Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
22.12.2010 Аляксандр Арэстовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ
Аляксандр Арэстовіч, давераная асоба Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый.
21.12.2010 Алег Корбан таксама ў ізалятары КДБ
Сябра АГП Алег Корбан знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ягоным бацькам паведамілі ў тэлефоннай размове супрацоўнікі спецслужбаў. Хлопец затрыманы на тры дні.
21.12.2010 Праваабаронцы працягнуць дапамогу рэпрэсаваным і сем’ям
Прадстаўнікі цэнтра "Вясна" і камітэта "Салідарнасць" працягваюць складаць спісы затрыманых ва ўсіх мінскіх турмах, каардынуюць людзей з перадачай цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
20.12.2010 Затрыманы, асуджаны на 10 сутак маці і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы»
46-гадовая Ірына Панкавец і 23-гадовая Святлана былі затрыманыя ў ліку іншых соцень удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта мама і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца.
20.12.2010 У ліку затрыманых — 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ, яе муж і сын
Падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, якая прайшла ўвечары 19 снежня ў Мінску, былі затрыманыя 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна, яе муж Андрэй, заслужаны трэнер Беларусі, і іх 25-гадовы сын.
20.12.2010 Гомель: пакараны арыштамі трое давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты
Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі: на 15 сутак — Юры Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, на 12 сутак — Валер Сьляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
19.12.2010 Рэкамэндацыі праваабаронцаў на выпадак затрыманьняў
Што рабіць калі ў дачыненьні да Вас была беспадстаўна ўжытая фізічная сіла, як пачынаць шукаць інфармацыю пра затрыманага, як мінімізаваць пакараньне на судзе
19.12.2010 Давераная асоба Рымашэўскага змешчаны ў следчы ізалятар
Затрыманы 18 снежня ў Гомелі Юрый Клімовіч, каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, змешчаны ў следчы ізалятар.
18.12.2010 Гродна: Кірыла Семянчука асудзілі да 6 сутак адміністратыўнага арышту
Пра гэта паведамілі ягонай жонцы і даверанай асобе Уладзіміра Някляева Алегу Калінкову, якія з’явіліся ў Ленінскі РАУС г.Гродна з мэтай выявіць месцазнаходжанне актывіста. Больш дэталёвай інфармацыі ім не прадаставілі.
17.12.2010 Рымашэўскі ладзіць у Крупках акцыю ў падтрымку Алеся Пушкіна
Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заклікае грамадскасць прыняць удзел у акцыі ў падтрымку мастака Алеся Пушкіна, якая пройдзе сёння каля РАУС у Крупках а 14-й гадзіне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам кандыдат.
16.12.2010 Затрыманні маладафронтаўцаў у Маладэчна
У Маладэчна за расклейку агітацыі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага былі затрыманыя маладафронтавец Лазар Дзяніс і яго паплечнік Каросьцік Яўген.
14.12.2010 Павел Сапелка: Адміністрацыйныя справы супраць Пушкіна сфабрыкаваныя
13 снежня адвакат Павел Сапелка вывучыў матэрыялы справы, скіраванай супраць вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, якога суд Крупскага раёну пакараў 13-цю суткамі адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах КаАП - хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
14.12.2010 Мастакі выступілі ў абарону Алеся Пушкіна
Заява сябраў творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў з нагоды арышту мастака Алеся Пушкіна.
09.12.2010 Мастака Алеся Пушкіна асудзілі на 13 сутак арышту
Так вырашыў суд у раённы суд у Крупках. Мастака звінавацілі ў злосным хуліганстве. Прысуд вынесла суддзя Вольга Фома.
09.12.2010 У Крупках праходзіць суд над мастаком Пушкіным
Мастака вінавацяць у злосным хуліганстве. Па словах яго жонкі Яніны, гэта правакацыя.










