Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
15.02.2010 Суды над кіраўніцтвам СПБ: арышты і штрафы
Сёньня ў Горадні і Валожыне судзілі кіраўнікоў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Кіраўніцу СПБ Анжаліку Борыс суд аштрафаваў на 1 мільён 50 тысяч рублёў. На пяць сутак арыштаваныя Ігар Банцар, Андрэй Пачобут і Мечыслаў Яскевіч.
05.02.2010 “Народную волю” аштрафавалі за Белсат
700 тысяч штрафу мусіць заплаціць газэта “Народная воля” за анонс новага сэзону на тэлеканале “Белсат”. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Менску 4 лютага, прызнаўшы выданьне вінаватым у парушэньні Закону "Аб рэкляме".
04.02.2010 Журналіста Белсату Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак
Журналіста Белсату Іван Шульгу вязуць у суд Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі.
01.02.2010 Östgruppen накіравала пратэст у ЭЗ у сувязі з прысудам Міхайлаву
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen накіравала ва ўрад Швэцыі і ЭЗ пратэст у сувязі з турэмным пакараньнем 21-гадовага верніка Івана Міхайлава за адмову служыць у войску.
01.02.2010 3 месяцы турмы верніку Міхайлаву за адмову служыць
З улікам таго, што ад 20-га сьнежня Міхайлаў знаходзіцца пад вартай, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы.
27.01.2010 Судовыя выканаўцы тэрарызуюць бацькоў Насты Машчавай
Другі дзень запар судовыя выканаўцы спрабуюць патрапіць у кватэру, дзе разам з бацькамі пражывае актывістка “Маладой Беларусі” Наста Машчава. Сёньня ў другой палове дня яны разам з тэлежурналістамі БТ патрапілі ў кватэру.
18.01.2010 Суды над віцебскімі актывістамі
Першамайскі раённы суд мае разгледзець справы Алеся Галаваня і Валера Раманенкі, затрыманых 15 студзеня. Больш як двое сутак да суду абодва хлопцы правялі ў ізалятары часовага затрыманьня.
15.01.2010 Тарас Сурган , сябра Каваленкі, асуджаны на 7 сутак
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Т. Цыганкова прызнала Тараса Сургана вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.
11.01.2010 Дзевяць мільёнаў штрафу наваградскаму антыкамуністу
11 студзеня суддзя Наваградскага раённага суду Валеры Цынкевіч вынес вырак па крымінальнай справе актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юрася Казака, які абліў фарбай бюст Леніна. Суд пакараў хлопца 250 базавымі велічынямі штрафу (8 750 000 рублёў), паведаміў «НН» сустаршыня БХД Аляксей Шэін.
05.01.2010 Кастусь Смолікаў аштрафаваны за мемарыяльныя крыжы
Дзвума базавымі велічынямі - штраф за самаўладнае ўсталяванне крыжоў у лесе каля вёскі Паляі – пакараны актывіст партыі БНФ Кастусь Смолікаў, такое рашэнне прыняў 5 студзеня Віцебскі раённы суд.
28.12.2009 Ажароўскага асудзілі незаконна
Міністэрства інфармацыі загадала спыніць адміністрацыйную справу супраць расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага і вярнуць сканфіскаваныя ў яго друкаваныя матэрыялы, у якіх крытыкуецца ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі.
28.12.2009 Справа за дабрачынныя акцыі ў Берасці прыпыненая
Берасцейскі суд Ленінскага раёна прыпыніў сёння адміністрацыйную справу супраць Святланы Новікавай і Аляксандра Казлянкова.
24.12.2009 ЛГБТ-актывістаў пакаралі штрафамі
23 снежня суддзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела адміністратыўныя справы актывістаў ЛГБТ-руху Сяргея Андросенкі і Сяргея Прадзеда. За акцыю пратэсту каля амбасады Ірана ў Менску, што ладзілася 16 снежня, актывістаў пакаралі штрафамі: С.Андросенку - у 25 базавых велічыняў (825 тыс.руб.), Сяргея Прадзеда – у 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).
23.12.2009 Астравецкі актывіст Руху падаў скаргу ў Вярхоўны суд
Іван Крук просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных.
23.12.2009 У гарадоцкага актывіста апісалі маёмасьць
Да Леаніда Аўтухова, старшыні Гарадоцкай суполкі партыі БНФ, прыйшоў судовы выканаўца з двума панятымі. Яны паведамілі, што апішуць маёмасьць, бо апазыцыянэр не сплаціў судовы штраф за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.










