Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
13.09.2010 Тараса Сургана аштрафавалі на 210 тысяч рублёў
Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў аштрафаваў Тараса Сургана на 210 тысяч рублёў за спазьненьне дахаты, зафіксаванае 3-га верасьня. Актывіст перакананы, што ягонае спазьненьне справакавана знарок: у той дзень ён езьдзіў у Менск, на што меў адмысловы дазвол, і па вяртаньні ў Віцебск зайшоў адзначыцца ў міліцыі
26.08.2010 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч
Намесьніка старшыні Маладога фронту з Гародні Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд адрукаванай прадукцыі ў межах кампаніі "Горад Наш!". Ён быў затрыманы 3 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.
25.08.2010 Мікола Уласевіч пакараны штрафам
Сёньня Астравецкі суд пакараў буйным грашовым штрафам актывіста АГП Міколу Ўласевіча. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні пажарным інспэктарам. Мікола Ўласевіч з рашэньнем суда ня згодны і лічыць яго палітычна матываваным.
24.08.2010 Маляванне крэйдай на асфальце караецца штрафам у 700 тысяч
24 жніўня Салігорскі суд пакараў штрафамі двух маладафронтаўцаў. Андруся Тычыну і Рыгора Астапеню абвінавацілі ў непарадкаванні міліцыі і прысудзілі штраф у 700 тысяч рублёў.
24.08.2010 Суд перанёс разгляд справы Рамана Кісьляка
Cуд Ленінскага раёна Берасьця перанёс разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да праваабаронцы Рамана Кісляка.
24.08.2010 Канчатковае рашэньне па справе Уласевіча будзе прынятае сёньня
23 жніўня ў Астраўцы закончылася пасяджэньне суда, які разглядае справу Мікалая Уласевіча. Старшыню Астравецкай раённай арганізацыі АГП абвінавачваюць у непадпарадкаваньні пажарнікам, якія прыйшлі да яго, каб правесці праверку ў хаце. Сам Мікалай Уласевіч лічыць гэтую справу цалкам сфабрыкаванай.
24.08.2010 У Берасьці судзяць праваабаронцу Рамана Кісьляка
24 жніўня ў 10 гадзін раніцы ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да юрыста-праваабаронцы Рамана Кісьляка.
23.08.2010 Суды за малюнкі на асфальце
Заўтра, 24 жніўня, у Салігорску адбудзецца суд над маладафронтаўцамі за конкурс малюнкаў крэйдай на асфальце, які актывісты зьбіраліся ладзіць 27 ліпеня ў гадавіну абвяшчэньня Дэклярацыі незалежнасьці Беларусі.
20.08.2010 Міхась Башура пераведзены ў Жодзіна
19 жніўня суд Савецкага раёна Мінска не задаволіў скаргу адваката Тамары Сідарэнка на змяненне меры стрымання падабароннаму Міхасю Башуру. Дадзенае судовае рашэнне будзе абскарджана ў Мінскім гарсудзе.
17.08.2010 Алесь Рамановіч прызнаны вінаватым
Разгляд справы новы – рашэнне старое. 16 жніўня судзьдзя Пінску Дзьмітрый Сьвіцін адмяніў пастанову Берасьцейскага суду і прызнаў законным і адпаведным пакараньне пінскаму актывісту Алесю Рамановічу.
13.08.2010 Пашкевічу на Дзень моладзі — 40 базавых велічынь
Маскоўскі суд Менска аштрафаваў актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Пашкевіча на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Пашкевіч прызнаны вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі да Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня.
11.08.2010 Сяргей Каваленка атрымаў штраф у 22 базавыя велічыні
Актывіста віцебскай Кансерватўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргея Каваленку пакаралі штрафам у памеры 22-ух базавых велічынь (770 тысяч рублёў) за абразу працоўнікоў праваахоўных органаў, якія яго затрымлівалі.
10.08.2010 Судзьдзя апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду"
Кастрычніцкі райсуд сталіцы апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве.
10.08.2010 Міхась Башура застаецца за кратамі
Каардынатар кампаніі «Гавары праўду» яшчэ на сем сутак застанецца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч. Такое рашэнне было прынятае пасля допыту, што адбыўся вечарам у Савецкім РУУС. Пакуль абвінавачванні Міхасю не прад’яўленыя.
06.08.2010 ”Хуліганы” вяртаюцца на акцыі?
У судзе Савецкага раёна Менска 5 жніўня прайшлі судовыя паседжаньні над ўдзельнікамі акцыі, прысьвечанай 20-годзьдзю Дэкларацыі аб незалежнасьці Беларусі. Міколу Дземідзенку і Кацярыне Давыдзік суддзя Іна Ляўкова прысудзіла штраф у 3 базавыя велічыні (105 тысяч рублёў). Суддзя Аксана Рэлява пакарала Вячаслава Сіўчыка і Андрэя Кіма грашовымі штрафамі ў памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Судовыя паседжаньні цягнуліся з 14-ай гадзіны па 21:00.










