Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед

03.01.2011 Сёння на волю павінны выйсці каля 150 удзельнікаў акцыі 19 снежня

3 студзеня на волю павінны выйсці каля 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у акцыях апазіцыі 19 снежня 2010 года.

Грамадзянін Расіі звярнуўся ў пракуратуру

31.12.2010 Грамадзянін Расіі звярнуўся ў пракуратуру

Бурмістраў Аляксандр, які быў арыштаваны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня, быў вызвалены датэрмінова па патрабаванню Расійскай федэрацыі. Пры атрыманні рэчаў у Жодзінскім ІЧУ высветлілася, што ў яго не хапае 3.000 расійскіх рублёў, што эквівалентна 100 $.

30.12.2010 Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку

Давераная асоба Віталя Рымашэўская Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку пратэсту ў ізалятары часовага утрымання Мінскага раёна.

30.12.2010 Койпішу– 10 сутак, Крэчку і Вячорку – па 12

Моладзевыя актывісты Вячорка, Койпіш і Крэчка засуджаныя за ўдзел у акцыі ля сьцен турмы на Акрэсціна ў Менску 21 сьнежня.

Арыштаваныя на суткі выходзяць з ізалятараў

29.12.2010 Арыштаваныя на суткі выходзяць з ізалятараў

Са следчых ізалятараў пачалі выпускаць людзей, якія атрымалі адміністрацыйны арышт тэрмінам на 10 сутак за ўдзел у мірнай акцыі акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, што адбыўся 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці.

29.12.2010 Пракуратура пагадзілася з абсурдным прысудам прэс-сакратарцы Някляева

Пракурор Першамайскага раёна А.Млявы адмовіў Валерыю Дранчуку абараняць сваю дачку Юлію Рымашэўскую, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты: бацька не мае натарыяльна заверанай даверанасці. Пры нязгодзе з рашэннем пракурора бацька можа абскардзіць гэтае рашэнне ці ў пракуратуры Мінска, ці ў Першамайскім судзе.

27.12.2010 Амбасада Расеі зьвернецца ў Вярхоўны суд

Амбасада Расеі ў Беларусі не задаволена рашэньнем Менскага гарадзкога суду адносна дзевяці затрыманых грамадзян Расеі і рыхтуе зварот у Вярхоўны суд Беларусі.

Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек

27.12.2010 Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек

Вольга Дамарад, Міхась Мацкевіч, Алесь Кіркевіч асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю салідарнасці 24 снежня. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў гэтай жа акцыі на 10 сутак асуджаны выпадковы мінак А. Жыгалка. Міхась Пашкевіч атрымаў 15 сутак за салідарнасць каля Акрэсціна 21 снежня. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на 10 сутак арыштаваны брэсцкі актывіст Дзмітрый Шурхай.

27.12.2010 У гомельскім ІЧУ сок і мінералку для арыштантаў не прынялі

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання не прынялі сок і мінеральную ваду для актывістаў Юрыя Клімовіча, Валерыя Сляпухіна і Юрыя Захаранкі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

27.12.2010 “Жодзінцам” не хапае капэртаў, паперы і алоўкаў

Як паведамляе арыштаваны ўдзельнік акцыі 19 снежня, якога выпусцілі з Жодзінскага ІЧУ на пахаваньне сваяка, вязьням не хапае капэртаў, паперы і алоўкаў. Таксама паступалі просьбы аб тым, каб перадалі ў ІЧУ некалькі асобнікаў Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.

У суд Маскоўскага раёна нікога не пускаюць, даюць суткі

27.12.2010 У суд Маскоўскага раёна нікога не пускаюць, даюць суткі

15-40. Вольгу Дамарацкую і Міхаіла Мацевіча пакаралі арыштам на 10 сутак.

Міхась Пашкевіч: “Чакаю сваёй чаргі… у судзе”

27.12.2010 Міхась Пашкевіч: “Чакаю сваёй чаргі… у судзе”

У 12-55 да праваабаронцаў прыйшло лаканічнае паведамленьне ад актывіста Міхася Пашкевіча” Суд Маскоўскага раёна. Чакаю сваёй чаргі”.

Дзмітрыя Шурхая пасьля 5 сутак арышту судзяць ізноў у Менску

27.12.2010 Дзмітрыя Шурхая пасьля 5 сутак арышту судзяць ізноў у Менску

Давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага з Берасця Дзмітрыя Шурхая, які быў абвінавачаны 22 снежня ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП), пасля арышту затрымалі ў Берасці і даставілі ў Менск. Зараз яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу 19 студзеня. Разгляд адміністратыўнай справы пройдзе сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”

24.12.2010 Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі “Святочная паштоўка ў няволю”

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей – беларускіх і замежных – з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам: “Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!”.

24.12.2010 Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку

Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства