праваабаронца «Вясны» Алена Маслюкова
Светлагорскай праваабаронцы «Вясны» Алене Маслюковай 9 жніўня стала вядома, што ў мясцовым РУУС непаўнагадовы хлопец, якога затрымалі нібы за распаўсюд улётак.
07.08.2020 Улёткі, ровары і аўтамабілі. За што судзяць сёмага жніўня?
Судовыя працэсы праходзяць ў Баранавічах, Мастах, Гродне, Магілёве ды іншых населеных пунктах. Людзям даюць арышты і штрафы.
07.08.2020 У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Іх высылаюць з краіны
У Мінску затрыманыя журналісты тэлеканала "Настоящее время". Сілавікі (двое ў міліцэйскай форме і двое ў цывільным) прыйшлі па іх у гатэль "Мінск". Цяпер яны знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска.
07.08.2020 Па 10 "сутак". Асудзілі гукарэжысёраў, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен"
Стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі дыджэяў, супрацоўнікаў Палаца моладзі, Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія ўключылі ў Кіеўскім скверы песню "Перамен".
07.08.2020 Хроніка пераследу актывістаў 7 жніўня: затрыманні, вобшукі, суды
Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу са ўсёй краіны.
07.08.2020 Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галасавання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.
07.08.2020 У Магілёве судзяць праваабаронцаў "Вясны": кожнаму Аляксандру Буракову - 10 сутак арышту
7 жніўня ў 10.30 распачаўся суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам з Магілёва Аляксандрам Бураковым-старэйшым.
06.08.2020 Затрыманні, вобшукі, міліцыя каля дамоў. Хроніка пераследу актывістаў шостага жніўня
Шостага жніўня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні, ціск на актывістаў, вобшукі і суды. “Вясна” сочыць за развіццём падзей і збірае факты са ўсёй краіны.
06.08.2020 Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў "Моладзевага блока"
Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты "Моладзевага блока" прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы.
06.08.2020 Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі
У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.
06.08.2020 Суткі і штрафы. У Слуцку асудзілі ўдзельнікаў адмененага мітынгу Ціханоўскай
За ўдзел у адмененым мітынгу Святланы Ціханоўскай слуцкі суд за два дні асудзіў 18 чалавек. Дваіх асудзілі на 5 сутак арышту. 16 чалавек аштрафавалі ў агульнай суме на 1 350 рубля.
06.08.2020 Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт
У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.
05.08.2020 У Мінску палююць на расклейшчыкаў палітычных ўлётак і саджаюць іх на "суткі"
У апошнія дні выбарчай кампаніі ў Мінску і іншых гарадах людзей пачали затрымливаць за расклейку плакатаў і ўлетак агітацыйнага ці палітычнага характару.
04.08.2020 Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня.
04.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.










