Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

13.08.2009 Кіраўніка суполкі «Сведкі Іеговы» аштрафавалі на 1 мільён рублёў

12 жніўня суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Віталь Козыраў пакараў штрафам кіраўніка рэлігійнай суполкі «Сведкі Іеговы» Юрыя Рашэтнікава.

13.08.2009 Баранавіцкі суд узяў бок праціўнікаў АЭС

13 жніўня ў Баранавіцкім судзе разглядаўся судовы пазоў мясцовага ЖРЭУ да трох маладых людзей, якіх затрымалі ў красавіку за нанясенне некалькіх графіці на сценах Баранавіцкага райвыканкаму і швейнай фабрыкі «Бараўчанка».

1,4 мільёна штрафу за святкаванне Дня Незалежнасці

13.08.2009 1,4 мільёна штрафу за святкаванне Дня Незалежнасці

Суддзя Гарадоцкага раённага суда прызнала Леаніда Аўтухова вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Штраф за бел-чырвона-белы сцяг

12.08.2009 Штраф за бел-чырвона-белы сцяг

Суд Чыгуначнага раёна Віцебску аштрафаваў актывіста «Маладой Беларусі» Тараса Сургана.

07.08.2009 Штраф за графіці "Не пастанове №991!" – паўтара мільёна

За графіці "Не пастанове №991!!" і "Урад у адстаўку!" маладафронтавец Алег Валатоўскі аштрафаваны судом Маскоўскага раёну на 30 базавых велічыняў. У дадатак да гэтага маладафронтавец павінен сплаціць 500 тысячаў кампэнсацыі прадпрыемсту ЖКХ "Партызанская".

Максім Вінярскі аспрэчвае прысуд за расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!»

07.08.2009 Максім Вінярскі аспрэчвае прысуд за расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!»

7 жніўня адбудзецца судовае паседжанне па разглядзе скаргі, пададзенай актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максімам Вінярскім.

13 жніўня - суд над Леанідам Аўтуховым

06.08.2009 13 жніўня - суд над Леанідам Аўтуховым

13 жніўня а 10:00 у Гарадку адбудзецца суд над затрыманым 27 ліпеня Леанідам Аўтуховым. Кіраўнік гарадоцкай суполкі Партыі БНФ разам з актывістамі Партыі і Моладзі БНФ ладзіў традыцыйную акцыю з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі зь узьняцьцьём бел-чырвона-белых сьцягоў.

На Бароўскага склалі пратакол

05.08.2009 На Бароўскага склалі пратакол

На актывіста «Маладога фронту» Вадзіма Бароўскага зь Ліды склалі пратакол за кепскае ўтрыманьне дома і тэрыторыі вакол яго.

Іван Крук патрабуе ад абласной пракуратуры аб’ектыўнай праверкі акалічнасцяў яго справы (+ тэкст скаргі)

31.07.2009 Іван Крук патрабуе ад абласной пракуратуры аб’ектыўнай праверкі акалічнасцяў яго справы (+ тэкст скаргі)

Грамадскі актывіст з Астраўца, адзін з ініцыятараў кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Іван Крук паўторна накіраваў скаргу пракурору Гродзенскай вобласці. Актывіст патрабуе ад пракуратуры правесці паўторную, поўную і аб’ектыўную, праверку па яго скарзе, паколькі на свой папярэдні зварот ён атрымаў толькі фармальныя адпіскі.

Абвешчаны прысуд прадпрымальніцы Вользе Мінько

24.07.2009 Абвешчаны прысуд прадпрымальніцы Вользе Мінько

Суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы пакараў прадпрымальніцу Вольгу Мінько па арт. 23.4 КаАП за нібыта непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Рэлігійны стэнд зламалі, стваральніка - аштрафавалі

23.07.2009 Рэлігійны стэнд зламалі, стваральніка - аштрафавалі

Горацкі раённы суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму ў адносінах да ініцыятара збору подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, верніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпаду” Пятра Маланачкіна.

23.07.2009 Гомельскія судзьдзі выправілі “памылку” старшыні Вярхоўнага суду

22 ліпеня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйныя скаргі пяці дэмакратычных актывістаў, пакараных 25 чэрвеня штрафамі й арыштам за акцыю памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Захаранкі.

За нявыплату штрафу ў Беларусі будуць арыштоўваць на 15 сутак

21.07.2009 За нявыплату штрафу ў Беларусі будуць арыштоўваць на 15 сутак

Міністэрства юстыцыі распрацавала праект нарматыўнага прававога акта, скіраванага на павышэнне эфектыўнасці выканання судовых пастаноў і іншых актаў.

Леаніда Свеціка пакаралі штрафам у 900 базавых велічыняў

16.07.2009 Леаніда Свеціка пакаралі штрафам у 900 базавых велічыняў

Сёння, 16 ліпеня, суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч вынесла прысуд Леаніду Свеціку. Праваабаронцу пакаралі штрафам у памеры 900 базавых велічыняў. Да таго ж, суд абавязаў Свеціка кампенсаваць маральную шкоду старшыні віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнка. Памер кампенсацыі – 1 мільён рублёў.

15.07.2009 Горадня: суд адмяніў штрафы за падтрымку Аўтуховіча

14 чэрвеня абласны суд Гарадзенскай вобласьці адмяніў рашэньне Ваўкавыскага раённага суда па справе 8 сябраў АГП, якія правялі акцыю ў падтрымку Аўтуховіча і былі асуджаныя. Справу адправілі на перагляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства