Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

17.06.2008 Суд па ананімцы

Суд Слонімскага раёна разгледзеў сёння справу грамадскага актывіста Алеся Масюка, якога паводле міліцэйскага пратакола абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада, што адбылася 18 красавіка бягучага года. Паводле пастановы суддзі Аляксандра Шыліна, Алесю Масюку прызначана пакаранне ў выглядзе штрафа памерам 700 тысяч рублёў.

17.06.2008 Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі

Сьвятара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і прысудзілі яму штраф у памеры 30 базавых велічынь — гэта болей за мільён рублёў. Такі прысуд вынес судзьдзя Сяргей Епіхаў. Пасьля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў Менск.

17.06.2008 Затрыманьні ў Берасьці

Вечарам 16 чэрвеня ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаваньні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі, пераважна актывісты “Бунту”, стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.

16.06.2008 Суды ў Дружным працягваюцца

У судзе Пухавіцкага раёну Менску распачаўся разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы жыхара пасёлку Дружны Сяргея Салдаценкі. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу пратэсту жыхароў пасёлку супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел

16.06.2008 Актывіста Турчэняка будуць судзіць “за лаянку” 25 сакавіка

У судзе Брэсцкага раёна 17 чэрвеня ў 12.30 адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Дзяніса Турчэняка. Актывіста Руху “За Свабоду” абвінавачваюць у лаянцы напярэдадні Дня Волі.

13.06.2008 У ізалятары арыштаванаму актывісту стала кепска

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская, якая 13 чэрвеня наведала вязьня ў турме на Акрэсьціна.

13.06.2008 маладафронтавец Яраслаў Грышчэня аштрафаваны

11 чэрвеня а 4 гадзіне раніцы ў Баранавічах падчас распаўсюду ўлётак "Свабоду Кіму" быў затрыманы мясцовы лідэр "Маладога Фронту" Яраслаў Грышчэня. У пастарунку міліцыянты склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.5 КаАП - "Абраза службовай асобы пры выкананьні ім абавязкаў".

13.06.2008 Павел Наздра ўжо не патрэбен арміі. Але на яго склалі пратакол

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Наздру заўтра павінны былі забраць на вайсковыя зборы. Сам актывіст звязваў гэта з тым, што ўлады планавалі яго выключыць з грамадскага жыцця падчас падрыхтоўкі да пачатку выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

13.06.2008 Падарунак Менгарсуда: Вячаславу Сіўчыку паменшылі тэрмін утрыманьня пад вартай на 2 гадзіны

Сёньня ў Менгарсудзе разгледжана касацыйная скарга на пастанову суда Менскага раёна і горада Заслаўя аб адміністрацыйным правапарушэньні Вячаслава Сіўчыка. Нагадаем, актывіст Вячаслаў Сіўчыкаў быў затрыманы 3 чэрвеня падчас ўрачыстых мерапрыемстваў у Курапатах, прысьвечаных 20-м ўгодкам адкрыцьця праўды пра Курапаты, і асуджаны судом на 10 сутак арышту за «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» па частцы 3 арт. 23.34 КаАп РБ (пправапарушэньне здзейсненае паўторна).

12.06.2008 Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі на 15 сутак

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся судовы разгляд адміністратыўнай справы актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава, якога абвінавацілі ў абразе судзьдзі Алены Ільіной. Вынесены прысуд - 15 сутак арышту.

12.06.2008 Па 30 базавых велічынь штрафу кожнаму з ўдзельнікаў акцыі ў Полацку

У Полацку завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі, затрыманымі 11 чэрвеня ў цэнтры горада. Нагадаем, учора Кацярына Салаўёва, Алесь Круткін, Сяржук Каралёнак, Мікалай Дземідзенка і Дзяніс Хабераў разгарнулі расьцяжку “STOP ДЫКТАТУРА” насупраць Полацкага выканкаму, за што былі затрыманы і абвінавачаны ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Ноч маладзёны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дзянісу Хабераву стала дрэнна з сэрцам, і яго забрала “хуткая дапамога”.

У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"

12.06.2008 У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"

11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.

11.06.2008 Наста Азарка аштрафаваная на 50 базавых велічыняў

Сёньня адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі Несьвіжскага райвыканкаму, на якой былі разгледжаныя два адміністратыўныя пратаколы, складзеныя міліцыянтамі на мясцовую актывістку Насту Азарку за налепкі. Камісія прызнала яе віноўнай у правапарушэньнях па арт. 21.14 КаАП РБ ( "Парушэньне правілаў утрыманьня населеных пункатаў") і вынесла максімальнае пакараньне, прадугледжанае заканадаўствам: штраф у памеры 25 базавых велічыняў па кожнай справе. Такім чынам, агульная сума штрафу складае 50 базавых велічыняў, што роўна 1 мільёну 750 тысяч рублёў (820 даляраў).

11.06.2008 Суд над Алесем Масюком перанесены на тыдзень

Суд задаволіў хадайніцтва слонімскага актывіста Алеся Масюка аб пераносе слуханняў і ўдзеле ў іх адваката.

Учора пры разглядзе ў раённым судзе Слоніма адміністратыўная справа грунтавалася на рапарце супрацоўніка міліцыі Ігара Клыбіка, які засведчыў, што Алесь Масюк і Аляксандр Мілінкевіч удзельнічалі ў несанкцыянаванай сустрэчы з жыхарамі горада яшчэ 18 красавіка.

11.06.2008 У Пухавічах судзяць настаўніцу

Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Насты Паповай — жыхаркі пасёлку Дружны. Яна брала ўдзел у недазволеным мітынгу супраць будаўніцтва заводу ядахімікатаў расейскай фірмы “Август-Бел”. Насту Папову пачалі судзіць разам з жыхаркай Дружнага Тацьцянай Дыльковай 5 чэрвеня. У той жа дзень Тацьцяну зьвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і далі штраф 350 тысяч рублёў. Наста хадайнічала пра адтэрміноўку паседжаньня і суд над ёй прадоўжыцца сёньня:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства