Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
27.03.2009 Віцебскіх актывістаў за Дзень Волі пакаралі штрафамі
Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка аштрафаваны на 700 тысячаў рублёў. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў - на 70 тысячаў рублёў.
27.03.2009 Актывістаў Саюза палякаў на Беларусі судзяць завочна
Нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Горадні 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў) аштрафаваныя Андрэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч. Апошнія былі асуджаныя завочна і нават не пабачылі судовае рашэнне.
26.03.2009 У Віцебску судзяць за Дзень Волі (Дапоўнена)
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска сёньня праходзяць суды над удзельнікамі акцыі прымаркаванай да Дня Волі. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, у судзе разглядаюцца адміністрацыйныя справы не пяцёх, а шасцёх удзельнікаў акцыі. Суддзя Алена Казілава задаволіла хадайніцтва Леаніда Аўтухова ў перакладчыку і перанесла разгляд на другую палову дня.. На 27 сакавіка перанесены справы Сяргея Каваленкі, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава. Усіх іх абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)
Прысуд над яшчэ двумя ўдзельнікамі Алесем Кузняцовым і Міхасём Гранавым, магчыма, будзе вынесены сёння.
23.03.2009 Фінькевіча будуць судзіць за нагу міліцыянта
У судзе Савецкага раёну Менску будуць судзіць лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча. Кіраўнікі міліцыі Савецкага раёну і супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 21 сакавіка позна ўвечары ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі.
09.03.2009 Пакаралі без доказаў вінаватасці
Суддзя Аксана Сарахман пакарала буйным штрафам актывіста Рыгора Грыка за нібыта арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мітынга прадпрымальнікаў.
09.03.2009 Пакаралі без доказаў вінаватасці
Суддзя Аксана Сарахман пакарала буйным штрафам актывіста Рыгора Грыка за нібыта арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мітынга прадпрымальнікаў. Баранавіцкія прыхільнікі “Руха “За Свабоду” падтрымлівалі на судзе слесара-рамонтніка, былога кандыдата ў дэпутаты парламента Рыгора Грыка, які абвінавачваўся ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў у Баранавічах 12 студзеня.
04.03.2009 Баранавічы: судзяць пікетчыка, які бараніў прадпрымальнікаў
Сёньня ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжаньне па справе Рыгора Грыка. Міліцыянты абвінавачваюць дэмакратычнага актывіста ў арганізацыі не дазволенага ўладай пікету 12 студзеня й у распаўсюдзе недзяржаўнай прэсы.
04.03.2009 Чарговы штраф за беларускую мову
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў на 525 тысячаў рублёў удзельнікаў акцыі ў падтрымку роднай мовы.
04.03.2009 Актывістаў “Маладога фронту” пакаралі мільённымі штрафамі
Буйнымі грашовымі штрафамі скончыліся суды над актывістамі “Маладога фронту”, якія 2 сакавіка каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пратэставалі супроць палітычнага тэрору.
03.03.2009 Аштрафаваць могуць за што заўгодна
Калі беларускі грамадзянін трапляе аднойчы ў адміністрацыйны пратакол, а потым яго выклікаюць на камісію альбо нават у суд, ён зь непрыемнасьцю даведваецца, што штрафы ў краіне неверагодна вялікія і аштрафаваць могуць за што заўгодна.
03.03.2009 Сёньня – суды над удзельнікамі пікету ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта
2 сакавіка пяць актывістаў “Маладога Фронту” сталі насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.
26.02.2009 Cуд перадумаў караць праваабаронцу Шчукіна
Віцебскі абласны суд адмяніў пастанову Першамайскага райсуду аб пакараньні Валера Шчукіна за дробнае хуліганства.
25.02.2009 Максіма Дашука вызвалі пад падпіску аб нявыездзе.
23 лютага яго выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы, дзе прад’явілі абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 КК, паводле якога Максіма могуць зняволіць на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.
24.02.2009 У Гомелі аштрафавалі журналістаў
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала штрафамі ў памеры 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова. Яны абвешчаны вінаватымі ў “парушэньні правілаў правядзеньня вулічных акцый”.
24.02.2009 Суд вызваліў выдаўца «Борисовских новостей» ад выплаты буйной сумы
23 лютага Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі спагнаць з выдаўца недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» больш за 48 мільёнаў рублёў. Тым не менш, гандлёвую дзейнасць прадпрыемства пакуль не можа аднавіць.










