Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.04.2008 Абласны суд пакінуў бяз зьменаў пакараньне, вынесенае віцебскім актывісткам
Сёньня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргі мясцовых дэмакратычных актывістак Антаніны Піванос і Алены Залескай на рашэньне суду Чыгуначнага раёна Віцебска, які пакараў жанчын штрафамі за ўдзел у сьвяткаваньні 90-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
16.04.2008 Журналістцы «шыюць» удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве
Гомельскую журналістку, сябру БАЖ Таццяну Бублікаву абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пра гэта гаворыцца ў пратаколе, які журналістцы паказалі падчас чарговага выкліку ў міліцыю. Нагодай стала прысутнасць журналісткі на экскурсіі, зладжанай 23 сакавіка ў Гомелі грамадскімі актывістамі з нагоды 90-х угодкаў БНР.
16.04.2008 Арыштаваны Анатоль Удавічэнка абскардзіў пастанову суду
Сёньня адвакат незалежнага барысаўскага журналіста Анатоля Удавічэнкі падаў скаргу на вынесены яму Першамайскім судом сталіцы 15 красавіка прысуд, згодна з якім ён быў прызнаны віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ, і арыштаваны на 14 сутак.
15.04.2008 У Гомелі працягваюць дапытваць удзельнікаў гістарычнай экскурсіі
Журналістка Таццяна Бублікава і праваабаронца Анатоль Паплаўны былі дапытаныя 14 красавіка ў Навабеліцкім РАУС Гомеля наконт удзелу ў гістарычнай экскурсіі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР.
15.04.2008 Ужо пачалі даваць суткі за "Чарнобыльскі шлях"
У Першамайскім судзе Менску на 14 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны незалежны журналіст з Барысава, сябра БАЖ Анатоль Удавічэнка на падставе ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ. Судзьдзя Ала Яшчанка, якая разглядала справу, прызнала яго віноўным у распаўсюдзе налепак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Чарнобыльскі шлях".
14.04.2008 Салігорскія маладафронтаўцы ізноў аштрафаваныя
11 красавіка адміністратыўная камісія Салігорскага гарвыканкаму разгледзела адміністратыўныя справы мясцовых маладафронтаўцаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і прысудзіла да выплаты быйных штрафаў.
11.04.2008 Арганізатар пратэсту супраць хімзаводу асуджаны
Суд Пухавіцкага раёну пакараў жыхара пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага штрафам 1.400 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва хімзаводу. Спадар Абразоўскі сябе вінаватым не прызнае і заяўляе, што будзе абскарджваць рашэньне.
10.04.2008 Хімзавод узьняў народ
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца суд над жыхаром пасёлка Дружны Сяргеем Абразоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі недазволенага шэсьця і мітынгу пратэсту супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці ядахімікатаў.
10.04.2008 Людвісі Атакулавай далі 1 225 000 рублёў штрафу
Учора ў Полацку ўрэшце вынесена судовае рашэньне моладзевай актывістцы, затрыманай 8 красавіка пасьля суду над Касяй Салаўёвай. Яна аштрафаваная на 35 базавых велічыняў -- 1 млн 225 тыс. рублёў. Людвіся была затрыманая ў Полацку, калі машынай зьяжджала ад будынку суду. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
09.04.2008 Янушэўскага пакаралі штрафам, у Атакулавай - перапынак
У Полацку на судзе, дзе разглядаецца адміністрацыйная справа Людмілы Атакулавай, абвешчаны перапынак. Дагэтуль суддзі не прадстаўленыя ўсе дакументы, якія падцвярджаюць правапарушэньне актывісткі. Аляксея Янушэўскага тым часам пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічыняў.
09.04.2008 Новыя суды над моладзевымі актывістамі ў Полацку
13-05. У Полацку на судзе, дзе разглядаецца адміністрацыйная справа Людмілы Атакулавай абвешчаны перапынак. Дагэтуль суддзі не прадстаўлены ўсе дакументы, якія падцвярджаюць правапарушэньне актывісткі. Аляксея Янушэўскага пакаралі штрафам у памеры трох базавых велічыняў. 10-00. Затрыманую ўчора па выездзе з Полацку Людвісю Атакулаву даставілі разам з Аляксеем Янушэўскім у Полацкі гарадскі суд. У памяшканьне іх правялі з двара. Міліцыя, якая дзяжурыць у судзе, пакуль не паведамляе, у якім пакоі адбудзецца разгляд судовай справы. Каля будынку суда некалькі сяброў затрыманых і моладзевыя актывісты. Па папярэдняй інфармацыі, адвакатам на адміністрацыйным разглядзе правапарушэньня Атакулавай будзе Аляксандр Галіеў.
Разгляд адміністратыўнай справы Людвісі Атакулавай у Полацкім гарадскім судзе прызначаны на 9-30 раніцы. На яе складзены пратакол за парушэньне артыкулу 23.34. КаАП РБ. (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Ноч актывістка правяла ў Наваполацкім ІВС.
08.04.2008 Аляксея Янушэўскага могуць асудзіць сёньня
Моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага міліцыянты абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве. На яго складзены пратакол паводле арт.23.34. КаАП РБ. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў пастарунку. Міліцыянты паведамілі, што магчыма сёньня яго ўжо даставяць у суд, дзе яму прызначаць пакараньне. Аляксею пагражае арышт ад 5 да 15 сутак. Летась ён быў пакараны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі штрафам.
07.04.2008 За экскурсію — пад суд
Дзевяць гомельскіх актывістаў, якія 23 сакавіка ўзялі ўдзел у сьвяточнай экскурсіі па месцах зьвязаных з дзяячкай БНР Палутай Бадуновай у Гомелі, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
04.04.2008 Павал Красоўскі: Па камэры можна толькі 2 крокі ступіць
Кіраўнік жодзінскай філіі незарэгістраванай “Маладога Фронту” Павал Красоўскі быў затрыманы разам з іншымі мясцовымі актывістамі 23 сакавіка ў часе акцыі ў Жодзіне, прымеркаванай да 90-годзьдзя БНР, і арыштаваны на 7 сутак. 30 сакавіка ён выйшаў на свабоду. Пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары Павал распавёў Радыё Свабодзе.
03.04.2008 Аляксей Шчарбакоў аштрафаваны за ўдзел у Дні Волі
1 красавіка ў судзе г.Баранавічы адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксея Шчарбакова, які быў сярод 14 затрыманых у Дзень Волі рэгіянальных актывістаў. Інвалід 2-й групы быў дастаўлены з пастарунку "хуткай дапамогай" у шпіталь, таму судовае паседжаньне па ягонай справе 26 сакавіка, калі судзілі астатніх, было адкладзенае. Аднак пасьля выхаду са шпіталю сп. Шчарбакову не ўдалося пазьбегнуць пакараньня за мірнае сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР.










