Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
20.03.2008 Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў шпіталь
У яго канстатавалі гіпэртанічны крыз. Сёньня Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў турэмны шпіталь. Як паведаміў Зьміцер, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем: мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крызіс, а на заўтра яму прызначылі абсьледваньне, якое датычыць хваробы сьпіны. «Пачуваюся сярэдне» – акрэсьліў свой цяперашні стан Зьміцер.
19.03.2008 Кастуся Жукоўскага пакаралі арыштам за віншавальныя паштоўкі
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала сябра аргкамітэту БХД Кастуся Жукоўскага чатырнаццацьцю суткамі арышту й штрафам на 700 тысяч рублёў. Яго абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў і супраціве міліцыі. Навучэнку мастацкай вучэльні Марыю Тульжанкову аштрафавалі на 300 тысяч рублёў.
18.03.2008 Паўла Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак
Актывіста моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паўла Кур’яновіча суд Савецкага раёну Менску арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у пікеце насупраць амбасады Кітая.
10.03.2008 Пастара царквы " Новае жыцьцё" аштрафавалі
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 250 тысяч рублёў.
07.03.2008 Пасля прэс-канферэнцыі на офіcе АГП з'явіліся амапаўцы
Толькі што офіс АГП, дзе праводзілася прэс-канферэнцыя па падзеях і мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня, заблакавалі амапаўцы. Сярод прысутных у памяшканьні знаходзіліся і тыя, каго выклікалі позвамі да следчых па крымінальнай справе, распачатай адносна мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы. Як паведаміў Алесь Стральцоў, ён і Алесь Бондар, патэлефанавалі следчым і дамовіліся з'явіцца на допыт сёньня.
05.03.2008 Сяргіец Максім арыштаваны на пяць сутак
Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук. Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы ўчора ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду.
05.03.2008 Адміністратыўная справа Барыса Хамайды і Алены Залескай адпраўленая на дапрацоўку
4 сакавіка ў Віцебску адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе мясцовых актывістаў, якія былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі 25 лютага падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ала Бардзюкова адправіла пратаколы, складзеныя на Алену Залескую і Барыса Хамайду, на дапрацоўку.
05.03.2008 Судзяць Максіма Сяргейца
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска слухаецца адміністрацыйная справа моладзевага актывіста Максіма Сяргейца. Яго, разам з двумя сябрамі, затрымалі ўчора ў тралейбусе, нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Дваіх адпусьцілі з Цэнтральнага РУУСа, а Максіма пакінулі пад вартай да суду.
04.03.2008 Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч затрыманы
На допыце ў пракуратуры Маскоўскага раёну Менску па крымінальнай справе, узбуджанай супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, яму была ўручаная пастанова аб затрыманьні на трое сутак для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. С.Парсюкевіча будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.
04.03.2008 незаконныя арышты ў Салігорску
3 і 15 сутак арышту адпаведна незаконна прысуджаны салігорскаму маладафронтаўцу 18-гадоваму Зьмітру Банько і прадпрымальніку Ўладзімеру Шылу, бацьку лідэраў салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільлі Шылаў, за арганізацыю Сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.
04.03.2008 Аляксей Марозаў арыштаваны на пяць сутак
3 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста партыі БСДП (Грамада) Аляксея Марозава адміністратыўным арыштам за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітвязьням Аляксандрам Казуліным. Хлопец быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні расьцяжкі
04.03.2008 На 15 сутак арыштаваны Уладзімір Шыла
У Салігорску 3 сакавіка адбыўся суд над актывістам Руху “За Свабоду” Уладзімірам Шылам і маладафронтаўцам Зміцерам Банько, якіх затрымалі другога сакавіка падчас сацыяльнага мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый.
29.02.2008 Завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі
У судзе Савецкага раёну Менску апраўдалі моладзевую актывістку партыі БНФ Юлію Сіўцову, але аштрафавалі Яўгена Пятліцкага.
28.02.2008 Пачаліся затрыманьні за сьвяткаваньне 25 сакавіка
Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай ў дачыненьні да моладзевых актывістаў Юлі Сіўцовай і Яўгена Пятліцкага, затрыманых учора за распаўсюд налепак пра 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Судзьдзя Аксана Рэлява адклала яго да заўтрашнягя дня, а актывістаў адвезьлі на Акрэсьціна.
28.02.2008 Суд вынес буйныя штрафы салігорскім прадпрымальнікам
27 лютага суд Мінскага раёну і г. Заслаўля разгледзеў адміністратыўныя справы, складзеныя на трох членаў сям'і прадпрымальніка з Салігорску Аляксандра Цацуры, а таксама Віктара Крываля. Судзьдзя Сяргей Афонскі прызнаў іх віноўнымі ў правапарушэньні па арт. 23.4 КаАП - "Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніку міліцыі" і вынес спагнаньне ў выглядзе штрафаў: Аляксандр Цацура 50 базавых адзінак, Цацура Тамара - 30 б.а., Цацура Ільля - 30 б.а. Віктару Крывалю, які зараз адбывае 15-суткавы арышт, таксама завочна прысуджаны штраф ў памеры 50 б.в










