Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
08.06.2010 Ваўкавыск: На Віталя Гуляка склалі адміністрацыйны пратакол
Сёньня гэта зрабіў участковы міліцыянт за тое, што інвалід 2-й групы з Ваўкавыску Віталь Гуляк вывесіў у сваім акне бел-чырвона-белы сьцяг на знак пратэсту супраць правядзеньня ў ягонай кватэры ператрусу і канфіскацыі банкаўскай карткі, «карты паляка», мабільнага тэлефона, кампутара і іншых рэчаў. Без банкаўскай карткі ён не змог атрымаць 8 чэрвеня пэнсію па інваліднасьці.
08.06.2010 Сяргею Каваленку прысудзілі 105 тысячаў рублёў штрафу
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.
07.06.2010 700 тысяч рублёў штрафу рэдактару «Витебского курьера»
Суд Першамайскага раёну пакраў Алега Баршчэўскага за незаконны распаўсюд друкаваных СМІ, знойдзеных у ягонай машыне.
28.05.2010 У Бабруйску апраўдалі актывіста БХД
27 траўня пасля сямі судовых паседжанняў, суддзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха спыніла адміністрацыйную справу супраць актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Васьковіча.
28.05.2010 Новая практыка ў Віцебску: затрыманьне актывістаў з дапамогай ДАІ
Барыса Хамайду аштрафавалі на 87,5 тыс. рублёў. Штраф на актывіста наклала ДАІ - яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў дарожнага руху 20 красавіка. Але гэта, на думку апазыцыянэра было толькі падставай для затрыманьня.
28.05.2010 У Гародні перасьледуюць Дзьмітрыя Бандарчука
На сябра АГП з Гародні Дзьмітрыя Бандарчука завялі адміністратыўную справу нібыта за незаконны распаўсюд газеты “Новы Час”. Дата разгляду справы пакуль не прызначаная.
25.05.2010 Сяргея Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
24.05.2010 Няспынныя працэсы над братамі Каваленкамі
Віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя вінавацяць у дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы. Аднак абодва хлопцы лічаць, што абвінавачаньне супраць іх мае палітычныя прычыны.
24.05.2010 Чарговы суд над Каваленкамі
Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку сёньня чакае яшчэ адзін суд, на гэты раз адміністратыўны. Ён пачнецца ў 14.30 ў Першамайскім раённым судзе Віцебска. Сяргея ды ягонага брата Віталя вінавацяць у хугіганстве.
21.05.2010 Суддзя меў загадзя надрукаваны прысуд Жукоўскаму
20 траўня суддзя Савецкага раёну Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавету, актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Кастуся Жукоўскага — за абразу міліцыянта на выбарчым участку. Паводле актывіста БХД Яўгена Якавенкі, які прысутнічаў на судзе, суддзя з самага пачатку перадузята ставіўся да падсуднага.
20.05.2010 Штраф за ўлёткі
Сёньня адбыўся суд над гомельскім маладафронтаўцам Антосем Назаранкам. Юнак месяц таму расклейваў маладафронтаўскую агітацыю. Цяпер яго абвінавацілі й выпісалі штраф у памеры 600 тысяч рублёў.
17.05.2010 Затрыманьні - рэальныя, штрафы - мінімальныя
Сёння ў Першамайскім судзе Менску адбыліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванага гей-шэсьця, якое адбылося 15 траўня. Затрыманыя ў той дзень ўдзельнікі шэсьця былі дастаўленыя спачатку ў Першамайскі РУУС, а далей у турму на Акрэсьціна.
14.05.2010 За нацыянальную сымболіку штрафуюць і садзяць умоўна
Актывісты «Маладога фронту» Уладзь Яроменак і Юльян Місюкевіч на судзе не хавалі, што вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі на праспэкце Незалежнасьці, каб «прыцягнуць увагу да ганебнага рэфэрэндуму, які замест нацыянальнай дзяржаўнай сымболікі ўвёў камуністычную».
12.05.2010 Суды і штрафы за “брыдкаслоўе”
12 траўня ў судзе Ленінскага раёна Мінску судзілі дэмакратычных актывістаў, якіх затрымалі пасля суду над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам і Міхаілам Казловым.
12.05.2010 Міліцыянты палічылі паветраныя балёнікі друкаваным выданьнем
Аршанца Руслана Канавалава выклікалі сёньня ў аршанскую транспартную міліцыю для складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне. 30 красавіка ў яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду».










