Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
16.10.2009 Андрэй Ажароўскі на волі
Андрэя Ажароўскага выпусьцілі з Астравецкага ізалятара часовагаа ўтрыманьня. Расейскі фізік-ядзершчык быў асуджаны на 7 сутак падчас грамадзкіх слуханьняў на тэму будаўніцтва АЭС у Астраўцы нібыта за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы.
16.10.2009 Анатоль Паплаўны: “Пакарайце мяне арыштам”
15 кастрычніка ў Гомелі працягваліся суды над грамадзкімі актывістамі, якія 16 верасьня спрабавалі зладзіць ланцуг памяці з нагоды 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Яны ішлі гуртам па вуліцы Палескай, але былі спыненыя міліцыянтамі й спэцназаўцамі ў цывільным.
15.10.2009 Затрымалі Максіма Вінярскага
14 кастрычніка Вінярскага каля станцыі мэтро “Маладзёжная” супрацоўнікамі міліцыі менскага мэтрапалітэну быў затрыманы актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі.
15.10.2009 Палітык патрабуе прыцягнуць да адказнасьці ілжэсьведкаў-міліцыянтаў
14 кастрычніка старшыня Гомельскага аддзяленьня “Руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора зьвярнуўся ў абласную пракуратуру з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія ілжэсьведчаць у рапартах па факту яго затрыманьня 16 верасьня. На падставе ілжывых рапартаў распачата адміністрацыйная справа супраць яго самога й шэрагу іншых гомельскіх грамадзкіх актывістаў. Сямёра зь іх напярэдадні аштрафавалі на 20-40 базавых велічыняў.
14.10.2009 У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў
Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага.
14.10.2009 Штрафы за акцыю, якой не было
13 кастрычніка судзьдзі Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў і Яраслаў Парэмскі пакаралі буйнымі штрафамі шасьцёх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў. Разгляд справы яшчэ аднаго абвінавачанага адкладзены. Іншыя дзевяць актывістаў чакаюць позваў на судовыя разборы.
13.10.2009 Гомель: “Працэс 16-ці”
Сёньня ў другой палове дня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля пачнецца разгляд 16 адміністрацыйных спраў супраць 16 дэмакратычных актывістаў. У дэмакратычным асяродку гэта назвалі ўжо “працэсам 16-ці”.
13.10.2009 Амбасада Расеі накіравала ноту пратэсту ў МЗС Беларусі
Дыпмісія пратэстуе супраць арышту на 7 сутак расейскага фізіка-атамшчыка Андрэя Ажароўскага. Папярэднюю інфармацыю пра здарэнне амбасада Расеі атрымала 9 кастрычніка. Нота перададзена 12 кастрычніка ў консульскі аддзел МЗС для высвятлення дэталяў таго, што адбылося.
10.10.2009 Ганну Бунько аштрафавалі цішком
Актывістку "Маладога Фронту" Ганну Бунько аштрафавалі на 175 тыс. рублёў за флэшмоб, прымеркаваны да 70-й гадавіны падпісаньня Пакта Молатава-Рыбэнтропа.
10.10.2009 Расійскага навукоўцу, які прыехаў на слуханні па АЭС, арыштавалі на 7 сутак
Фізіка-атамшчыка, каардынатара маскоўскай групы "Экаабарона" Андрэя Ажароўскага 9 кастрычніка асудзілі на 7 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
08.10.2009 Штраф актывісту з Мазыра адменены
Гомельскі абласны суд спыніў справу супраць актывіста Руху "За Свабоду" Паўла Наздры з прычыны яе нязначнасці.
02.10.2009 А ў Вялейцы -- штрафы
2 кастрычніка ў Вялейцы завяршыліся адміністрацыйныя суды над Алесем Наркевічам, Уладзімірам Малярчуком, Аляксеем Сюдаком. Іх асудзілі па абвінавачваньні ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу 1 верасня ля вёскі Красны Беражок, дзе былі ўсталяваныя памятныя крыжы. Праз некалькі дзён крыжы былі знесеныя раённымі ўладамі, а супраць удзельнікаў жалобнай акцыі заведзена адміністрацыйная справа.
01.10.2009 Аштрафаваны пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка
Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 12 базавых (420 тысяч рублёў). Пастара абвінавацілі ў тым, што ён чыніў перашкоды супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб тыя агледзелі будынак.
25.09.2009 Пратаколы за графіці ў Баранавічах
Днямі ў Баранавічах міліцыянты затрымалі 2-х сябраў мясцовай філіі "Маладога Фронту" Ахрыменка Максіма й Першыка Андруся за нанясеньне графіці. Надпісы "Не - карупцыі!" зьявіліся на сьцяне Баранавіцкага завода станкапрыладаў.
22.09.2009 Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў
Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП, і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў










