Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
07.10.2010 Яшчэ адзін фігурант справы аб падпалах выйшаў на волю
6 кастрычніка зь менскага ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі актывіста Барыса Ашчэпкава, які адбыў 6 сутак паводле спраў аб падпалах.
05.10.2010 Пасля 10-сутачнага арышту і галадоўкі выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі
4 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання Петрыкаўскага РАУС выйшаў на волю гомельскі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі.
01.10.2010 Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў
Суд Ленінскага раёну Магілёва сёньня аштрафаваў праваабаронцу Валерыя Шчукіна на трыццаць базавых велічыняў — гэта адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў. Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым у вырабе, дастаўцы й распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем беларускага заканадаўства.
27.09.2010 Гродзенская міліцыя склала пратакол на Хрысціну Шацікаву
Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да магілёўскай праваабаронцы грамадскай кампаніі “Наш дом” Хрысціны Шацікавай.
27.09.2010 Арыштаваны на 10 сутак Жукоўскі галадае за кратамі
Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі, арыштаваны на 10 сутак Петрыкаўскім раённым судом нібыта за лаянку й супраціў міліцыі, трымае галадоўку.
27.09.2010 Гародня: Суд над прафесарам Алесем Астроўскім і грамадскім праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам не адбыўся
23 верасня ў Гародні меўся адбыцца суд над ведамым навукоўцам, прафесарам Алесем Астроўскім і ягонай жонкай Аксанай, а таксама грамадскім праваабаронцам і журналістам Уладзімірам Хільмановічам. На іх былі заведзены адміністрацыйныя справы за арганізацыю пікета ў абарону беларускага школьніцтва, які быў зладжаны 2 верасня перад будынкам гарвыканкаму.
23.09.2010 Салігорскую прадпрымальніцу аштрафавалі за распаўсюд незалежнага друку
Прадпрымальніца з Салігорску Тацяна Кучынская аштрафаваная на 40 базавых велічыняў за распаўсюд незалежнага друку.
21.09.2010 Кастуся Жукоўскага будуць судзіць 24 верасня
Нагадаем, у шпіталі Жукоўскі знаходзіўся на лячэнні з дыягназам “страсенне мазгоў” з мінулай пятніцы. Як паведаміў Кастусь Жукоўскі прэсавай службе БХД, суддзя Сяргей Багінскі адхіліў усе шэсць хадайніцтваў актывіста. У тым ліку – патрабаванне перакладчыка на беларускую мову.
20.09.2010 У Пертрыкаве судзяць Кастуся Жукоўскага
Гомельскі каардынатар БХД Кастусь Жукоўскі, збіты 17 верасня трыма невядомымі ў Петрыкаўскім раёне сёння датэрмінова і незаконна выпісаны з шпіталю дзеля суду. Разам з Жукоўскім у Петрыкаўскім судзе знаходзяцца ягоныя сябры, актывісты БХД Яўген Якавенка, Любоў Каменева, Алесь Сівакоў і праваабаронца Алесь Яўсеенка.
20.09.2010 Гомель: Мільённы штраф за нацыянальны сцяг
Сёння, 20 верасня, суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка прызнала актывіста «Маладой Беларусі» Івана Зайцава вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Па сукупнасці артыкулаў актывіст атрымаў адміністратыўны штраф у памеры 50 базавых велічынь – 1 мільён 750 тысяч рублёў.
20.09.2010 Гародня: Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы
Гарадзенскі грамадскі праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнай справы адбудзецца ў чацвер, 23 верасня, а 10-й гадзіне. Грамадскага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасня на цэнтральнай плошчы гораду.
16.09.2010 У Наваградку асуджаныя актывісты зь Бярозаўкі
Іван Дзяшук і Натальля Кацмаёр аштрафаваныя судом Наваградку на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў) за распаўсюд улётак “Праўда Някляева”.
15.09.2010 Кавальчуку прысудзілі штраф, але шыльду аддадуць
У Ваўкавыску адбыўся суд над Міколам Кавальчуком, якога абвінавачвалі ў самавольным вывешванні мемарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Суддзя прысудзіў штраф, але пастанавіў вярнуць Кавальчуку шыльду.
15.09.2010 У Наваградку судзілі “Праўду Някляева”
У Наваградку 15 верасьня закончыўся суд па справе актывістаў кампаніі "Гавары Праўду" , якіх 2 тыдні таму затрымалі міліцыянты, калі актывісты раздавалі мінакам улёткі "Праўда Някляева".
14.09.2010 Андрэя Тычыну аштрафавалі за распаўсюд незалежных газэтаў
Актывіст дэмакратычнага руху з Салігорску Андрэй Тычына аштрафаваны судом на 1 мільён 225 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў) за распаўсюд незалежнага друку.










