Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
21.07.2008 Пракуратура заступілася за апазіцыянера
Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.
21.07.2008 Ільля Богдан і Антон Койпіш таксама на волі
У нядзелю, пасьля 11-й раніцы з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Менску на вуліцы Акрэсьціна вызвалілі актывістаў БНФ Антона Койпіша і Ільлю Богдана. Яны былі затрыманы на 10 сутак як падазраваныя ў крымінальнай справе аб выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці 4 ліпеня. Ім ня выставілі абвінавачаньняў.
19.07.2008 Міхаіл Шарамет выйшаў на волю
Увечары 18 ліпеня Міхаіла Шарамета, затрыманага тры дні таму па справе аб мінскім выбуху, выпусцілі на волю. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміла яго жонка, сябра Праўлення арганізацыі Алёна Шарамет.
17.07.2008 Алесь СЕРГІЕНКА: “Яны выламалі ўваходныя дзверы і нават не прадставіліся”
Адным з затрыманых пасля выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня стаў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алесь Сергіенка. Пасля двух сутак знаходжання ў турме Камітэта дзяржаўнай бяспекі Алеся выпусцілі на волю. Аб падрабязнасцях свайго затрымання і знаходжання за кратамі апазіцыйны актывіст распавёў карэспандэнту "Народнай волі".
17.07.2008 Чыслава аформілі на дзень пазней пасля затрымання
Жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская паведаміла, што выяўленыя юрыдычныя парушэньні пры затрыманні Сяргея Чыслава.
16.07.2008 Затрыманьні па справе выбуху 4 ліпеня прызнаныя судом правамоцнымі
15 і 16 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска абскарджваліся затрыманьні ў падазрэньні да здзяйсненьня выбуху ў Меснку 4 ліпеня Андрэя Койпіша і Тацяны Пекун.
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
Пастанова пра арышт была вынесена яшчэ 26 траўня: суд прызнаў прадстаўніка БХК вінаватым у дробным хуліганстве.
15.07.2008 Судзілі Павала Наздру
14 ліпеня адбыўся суд над актывістам Маладога Фронту і БХД Паўлам Наздрой па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў мінулым месяцы. Ён абвінавачваўся ў тым, што некалькі гадоў таму не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы.
15.07.2008 Дзень народзінаў за кратамі
Свой дваццаць першы дзень нараджэньня актывіст Партыі БНФ, праваабаронца Ільля Богдан сустракае за кратамі – юнака падазраюць у здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня. Ільлю спаўняецца 21 год.
11.07.2008 Актывісты АГП асуджаныя за брыдкаслоўе
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацьцяна Паўлючук прызнала актывістаў АГП віноўнымі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП - дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту Кірылу Паўлоўскаму тэрмінам на 10 сутак, Міхасю Пашкевічу і Віталю Стажараву – па 15 сутак.
11.07.2008 Ільлю Богдана адшукалі ў Маскоўскім РУУС
Доўгія і нэрвовыя спробы сваякоў, паплечнікаў і адваката знайсьці затрыманага моладзевага актывіста і праваабаронцу Ільлю Богдана, нарэшце, завяршыліся. Ні на Акрэсьціна , ні ў сьледчым ізалятары КДБ хлопца не было, і толькі пасьля таго, як абзванілі ўсе РУУСы сталіцы, у апошнім з іх - Маскоўскім - дзяжурны падцьвердзіў, што Ільля Богдан знаходзіцца ў іх.
11.07.2008 Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае
Сёньня сваякі намесьніка старшыні Моладзі БНФ і праваабаронцы Ільлі Богдана прыйшлі ў ізалятар на Акрэсьціна і правялі там каля 2 гадзінаў, аднак перадачу ў іх не прынялі: як сьцвярджаюць супрацоўнікі ізалятару, такога затрыманага ў іх няма. Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну.
11.07.2008 З Акрэсьціна - у "амерыканку"
Як толькі што стала вядома ПЦ "Вясна", трое з затрыманых па факце расьследваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар КБД, так званую "амерыканку".
11.07.2008 Барыс Хамайда асуджаны на трое сутак
Апазыцыянэр, на якога сёньня напаў невядомы хуліган, з пацярпелага ператварыўся ў вінаватага.
11.07.2008 Затрыманы Міхась Пашкевіч заходзіцца ў Цэнтральным РУУСе. З ім яшчэ двое актывістаў.
Некалькі хвілінаў таму ў раёне вуліцы Няміга невядомымі асобамі затрыманы лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч. Пра гэта паспеў паведаміць сам Міхась, пасьля чаго сувязь з ім абарвалася.










