Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

05.11.2008 Грамадскія актывісты трымаюць на кантролі справу злоўленых вандалаў

Секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да грамадскасці ў сувязі з затрыманнем вандалаў, якія ламалі памятныя крыжы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

05.11.2008 За зьняцьце з выбараў – 1.700.000 бел. руб.

Выбарчая камісія Буда-Кашалёўскай акругі падала судовы пазоў на былога кандыдата ў дэпутаты Кастуся Жукоўскага. 1 мільён 700 тысяч рублёў з актывіста дэмакратычных сілаў плянуюць спагнаць за зьняцьце з выбараў у якасьці кампэнсацыі за вырабленыя агітацыйныя матэрыялы. Паседжаньне суду заплянавана на 17 лістапада.

05.11.2008 Суд павялічыў штраф Алесю Чыгіру на дзевяцьсот тысяч

Актывіст апазыцыі з Бабруйску Алесь Чыгір мусіць выплаціць вадзіцелю таксоўкі Сяргею Касіловічу дзевяцьсот тысяч рублёў за рамонт нібыта пашкоджанай Алесем машыны. Так пастанавіў 4 кастрычніка Бабруйскі гарадзкі суд.

03.11.2008 Уладзімера Казеку аштрафавалі за газету “Тут і цяпер”

Кіраўнік дарагічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека пакараны за газэту «Тут і цяпер», якая была знойдзеная ў яго падчас ператрусу. Рашэньне пакараць актывіста штрафам у 700 тысяч рублёў прынятае адміністратыўнай камісіяй Дарагічынскага райвыканкама

29.10.2008 Бязногага інваліда пакаралі за плакат «Хто скраў мае льготы?»

Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму

22.10.2008 Суд — завочны, штраф — рэальны

21 кастрычніка актывіст АГП і назіральнік за выбарамі ад АДС з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок атрымаў па пошце пастанову Ельскага раённага суду. Тамтэйшы судзьдзя Сігай завочна вынес пастанову — аштрафаваць актывіста за парушэньне заканадаўства аб выбарах на 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў. Гэта складае ў эквіваленце блізу 500 даляраў.

09.10.2008 Справу Аўтухова адправілі на дапрацоўку

Такое рашэнне прыняў Гарадоцкі райсуд з-за працэсуальных парушэнняў складальнікаў пратаколу

03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд

Супрацоўнікі Бабруйскага ізалятара часовага ўтрыманьня не прымаюць харчовых перадачаў для зьняволенага палітыка, былога кандыдата ў дэпутаты Алеся Чыгіра.

01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет

Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тыс. бел. руб (415 даляраў) ягонага брата Івана. Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты Маладога Фронту Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.

01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання

Сёння, 1 кастрычніка, бабруйскаму грамадскаму актывісту Аляксандру Чыгіру давядзецца адправіцца ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання), каб адбыць вынесенае судом пакаранне – 10 сутак арышту.

25.09.2008 Андрэй Цянюта арыштаваны на 7 сутак

Суд Чыгуначнага раёну горада Гомеля разгледзеў адміністрацыйную справу моладзевага актывіста Андрэя Цянюты і пакараў яго на сем сутак арышту і штрафу ў памеры на 700 тыс. рублёў за акцыю, што правёў маладафронтавец на Дзень гораду.

16.09.2008 Гародня: Масавы “экстрэмізм”

Пяцёра грамадзка-палітычных актывістаў адразу выклікаюць 18 верасня ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні.

16.09.2008 М.Ільіна і Я.Скрабца арыштавалі на 5 сутак

Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся.

Суд пакараў хлопцаў арыштам на 5 сутак.

08.09.2008 Маладафронтаўца асудзілі на 15 сутак

Моладзевага актывіста ў мінулую суботу Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.

03.09.2008 За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка

Учора ў Магілёве інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў пікетаваў гарвыканкам. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства