Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
21.09.2009 За ўсталяванне крыжоў – пад суд
19 верасня ў міліцыю выклікалі вілейскіх дэмактывістаў Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. На іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім інкрымінуецца парушэнне Закону «Аб масавых мерапрыемствах» падчас усталявання крыжоў памяці рэпрэсаваных. На наступным тыдні справа будзе перададзена ў суд.
17.09.2009 Мазырскі суд аштрафаваў праваабаронцу Паўла Ноздру
Мазырскі суд 16 верасня прызнаў праваабаронцу Паўла Ноздру вінаватым у парушэнні артыкула 28.5 КоАП (несвоечасовае прадастаўленне звестак у ваенкамат аб змяненні месца працы) і пакараў яго штрафам у памеры тры базавы велічыні (105 тыс. рублёў). Паводле версіі суда, малады чалавек у ліпені ўладкаваўся на новую працу і не паведаміў пра гэта ў ваенкамат.
14.09.2009 Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.
Сёньня суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Сергійца адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў)
10.09.2009 Пастара выклікаюць у суд
Намесьнік пракурора Маскоўскага раёна Менску Кірыл Мазоўка 9 верасьня склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на пастара царквы "Новае жыцьцё" Вячаслава Ганчарэнку. Пра гэта паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін.
10.09.2009 Суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту адбываюцца ў закрытым рэжыме (дапаўняецца)
У судзе Цэнтральнага раёна Менску пачынаюцца суды над затрыманымі 9 верасьня ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі. Яна праходзіла пад лёзунгам “Не – расейскай акупацыі! Жыве Беларусь!”
10.09.2009 Іван Крук працягвае аспрэчваць штраф за распаўсюд газет
Астравецкі ктывіст накіраваў надзорную скаргу старшыні Гродзенскага абласнога суду сп. Грынкевічу. На думку актывіста, ягонае жорсткае пакаранне за распаўсюд газет з недакладнымі выходнымі дадзенымі (штраф у 700 тысяч) звязанае насамрэч з тым, што ў бюлетэнях змяшчалася інфармацыя пра небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
09.09.2009 Маладафронтаўцы пакараныя штрафамі
Cуд Цэнтральнага раёну Менску вынес адміністрацыйнае пакараньне актывістам МФ Міколу Дземідзенку І Маргарыце Кароль за ўдзел у перфомансе каля расейскай амбасады.
03.09.2009 Гарадок: судзяць за Дзень незалежнасьці
У Гарадоцкім раённым судзе распачаўся адміністрацыйны працэс над жыхаром Віцебску Тарасам Сурганам. Ён быў затрыманы ў Гарадку 27-га ліпеня падчас віншавальнай акцыі да Дня Незалежнасьці.
25.08.2009 Берасце: Ільіну - 140 тысячаў штрафу за "ў"
У Берасьці аштрафавалі маладафронтаўца Міхаіла Ільіна за пікет ля ля помніка ў гонар 1000-годзьдзя горада.
19.08.2009 Наста Палажанка не зрабіла нічога супрацьпраўнага
Адміністрацыйная справа, заведзеная на Насту Палажанку па факце распаўсюджаньня буклетаў на нацыянальную тэматыку, спыненая.
18.08.2009 За акцыю каля помніка 1000-годдзю Брэста суд аштрафаваў на 500 долараў
Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў краязнаўца Дзяніса Турчаняка штрафам у памеры 1 млн 400 тыс. рублёў нібыта за ўмяшанне ў дзеянні міліцыі.
18.08.2009 Штраф за беларускі і эўрапейскія сьцягі
Адміністрацыйная камісія Савецкага раёну Гомеля аштрафавала актывістку руху “За свабоду” Зінаіду Шуміліну на 175 тысяч рублёў.
18.08.2009 У Берасьці судзяць за літару “Ў”
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця будуць судзіць актывіста “Маладога фронту” Міхаіла Ільіна. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
17.08.2009 Баранавіцкіх маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі
У Баранавічах прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Ластавецкім, Пятром Рузавым, Сямёнам Былінскім і Юрыем Багдановічам.
17.08.2009 У Баранавічах судзяць чатырох маладафронтаўцаў, здымкі з акцыі якіх знішчаныя міліцыяй
Сёньня ў Баранавічах будуць судзіць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага і Юрыя Багдановіча. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Сяргей Гоўша.










