Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

03.04.2008 Суд арыштаваў Паліну Кур’яновіч на 10 сутак

Сёньня ў Цэнтральным судзе сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе затрыманай напярэдадні моладзевай актывісткі Паліны Кур'яновіч. Судзьдзя Тацяна Паўлючук прызнала дзяўчыну віноўнай у адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 10 сутак.

02.04.2008 Віцебск: апазыцыянэры абураныя ўмовамі ў ізалятары

Зь віцебскага сьледчага ізалятару выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк, якія адбылі 8 сутак арышту за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.

Дзень Волі для Барыса Хамайды завяршыўся пяцьцю суткамі арышту

01.04.2008 Дзень Волі для Барыса Хамайды завяршыўся пяцьцю суткамі арышту

Арыштам на 5 сутак суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Раман Дэгода пакараў вядомага актывіста і праваабаронцу Барысу Хамайду. Яго абвінавацілі ў парушэньні часкі 3 артыкула 23.34. КаАП РБ.

31.03.2008 У Клецку аштрафавалі апазыцыянэра

Сябра Партыі БНФ і рэгіянальнага каардынатара “Руху за Свабоду” Сяргей Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў. Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі.

28.03.2008 Улады Пухаўшчыны перасьледуюць грамадзкіх актывістаў

Удзельніка мітынгу ў пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага будуць судзіць 10 красавіка ў судзе Пухавіцкага раёну. Яго вінавацяць у арганізацыі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва хімічнага заводу, якая адбылася 22 сакавіка.

28.03.2008 Маладафронтавец Андрусь Цянюта на знак пратэсту галадае ў ізалятары

Учора аднаму зь лідэраў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлу Севярынцу з гомельскага ізалятара патэлефанаваў (!) кіраўнік Маладога Фронту горада Гомеля, Андрусь Цянюта. Хлопец паведаміў, што працягвае трымаць галадоўку пратэста супраць незаконнага затрыманьня.

28.03.2008 Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 3 красавіка

У Судзе Першамайскага раёну Віцебска пачаўся суд над праваабаронцам Паўлам Левіным, які быў затрыманы 27 сакавіка пры выкананьні сваіх абавязкаў. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя праваабаронцы, да якога ўчора выклікалі “хуткую дапамогу”, суддзя Алена Жук прыняла рашэньне ізноў выклікаць дактароў і перанесла разгляд справы на 3 красавіка.

28.03.2008 Магілёў: Сяргея Нягаціна пакаралі штрафам

Суд Ленінскага раёну Магілёва ўчора пакараў актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна штрафам у памеры трох базавых велічыняў – 105 тысяч рублёў. Судзьдзя Тацяна Рубіс прызнала актывіста вінаватым у зьдзяйсьненьні 14 сакавіка дробнага хуліганства.

Справу журналіста "НН" Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку

27.03.2008 Справу журналіста "НН" Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку

Суд у Заводзкім раёне перанесьлі на чацьвер, 9 гадзінаў. Учора судзьдзя запатрабавала, каб ён прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне. Празь некалькі хвілін пасьля аднаўленьня працэсу, судзьдзя Алена Лапцева пастанавіла, што справу адпраўляе на дапрацоўку.

26.03.2008 У Баранавічах завяршыліся суды над удзельнікамі мірнай акцыі ў Дзень Волі

Як паведаміў мясцовы грамадзкі актывіст і праваабаронца Сяргей Гоўша, удзельнікам учорашняй акцыі вынесены штрафы ад 5 да 15 базавых велічыняў.

26.03.2008 У Баранавічах ідуць суды над затрыманымі ў Дзень Волі

Учора падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку Крых Пакут у цэнтры Баранавічаў былі затрыманыя мясцовыя прадстаўнікі грамадзкасьці. 14 чалавек былі дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак, 2 непаўнагадовых былі адпушчаныя. Меркавалася, што да суду вызваляць і двух актывістаў з кепскім здароўем - інвалідаў Шчарбакова Алеся і Гоўшу Уладзіміра, аднак міліцыянты пакінулі іх разам з астатнімі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднаму з іх, Шчарбакову Алесю, стала вельмі дрэна, была выкліканая хуткая дапамога, якая прыехала толькі праз гадзіну. У выніку актывіста шпіталізавалі. Сёньня адбываюцца суды над затрыманымі.

26.03.2008 У судзе Маскоўскага раёну судзяць 19 чалавек

Маскоўскі райсуд выносіць затрыманым штрафы

26.03.2008 У Баранавічах сёньня будуць судзіць 14 чалавек

14 сяброў апазыцыйных партыяў і рухаў у Баранавічах правялі сёньняшнюю ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мясцовага аддзелу ўнутраных спраў. Гэта пацьвердзіла супрацоўніца па сувязях са СМІ РАЎС Натальля Сядзельнікава

25.03.2008 Затрыманых віцебскіх актывістаў прысудзілі да штрафаў

Алену Залескую на судзе абвінавацілі ў парушэньні часткі 3 артыкула 23.34. КаАп РБ і пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў, Антаніна Піванос атрымала 2 базавыя. А суд над Барысам Хамайдай перанесены на 1 красавіка, паколькі актывіст запатрабаваў перакладчыка.

25.03.2008 Аляксандр Кузьняцоў аштрафаваны

Судзьдзя Кастрычніцкага раёнага суду Віцебску Ірына Смалякова прызнала мясцовага кіраўніка Моладзі БНФ Аляксандра Кузьняцова віноўным у правядзеньні несанкцыянаванай акцыіі і пакарала па арт. 23.34 КаАП РБ штрафам у памеры 6 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства