Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

У Астраўцы зноў судзяць Івана Крука

02.07.2010 У Астраўцы зноў судзяць Івана Крука

У Астраўцы пачалі разглядаць новую адміністрацыйную справу супраць актывіста апазыцыі Івана Крука. Яго вінавацяць ў паклёпе на чыноўніка з райвыканкаму.

Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд

01.07.2010 Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд

Адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Алеся Рамановіча з Пінску ў Брэсцкім абласным судзе. Алесь Рамановіч прасіў абласны суд адмяніць рашэнне пінскага гарадскога суда і справу закрыць.

Судовыя справы віцебскіх актывістаў "Гавары праўду" спыненыя

30.06.2010 Судовыя справы віцебскіх актывістаў "Гавары праўду" спыненыя

Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Складзеныя два месяцы таму пратаколы за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў ня стаў разглядаць як падставу для пакараньня.

Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана

30.06.2010 Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана

Заключнае паседжанне па адміністрацыйнай справе супраць клецкага актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Панамарова адбылося 29 чэрвеня ў Нясвіжы. (Рашэнне Клецкага суда не задаволіла актывіста і ён яго абскардзіў.) Сяргея Панамарова вінавацілі ў абразе галоўнага клецкага камунальшчыка сп. Навіцкага.

30.06.2010 Суд апраўдаў аршанскага актывіста

Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.

28.06.2010 Шацікава пакараная штрафам у 20 б.в.

Кастрычніцікі райсуд Магілёву пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры 20 б.в. па ч. 2 арт. 22.9 КаАП за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Наш дом»

Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"

25.06.2010 Затрыманых маладафронтаўцаў вінавацяць у "антысанітарыі"

Затрыманыя актывісты Маладога Фронту Алена Макарэвіч і Зміцер Ясевіч зараз знаходзяцца ў апорным пункце Савецкага РАУСа. Старэйшы лейтэнант Барадзенка складае на іх пратаколы адміністратыўнага правапарушэння па ч.2 арт.21.14 КаАП РБ

Штрафы нацыянал-бальшавікам

25.06.2010 Штрафы нацыянал-бальшавікам

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска была разгледжаная справа удзельнікаў мітынгу супраць указу № 60, які быў жорстка разагнаны напярэдадні. Затрыманаму лідэру беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгену Контушу прысудзілі штраф у памеры 25 базавых велічыняў, яшчэ чатыры ўдзельнікі акцыі атрымалі па 5 б.в.

23.06.2010 Суд незаконна прыцягнуў Аляксандра Рамановіча да адміністратыўнай адказнасці

Сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч падрыхтаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суда Пінскага раёна. 16 чэрвеня суд пакараў грамадскага актывіста штрафам у 30 базавых велічынь за “незаконны выраб друкаванай прадукцыі”.

Адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафа было накладзена на актывіста паводле ч.2 артыкула 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь. Але суд у дадзеным выпадку прыняў незаконнае рашэнне.

Спыненая справа супраць Івана Крука

18.06.2010 Спыненая справа супраць Івана Крука

У Астраўцы 17 чэрвеня рашэньнем суду спыненая адміністрацыйная справа ў дачыненьні да актывіста Івана Крука. Івана Крука абвінавацілі ў распаўсюдзе бюлетэня "Прававая дапамога насельніцтву" без выходных дадзеных. Нібыта ён раскідваў бюлетэнь у паштовыя скрыні і раздаваў людзям.

Суд над барысаўскімі актывістамі перанесены на 25 чэрвеня

16.06.2010 Суд над барысаўскімі актывістамі перанесены на 25 чэрвеня

На 25 чэрвеня перанесены ў Барысаве разгляд адміністратыўных спраў, узбуджаных на падставе артыкулаў 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня), 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў) супраць грамадзкіх актывістаў Аляксандра Абрамовіча і Алены Ясюк.

Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам

16.06.2010 Аляксандр Кузьняцоў пакараны штрафам

Паводле рашэньня адміністрацыйнай камісіі Першамайскага райвыканкаму кіраўнік віцебскай “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў “засьмечваў горад” сваімі перадвыбарчымі агітацыйнымі плякатамі.

Віталя Каваленку аштрафавалі на 105 тысяч рублёў, як і брата-апазыцыянэра

11.06.2010 Віталя Каваленку аштрафавалі на 105 тысяч рублёў, як і брата-апазыцыянэра

Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун агучыў рашэньне, згодна зь якім Віталь Каваленка прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве. Такое самае пакараньне прысуджана 7-га чэрвеня Сяргею Каваленку.

Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску

11.06.2010 Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства міліцыянты кваліфікавалі гэта як забруджваньне гораду.

Алеся Рамановіча будуць судзіць

10.06.2010 Алеся Рамановіча будуць судзіць

9 чэрвеня ў Пінскім гарадскім аддзяленні міліцыі Рамановічу паведамілі, што на яго заведзена адміністрацыйная справа па арт.22.9 Адміністрацыйнага кодэкса парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі, у прыватнасці, у друкаванні і распаўсюдзе незарэгістраваных матэр’ялаў. Суд адбудзецца 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства