Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Новая крымінальная справа ў дачыненьні да Максіма Дашука

23.02.2009 Новая крымінальная справа ў дачыненьні да Максіма Дашука

Адзін з фігурантаў палітычнай “Справы 14-ці” Максім Дашук змешчаны 23 лютага ў Мінскі СІЗА.

Арышт і штрафы за родную мову

23.02.2009 Арышт і штрафы за родную мову

У Судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаюць адміністрацыйныя справы супраць удзельнікаў акцыі ў абарону беларускай мовы.

“Крыжовы” суд у Лельчыцах: ксёндз аштрафаваны

20.02.2009 “Крыжовы” суд у Лельчыцах: ксёндз аштрафаваны

Сёньня, 20 лютага, Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.

Адбыўся суд над Дашкевічам і Дземідзенкам

13.02.2009 Адбыўся суд над Дашкевічам і Дземідзенкам

Міколу Дземідзенку суд аштрафаваў на 35 базавых велічыняў – гэта 1 мільён 225 тысячаў рублёў. Зьмітра Дашкевіча – на 40 базавых, 1 400 тысячаў рублёў

“Палітычныя арышты — канец дыялёгу і лібэралізацыі”

13.02.2009 “Палітычныя арышты — канец дыялёгу і лібэралізацыі”

12 лютага ў Менску аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронцы Айчыны” і грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар правоў чалавека” наладзілі прэс-канфэрэнцыю з нагоды затрыманьня Мікалая Аўтуховіча, Юр’я Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі.

12.02.2009 Арыштанта ў Ганцавічах выпусцілі чорным ходам, каб не сустрэўся з бацькамі

Жыхара Ганцавіч, 34-гадовага Аляксандра Заньку, які 10 сутак галадаў у арышце, выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання праз чорны ход. Міліцыянты спаслаліся на тое, што ля галоўных дзвярэй нехта пабіў тратуарную плітку.

10.02.2009 Алесь Занько выйшаў на волю

Скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання Алеся Занько ў выглядзе дзесяцісуткавага арышту, які ён адбываў у ІЧУ Ганцавіцкага РАУС.

09.02.2009 Ператрусы і арышты ў Ваўкавыску

8 лютага ў Ваўкавыску затрымалі былых палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава, а таксама іх калегу па бізнэсе Уладзіміра Асіпенку. Ператрусы адбыліся яшчэ прынамсі ў трох сем'ях, звязаных з рухам апазіцыі.

04.02.2009 «Лібералізацыя» па-гомельску

Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў 3 лютага Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.

03.02.2009 У Ганцавічах хлопец абвясціў у арышце галадоўку

Арыштаваны на 10 сутак жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміў бацька арыштаванага Мікалай Занька.

03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”

Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.

30.01.2009 Да Лябедзькі прыйдуць з вопісам і канфіскацыяй

У лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі маюць намер апісаць маёмасьць.

27.01.2009 Вывешванне нацыянальнага сцяга прыраўнялі да хуліганства

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» аштрафаваная за вывешванне нацыянальнага сцяга на Кастрычніцкай плошчы Менска.

22.01.2009 Праваабаронцу Шчукіна вінавацяць у хуліганстве (дапоўнена)

Валеры Шчукіна асудзілі да штрафу памерам дзьве базавыя велічыні. Суддзя Андрэй Прэйс прызнаў праваабаронцу вінаватым, разгледзеўшы міліцэйскі пратакол, паводле якога спадар Шчукін нібыта непрыстойна паводзіў сябе ў гарадcкім клінічным шпіталі №2, спрабуючы пазбавіць непаўнагадовага Максіма Андрэева ад псіхічнага ціску ўрача-псіхіятара ў снежні мінулага году.

16.01.2009 Суд — завочны. Штраф — рэальны

15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну позвай быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства