Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
25.03.2008 Арыштаваны Аляксей Кашкароў
5 сутак арышту ад “нястомнай” суддзі Тацяны Паўлючук атрымаў ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Кашкароў. Ён быў затрыманы 24 сакавіка позьнім вечарам у майстэрні Алеся Марачкіна, дзе, па сведчаньні супрацоўнікаў міліцыі брыдка лаяўся. Зараз яго даставілі на Акрэсціна.
25.03.2008 Аляксандра Кузняцова пакаралі штрафам
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска завяршыўся суд над кіраўніком віцебскай філіі Моладзі БНФ Аляксандрам Кузняцовым, які быў затрыманы ўчора ўвечары. Суддзя Ірына Смалякова абвінаваціла актывіста ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, хаця на судзе і не было даказана, што акцыя адбылася. Кузняцова прысудзілі да штрафу ў памеры 6 базавых велічынь.
25.03.2008 У Гародні завяршыліся суды над актывістамі мясцовай арганізацыі АГП Істоміным і Бандарчуком
Старшыню абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна пакаралі штрафам у памера 5 базавых велічынь за нецэнзурную лаянку, Зміцер Бандарчук атрымаў 3 базавыя штрафу, відаць лаяўся крыху меней. Суддзя - Тацяна Гергель. Яны былі затрыманыя на Гарадзенскім вакзале ўчора, калі праводзілі у Менск свайго сябра.
25.03.2008 Юрыя Істоміна будуць судзіць сёньня
Юрыя Істоміна ў першай палове дня павінны даставіць у суд. Старшыня абласной арганізацыі АГП Юры Істомін і актывіст Зміцер Бандарчук былі затрыманыя на Гарадзенскім вакзале.
25.03.2008 Судзілі Алеся Марачкіна. Прысуд - 5 сутак арышту
У судзе Цэнтральнага раёну Менску датэрмінова разгледжана адміністрацыйная справа мастака Аляксея Марачкіна. Суддзя Тацяна Паўлючук пакарала мастака арыштам на 5 сутак за нецэнзурную лаянку каля Цэнтральнага РУУСу Менска.
Яго пакаралі арыштам на 5 сутак.
25.03.2008 Аліеву і Напорку аштрафавалі за распаўсюд газэт
24 сакавіка ў Ленінскім судзе Менску адбыўся суд над дэмакратычнымі актывісткамі Марыяй Аліевай і Аленай Напоркай, затрыманымі 22 сакавіка ў мікрараёне Серабранка. Жанчын абвінавацілі ў распаўсюдзе газэты “Вольная Серабранка”, у якой зьмяшчаецца інфармацыя пра рыхтаванае шэсьце на Дзень Волі. Справу Алены Напоркі разглядаў судзьдзя Ігар Германовіч, справу Марыі Аліевай – судзьдзя Міхаіл Хома.
25.03.2008 Гомель: арышты за распаўсюд улётак да Дня Волі
24 сакавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала адміністрацыйнымі арыштамі траіх распаўсюднікаў улётак да Дня Волі. Сем сутак правядзе за кратамі 22-гадовы жыхар Рэчыцы Андрэй Стрыжак, па пяць – 21-гадовы рабочы Дзяніс Грамыка й студэнт Аляксандар Яшанаў
24.03.2008 Чатырох жодзінскіх актывістаў арыштавалі на сем сутак
Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе разглядаліся адміністрацыйныя справы арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. Паўла Красоўскага, Юрася Жылку, Аляксандра Камароўскага і Юрыя Сілкіна, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі, пакаралі арыштам на сем сутак кожнага.
24.03.2008 Святара аштрафавалі за набажэнства
6 сакавіка ў судзе горада Жодзіна адбыўся суд па адміністратыўным матэрыяле начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна В.М. на адміністратара-пастара Царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай “Царква Сьвятой Тройцы” Валянціна Лугоўскага. Яму прысудзілі штраф у памеры 175 000 руб. за парушэньне Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”.
24.03.2008 Маладафронтаўцаў зноў штрафуюць
На паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых салігорскага выканкаму 24 сакавіка было прынята рашэньне пакараць штрафам актывістаў моладзевага нацыянальнага руху Хрысьціну Самойлову,Рыгора Астапеню і Івана Шылу ды ягонага бацьку Ўладзімера.
24.03.2008 За распаўсюд друкаваных выданьняў – 3 сутак арышту Шаблінскаму
На 3 сутак адміністрацыйнага арышту пакараны моладзевы актывіст Іван Шаблінскі за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданьняў. Ён быў затрыманы ўчора вечарам у Менску, калі раздаваў друкаваныя выданьні мінакам.
24.03.2008 Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю
Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну выклікаюць вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.
24.03.2008 Сёньня чакаецца некалькі судоў
Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе будуць судзіць арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.
23.03.2008 Цянюту пакаралі арыштам на 10 сутак
21 сакавіка суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Ілья Свірыдаў прызнаў Андрэя Цянюту вінаватым ва ўчыненні дробнага хуліганства (арт. 17.1 КоАП) і прыгаварыў яго да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак.
21.03.2008 Андруся Цянюту пакаралі 10 суткамі арышту
Сёньня лідэр гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў прысуджаны да 10-суткавага арышту па адміністрацыйным артыкуле 17.1 – “дробнае хуліганства”. У знак пратэсту маладафронтавец абвяшчае галадоўку.










