Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
02.09.2020 Суды над затрыманымі пратэстоўцамі, студэнтамі і журналістамі адбываюцца ў Мінску
2 верасня ў судах Мінска прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых студэнтаў, якія адзначылі "Дзень ведаў" мірнымі акцыямі пратэсту.
02.09.2020 "На расстрэл вас прывезлі, хлопцы". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага Мікіту затрымалі супрацоўнікі АМАПу ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня за белую стужачку ў кішэні. Хлопец вяртаўся дадому, але трапіў на Акрэсціна, дзе яго асудзілі на 13 сутак па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта выкрыкваў лозунгі на акцыі пратэсту. Зараз Мікіта знаходзіцца ў адной з мінскіх бальніц. У заключэнні ў яго значыцца чэрапна-мазгавая траўма, удары, у тым ліку ўнутраных органаў, пашкоджанні. Мікіта распавёў "Вясне", што адбылося з ім у тую ноч і як прайшлі яго наступныя пяць сутак.
01.09.2020 Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"
"Самы незалежны суд — у Беларусі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. А што ж распавядаюць людзі, якіх затрымалі 9 -12 жніўня, а потым судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна?
01.09.2020 Суды над затрыманымі 28, 29 і 30 жніўня працягваюцца і 1 верасня. Спіс
На мірных акцыях пратэста 28, 29 і 30 жніўня адбыліся затрыманні дэманстрантаў. У панядзелак над імі адбываліся суды. 1 верасня судовыя канвееры працягваюцца: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі.
31.08.2020 Затрыманні ў Беларусі 31 жніўня
Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 31 жніўня.
31.08.2020 Фігуранта "справы Ціханоўскага" Вяргілія Ушака адправілі адбываць "суткі" за гродзенскі пікет 29 траўня
Вяргілія Ушака затрымалі 31 жніўня для адбыцця адміністрацыйнага арышта за інцыдэнт 29 траўня ў Гродне на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Вяргілій, які знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса па гэтай жа справе, мусіць адбыць сем сутак адміністрацыйнага арышту.
30.08.2020 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс
30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
30.08.2020 На Жаночым Маршы не абыйшлося без затрыманняў
29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не абыйшлося без затрыманняў.
28.08.2020 Затрыманні ў Мінску вечарам 28 жніўня
Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
28.08.2020 "Давайце яго адвядзем у аўтазак, хай хлопцы пазабаўляюцца". Сведчаць пацярпелыя
21-гадовага мінчука Якава Сухнату затрымалі позна ўвечары 11 жніўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным недалёка ад станцыі метро Уручча, калі ён вяртаўся дадому. Цяпер Якаў пасля жорсткага затрымання, і некалькіх сутак знаходжання на Акрэсціна і ЛПП пад Слуцкам знаходзіцца на лячэнні ў мінскай бальніцы. Хлопец распавёў "Вясне", што з ім адбылося ўвечары 11 жніўня і, што адбывалася наступныя дні.
28.08.2020 Хроніка пераследу за 27 жніўня. Спіс затрыманых на Плошчы
27 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежных СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні.
28.08.2020 Пятніца, 28 жніўня. Хроніка пераследу і суды
У Мінску і іншых гарадах Беларусі ў пятніцу 28 жніўня адбудуцца суды над удзельнікамі шматлікіх акцый пратэсту, затрыманымі напярэдадні і журналістамі.
26.08.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Арышт і нават пазбаўленне волі – наступствы парушэння ўмоў самаізаляцыі
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў палажэнні Пастановы Саўміна "Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства" у сувязі з іншымі заканадаўчымі актамі і практыкай іх прымянення.
26.08.2020 Суды і затрыманні не спыняюцца ў Беларусі 26 жніўня. Разгон на плошчы Незалежнасці
У Мінску і іншых гарадах Беларусі 26 жніўня працягваюцца затрыманні ўдзельніках мірных акцый пратэсту, пройдуць суды над затрыманымі напярэдадні грамадзянамі.
26.08.2020 Удзельнікаў страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе будуць судзіць
Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы просяць усіх, хто можа, падысці на судовае паседжанне 27-га жніўня ў 14.30 па справе актывістаў страйку, каб падтрымаць БАЗаўцаў.










