Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
03.12.2010 Распаўсюдніка «Витебского курьера» аштрафавалі на 700 тысяч
Распаўсюднік незалежнага выданьня Сяргей Кандакоў быў затрыманы 31 кастрычніка, калі раскідваў «Витебский курьер» па паштовых скрынях. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала яго дзеяньні правапарушэньнем.
03.12.2010 3 базавыя за распаўсюд маладафронтаўскіх абвестак
Расклейваньне інфармацыйных абвестак на дошках аб'яваў у Бабруйску прыроўніваюць да парушэньня правілаў добраўпарадкаваньня тэрыторыі.
03.12.2010 Гродзенскі абласны суд традыцыйна на баку раённага
У Гродне 2 снежня адбылося паседжанне абласнога суда па скарзе Дзмітрыя Бандарчука, які не пагаджаўся з рашэннем Ленінскага раённага суда г.Гродна ад 10 лістапада бягучага году, дзе яго абвінавацілі ў вырабе і спробе распаўсюду газеты “Праўда Някляева”.
30.11.2010 Суд не апраўдаў Башуру, але і не пакараў больш жорстка
Сёння Менскі гарадскі суд разглядаў касацыйную скаргу Міхася Башуры і касацыйны пратэст пракурора.
30.11.2010 Суд не апраўдаў Башуру, але і не пакараў больш жорстка
Сёння Менскі гарадскі суд разглядаў касацыйную скаргу Міхася Башуры і касацыйны пратэст пракурора.
23.11.2010 Віцебскаму апазіцыянеру скасавалі 4 сутак арышту, прысуджанага за заклік байкатаваць выбары
Барыс Хамайда пабыў пад вартай толькі адны суткі з пяці. Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрыманьня паведаміла яму, што ён вольны. Абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве аспрэчыла рашэньне суддзі Чыгуначнага райсуду Алены Цыганковай, якая ўчора асудзіла двух віцебсках апазіцыянераў.
22.11.2010 Віцебск: За заклік да байкоту – арышт і штраф
Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плакатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. А яшчэ праз пару гадзін суддзя Алена Цыганкова вынесла рашэнне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
22.11.2010 Агітатарам за байкот — штраф і "суткі"
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова пакарала за несанкцыянаванае пікетаваньне з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў сябра КХП БНФ Яна Дзяжаўцава і беспартыйнага апазыцыянэра Барыса Хамайду.
12.11.2010 У Менску затрымалі актывіста БХД за распаўсюд налепак "Сыходзь"
Сёння ноччу ў Першамайскім раёне Менску за распаўсюд налепак “Сыходзь!” быў затрыманы 24-гадовы актывіст БХД Антось Котаў.
11.11.2010 У Леаніда Аўтухова канфіскавалі маёмасьць
У беспрацоўнага актывіста з Гарадка судовыя выканаўцы забралі кампутар у кошт штрафу, накладзенага ў 2009 годзе за акцыю зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
20.10.2010 Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў
19 кастрычніка ў Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам 17.500.000 рублёў.
14.10.2010 Суд не задаволіў cкаргу астравецкага актывіста
Мікалай Уласевіч дамагаўся ў абласным судзе адмены рашэньня раённага суду, згодна зь якім ён павінен выплаціць штраф у памеры аднаго мільёна 225 тысяч рублёў.
13.10.2010 ЛГБТ-актывісту далі штраф 700 тысяч
11 кастрычніка геі і лесбіянкі ўсяго свету адзначаюць дзень «Камінг аўту» (ад англ. coming out -- дзень добраахвотнага раскрыцця сваёй сексуальнай арыентацыі). У Мінску з гэтай нагоды прайшла акцыя. Напярэдадні актывісты ЛГБТ-руху падалі заяўку на правядзенне публічнага мерапрыемства, але Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў ім.
12.10.2010 Чарговы штраф за распаўсюд газеты «Витебский курьер»
На 35 базавых велічынь (1 млн. 225 тыс. рублёў) аштрафавалі Віктара Рамнёва за «незаконны распаўсюд» газеты «Витебский курьер» (арт. 22.9 ч. 2 КаАП).
09.10.2010 Жодзіна: Маладому спецыялісту пагражаюць звальненнем за распаўсюд незалежнага выдання
Маладога спецыяліста ВА “БелАЗ” Андрэя Зубру, які 27 верасня быў затрыманы за распаўсюд незалежнага выдання “Тут і цяпер”, на днях выклікаў да сябе начальнік аддзела кадраў прадпрыемства В.Шляхцін.










