Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
19.04.2010 Артура Фінькевіча пакаралі штрафам
У Ленінскім раённым судзе Менска мусіць пачацца суд над маладзёвым актывістам Артурам Фінькевічам. Яго будуць судзіць за удзел у пікеце каля Вярхоўнага суду 16 сакавіка ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.
09.04.2010 У Бешанковічах судзяць "барда Свабоды"
Вясковы настаўнік, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету Георгі Станкевіч атрымаў позву ў суд. Сёньня ў 14.15 яго будуць судзіць за незаконны распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”.
06.04.2010 Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс
У Горадні ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Як кіраўнік фірмы “Палёніка”, яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.
05.04.2010 Андрусь Крэчка аштрафаваны
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну ((Дом Правасудзьдзя, вул. Сямашкі 33) адбываецца суд над старшынём Моладзі БНФ Андрусём Крэчкам. Яго абвінавачваюць паводле часткі 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі перад будынкам Вярхоўнага суду падчас разгляду справы Мікалая Аўтуховіча 16 сакавіка.
31.03.2010 Супраць “Мірона” суд не знайшоў доказаў
Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў разгляд справы Барыса Хамайды, якога вінавацілі ў вывешваньні бел-чырвона-белага сьцяга, з прычыны адсутнасьці доказаў.
29.03.2010 Актывіста Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 10 студэнцкіх стыпендыяў
Затрыманага актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 1 млн 400 тыс.руб. (40 базавых велічыняў). Гэта раўняецца прыкладна дзесяці студэнцкім стыпендыям (140-150 тыс.руб.)
29.03.2010 Моладзевага актывіста павезьлі ў суд
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага. Хлопца павезьлі ў Дом правасудзьдзя.
29.03.2010 Валерыя Шчукіна аштрафавалі больш як на мільён рублёў
26 сакавіка Буда-Кашалёўскі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста і журналіста Валерыя Шчукіна, якога затрымалі напярэдадні з накладам газеты «Наш дом».
26.03.2010 Віктар Рамнёў: 3 мільёны штрафаў за два дні
26 сакавіка суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”. Учора тое самае зрабіў Лёзьненскі райсуд – пакараў спадара Рамнёва штрафам за перавозку газэты “Витебский курьер”.
25.03.2010 Аштрафавалі навукоўцу Віталя Куплевіча
Навукоўцу-географа Віталя Куплевіча аштрафавалі за парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне. Ён быў затрыманы ў мястэчку Нача Вараноўскага раёну.
25.03.2010 Праваабаронцы скарысталіся зменамі ў адміністрытыўным кодэксе
Падчас судовага разгляду адміністрацыйных справаў па артукулу 23.34 КаАП "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня" праваабаронцы ПЦ "Вясна" скарысталіся папраўкамі, ўведзеннымі ў адміністрацыйны кодэкс напрыканцы 2009 году, якія пачалі дзейнічаць пасьля апублікаваньня, аднак мала хто пра іх ведае - нават судзьдзі. У выніку праваабаронцы атрымалі мінімальнае пакараньне - штраф 0,5 б.в. Такім чынам, сябры, калі вы ідзеце на акцыю - уважліва прачытайце тэкст і памятайце яго пры затрыманьні.
25.03.2010 Лябедзька аштрафаваны і зноў затрыманы
Суд Валожынскага раёну пакараў лідэра АГП адміністрацыйным штрафам на 30 б.в.
25.03.2010 Аштрафавалі маладафронтаўца Алеся Кіркевіча
Намесьнік старшыні "Маладога фронту" з Горадні Алесь Кіркевіч аштрафаваны на 1 мільён 225 тысяч рублёў.
24.03.2010 Праваабаронцы аштрафаваныя
У судзе Ленінскага раёну скончыўся разгляд адміністрацыйных справаў, заведзеныў на праваабаронцаў, якія 23 сакавіка каля адміністрацыі прэзідэнта пратэставалі супраць прывядзеньне ў выкананьне на мінулым тыдні двух смяротных прысудаў. Па абвінавачаньні ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету (арт.23.34 КаАП) Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і Валянцін Стэфановіч атрымалі мінімальны адміністрацыйны штраф - па 0, 5 базавай велічыні.
24.03.2010 Рэпартаж з суду над праваабаронцамі
У судзе Ленінскага раёну Менска прайшлі працэсы над праваабаронцамі, затрыманымі ўчора ля прэзыдэнцкай адміністрацыі. Справы Алеся Бяляцкага, Ірыны Тоўсьцік і Валянціна Стэфановіча разглядалі розныя судзьдзі.










