Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых

24.12.2010 Адказы на найбольш частыя пытанні наконт затрыманых

Дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек? Што можна перадаваць затрыманым у ізалятар часовага ўтрымання? Хто можа абскардзіць судовую пастанову? Чым можна дапамагчы? Чытайце адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць да праваабаронцаў у тэлефанаваннях.

24.12.2010 27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі расіян, затрыманых 19 снежня

Па просьбе расійскага пасольства раённыя суды Мінска ў паскораным парадку накіроўваюць на разгляд у Мінскі гарадскі суд скаргі ад расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску 19 снежня, - паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Чым можна дапамагчы?

23.12.2010 Чым можна дапамагчы?

У ізалятарах у Жодзіне і на Скарыны на выходных не прымаюць перадачы

Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС

23.12.2010 Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС

Аднак, размова адбылася не з начальнікам міліцыі А.Чынкіным, а зь ягоным намесьнікам сп.Дарошкам. У часе прыёму была зарэгістраваная й пададзеная адпаведная заява.

23.12.2010 Сябра ініцыятыўнай групы Някляева з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч знайшоўся ў Жодзіна

Па інфармацыі сябры Беларускага хельсінскага камітэта з Брэста Валянціна Лазарэнкава, сёння ўдалося даведацца, дзе знаходзіцца сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева – грамадскі актывіст з Івацэвічаў Станіслаў Халадовіч. У спісах затрыманых ён да сённяшняга дня не значыўся.

УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23.12.2010 УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

23 снежня, у чацвер, чацьвер Жодзінскі ГАЎС (вул. Сухаградзкая, 1) будзе прымаць перадачы з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00. Усе жанчыны з Жодзінскага ГАЎС яшчэ 21 снежня скіраваныя назад у Менск (куды канкрэтна - не паведамляецца)

23.12.2010 У СІЗА Жодзіна не прымаюць незалежную прэсу для асуджаных

Пра гэта БАЖ паведамілі актывісты зарэгістраванага ва Украіне Фонда развіцця прававых тэхналогій.

23.12.2010 У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

У жодзінскую турму № 8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня.

23.12.2010 Сілавыя ведамствы Беларусі гатовыя да другой хвалі арыштаў удзельнікаў мітынгу ў Менску

ГУУС Менгарвыканкама фактычна папярэдзіла ўдзельнікам мітынгу 19 снежня 2010 г на плошчы Незалежнасці аб тым, каб яны падрыхтаваліся да магчымых арыштаў.

Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

22.12.2010 Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

21 нежня на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явіліся тэлефоны, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі

22.12.2010 Саннікаў знаходзіцца ў цяжкім стане

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў моцна збіты і «ўяўляе сабой жудаснае відовішча». Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат палітыка Павел Сапелка.

22.12.2010 Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку і адмаўляецца даваць паказаньні

Пра гэта "Свабодзе" паведамілі аднапартыйцы экс-кандыдата на прэзыдэнта з "Народнай грамады" са спасылкай на яго адваката.

22.12.2010 Вільтоўскага і Хведарука выпусцілі, бо ім няма дзе сядзець

Паўла Вільтоўскага і Змітра Хведарука выпусцілі з ізалятара на вуліцы Акрэсціна. З хлопцаў узялі падпіску аб нявыездзе на 2 месяцы, — паведаміў Еўрарадыё іх знаёмы, які пажадаў захаваць сваё імя ў таямніцы.

22.12.2010 Два гродзенскія сябры каманды Няклява - за кратамі

Абодвум давераным асобам лідара кампаніі "Гавары праўду" Уладзіміра Някляева ў Гродне Зміцеру Бандарчуку і Алегу Калінкову не ўдалося пазбавіцца ад таго, каб трапіць за краты.

22.12.2010 Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў і сябраў БАЖ (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

Затрыманыя (з улікам адпушчаных), па стане на 13.58 22 снежня:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства